Вход/Регистрация
Трошкі далей ад Месяца...
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Выходзіць. З пярэдняй даносяцца гукі размовы. Потым у пакой амаль урываецца Наташа.

Наташа. Ты дома. Я так і думала. Я двойчы званіла. Гэтыя гудкі ў пустой кватэры... Я месца сабе не знаходзіла. Чаму ты маўчаў? Чаму ты маўчаў? Чаму ты маўчыш?

Сяргей. Тэм для размовы няма. Ты надоўга?

Наташа. Магу пайсці. Ты незадаволены?

Сяргей. Заўтра, Наташа, заўтра. Заўтра ўсё будзе добра і спакойна.

Наташа. Мне крыўдна, што ты так і не зразумеў мяне... Ну што ж, я недзе чытала, што чалавек па натуры сваёй выключна самотны. I ўсё на свеце толькі адчайдушныя і марныя спробы пазбавіцца ад сваёй самоты.

Сяргей. Усё?

Наташа. А можа, і кахання няма? Нават лепшыя гавораць аб гранатавых бранзалетах, аб высокіх мэтах жыцця, а самі на кожным кроку здраджваюць свае словы і перакананні.

Сяргей. Я кахаю цябе... чуеш. Але – заўтра. Заўтра я скажу табе новыя словы, другія словы. Ідзі, прашу цябе.

Наташа. Добра, я пайду. (Накіроўваецца да дзвярэй і раптоўна спыняецца. Павольна павярнулася.) Сяргей, у чым справа? У цябе не такія вочы. (Паўза.) Чаму ты маўчыш? А-а! (Яна праслізнула паўз яго, кінулася да стала і, раскідаўшы паперы, узяла ў рукі рэвальвер.) Вось яно што. Я адчувала.

Сяргей. Кінь дурыць. Пакладзі на месца.

Наташа. Як я ў першы вечар не падумала?! Я ж ведала цябе.

Сяргей. Не выдумляй р'aка на вярбе. Пакладзі.

Наташа. I лісты... Сярожа, родны, кінь, калі ласка, кінь! Ты пра маці падумаў? Пра Янку, пра Альжбету? Пра мяне, нарэшце? Ты думаеш усё разрубіць. Я не дам табе! Чуеш, не дам! Гэтыя лісты яны атрымаюць, з маіх рук. Я ім раскажу, да чаго можна давесці чалавека.

Сяргей (рэзка). Аддай рэвальвер.

Наташа. Паспрабуй узяць. Спачатку я, а потым ты.

Сяргей спакойна падыходзіць і, пасля хвіліны барацьбы, бярэ рэвальвер.

Сяргей. Існуе засцерагальнік! Ты не магла стрэліць. А цяпер слухай... Я цябе кахаю, я вельмі люблю жыццё. Але няўжо ты можаш перашкодзіць загінуць таму, хто гэтага хоча? Мне нельга жыць. Ёсць, нарэшце, сумленне.

Наташа. Ну вядома, ты і да мяне ставішся вельмі сумленна і высакародна. Якое пачварнае сумленне! Ён мне патрэбен, як паветра, і ён не думае, што я загіну, калі гэтага паветра не будзе.

Сяргей. Ты ж на мяне плюеш у душы. Ці будзеш пляваць.

Наташа. Прарок! Дзяўчына так плюе на яго, што згаджаецца ісці за ім на край зямлі. (Паўза.) Хто будзе глядзець на цябе коса? Дурні і сволачы. Хто кіне табе дакор у несумленнасці? Махляры. Сапраўдныя сябры зразумеюць усё. Я пераканаю іх. Хто скажа, што ты нячысты? (Паўза.) I ты думаеш, што твой бацька, даведаўшыся аб усім, будзе такім, як раней? Хто будзе ранейшы? Ты? Я? Ён? Мы ў крыві вымыліся, мы ўсе косці сабе зламалі, душу вывернулі.

Сяргей. А далей як быць?

Наташа. Далей? Кінуць гэты дом. Жыць на стыпендыю. На нястачы патрэбна большая мужнасць. Бачыце вы, як гэта лёгка! Пяць хвілін страху – і Reguiem aeternam.

Сяргей. Я не баязлівец.

Наташа. Затое я баязлівіца. Жыць яму не хочацца! А мне страшна... (Плача.) Баюся! Не хачу. Вельмі люблю цябе.

Разгублены Сяргей падыходзіць да яе і нязграбна гладзіць па галаве.

Схавай сваю гармату. Стрэльнеш яшчэ ненарокам! Дурань! Дурань! Дурань непрытомны! Не аддам цябе, нікому не аддам. Не аддала гэтай, халтаме. Дык няўжо касой аддам?

Сяргей закрывае вочы.

Пакладзі, кажу, рэвальвер.

Сяргей кладзе рэвальвер на стол.

У бацькаў пакой нясі.

Сяргей. Не баішся?

Наташа (з вызывам). Не баюся. Потым, калі захочаш, можаш узяць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: