Вход/Регистрация
Беларусізацыя пад №...
вернуться

Крывічанін Лявон

Шрифт:

— Вы што гэта мне, найшаноўныя, падсунулі?
– і аж закалаціўся. — Выбачайце, я па-такоўскаму ня чытаю й чытаць не жадаю. Абраза! — Тут-жа ўзьняўся й пашкандыбаў ад нас. Вось было сьмеху! Давялося газэціну сьлібізаваць Сымону. Той, хоць і не прафэсар, але па складох чытае.

Прагледзелі мы ваенныя зьвесткі. Ну, там усё, як сьлед: адны ўцякаюць, другія сьцігаюць. Прачыталі навет усе абжявы. Асабліва зацікавіла ўсіх абжява пра новыя грошы. Зразумела, кажнаму хочацца ведаць, якія грошы прытрымліваць, а якія хутчэй спушчаць. Што да абжявы аб крымінальных, каб іх выдаваць, то мы тут зьбянтэжыліся: каго-ж выдаваць? Бо як ты цяперашнім сьветам адрозьніш, хто крымінальны, а хто не? Сымон казаў, каб пачаў валіць усіх-усіх адразу, то памыліўся-б мала. Ну, ведама, із Сымонам ніхто ня згодны, бо хто-ж сам сабе вораг?

Прачытаўшы газэту, доўга яшчэ сьмяяліся з прафэсара, асабліва рагатаў Сымон:

— Вось узяло яго за самае нутро. Але гэта яшчэ глупства. У 18-м годзе са мной здарылася ня гэткая рэч. Тады была «Вольная Беларусь». Ну, я й прадаваў яе. А быў у нас на пошце чыноўнік, такі ўжо люты да газэты — штодня браў. Вось я з разгону й падсунуў яму гэту газэту. «Самая сьвежая, — крычу, — самая праўдзівая!». Грошы ўзяў дый далей. Дык што-б вы думалі? Тры месяцы за мной ганяўся гэты чыноўнік. Як толькі згледзіць, дык за мной із палкаю. «Я табе пакажу, — крычыць, — як людзей ашукваць, хамства падсоўваць». Я яго за вярсту абягаў. Але што вы скажаце? У 35-м годзе гэтага чыноўніка ГПУ бярэ ў канвэрт і высылае на дзесяць гадоў як беларускага нацдэма. І як ён ні бараніўся, як ён, бядак, ні даводзіў, што ён ёсьць ісьцінны расеец, — не паверылі. Можа й памылкова яго выслалі, але ўсё-ж чалавек сваё знайшоў. Так вось будзе й тут. Свайго лёсу, браток, ня міне ніхто.

Сымон, вядома, перасольвае, але зрэшты, хто яго ведае, што будзе… Хто, прыкладам, спадзяваўся, што на шостым дні вайны немцы ў Менску будуць, аджа здарылася. Трэба, на ўсякі выпадак, навязаць сувязь з беларусамі.

29 ліпеня. Віцьку даў адстаўку. Знайшоў новага самагоннага фабрыканта. Добрага майстра відаць адразу.

— Ты, — кажа, — ля апарату ў мяне можаш не стаяць. Сваю порцыю ты атрымаеш апрача тае, што я выпжю. Трымай дзьве пляшкі авансу!

І даў. Вось гэта майстра, а ня пэцкаль які. А я тымчасам і пахмяліўся.

30 ліпеня. У Апанаса Дзюркі ўкралі сьвінчо. Дзюрка страшэнна абурыўся й спачатку кінуўся да службы парадку, але там адмовілі: «Каб ты, — кажуць, — прывёў злодзея да нас, то мы-б яго тут адразу пад пазногаць і адпаліравалі-б, як сьлед, а так, сам бачыш, горад вялікі, зладзеяў многа, каго хапаць?».

Апанасу ня так абыходзіць сьвінчо, як хоча ведаць, хто мог зрабіць такое сьвінства.

— Каб толькі даведацца, — кажа, — хто гэта зрабіў, то я сам-бы ўжо паказаў і службу й парадак. Век памятаў-бы.

Рыгор раіць зьвярнуцца да варажбіткі.

— Ёсьць такая, — кажа, — на пагарэлай вуліцы, хераматкай завецца. Як паглядзіць табе на руку — усё як на далані вылажа. Як быццам сама бачыла. Я, калі мяне з трэсту звольнілі, таксама падаваўся да яе. «Скажы, — пытаюся, — хто на маёй дарозе стаіць, хто мой злосьнік?». Паглядзела яна на руку ды й кажа:

— Вось бачыш, тут твая службовая лінія, завілістая такая. А вось тут упоперак яе стаіць руды мужчына, без барады. Гэта й ёсьць твой злосны вораг.

І што-ж вы думаеце? Як пальцам уцэліла ў ворага: быў такі ў трэсьце — руды й без барады ды зь якім я два разы лаяўся.

Апанас пайшоў да варажбіткі.

31 ліпеня. Адна бяда ня ходзіць. Сяньня правяраў муку, тую, што закапаў у яму. Тры мяхі струхнелі, а два зусім ушчэнт падмачыла. Сымон суцяшае, што нічагуткі — самагонны фабрыкант дасьць ёй рады. Але-ж страты! Тады на малясе Віцька нагрэў. Цяпер — мука! Калі так далей пойдзе, то неўзабаве і ў комін выляціш.

1 жніўня. Быў у Маржі Іванаўны. Зноў скардзілася на сваю самотнасьць. Успамінала лейтэнанта й частавала гарбатай, але бяз цукру.

— Вярнулася я, — кажа, — пазнавата, калі ўжо галоўнае разьмеркавалі. Ну вось і засталася так: бязь нічога й бязь нікога. І ўздыхнула.

Ну, ведама, брэша: сёе-тое й яна пад сябе падскрэбла, але, відаць, неспажыўное.

Пагутарылі крыху, папаласкалі рот гарбатай і разышліся ні з чым. Мне штосьці не падабаецца такая адцяжка. Няйначай, трэба падысьці з другога боку. Паабяцаў прынесьці цукру й масла, можа справа пойдзе сьлізчэй.

2 жніўня. Пільнасьць і асьцярожнасьць! Вось два нашыя галоўныя прыяцелі. Падвоіць пільнасьць, патроіць асьцярожнасьць! Бо сяньня пачуў вельмі прыкрую рэч. Раскулачылі Антку Загржэмбіцкага. Ды як раскулачылі! Да ніткі! Ня толькі ваенны здабытак, а й сваё крэўнае падгарнулі. А хто ўтапіў? Уласная жонка. Вярнулася гэта яна з уцёкаў, а ў сужэнца ўжо красуня сядзіць, і дабра поўная хата. Ну, баба, натуральна, на дыбкі, а з дурной галавы ўзяла ды бухнула куды ня сьлед: так вось і гэтак, у такога вось ды гэтакага дабра поўная хата, нарабаванага. Прыехалі, ведама, пацікавіцца дый вывезьлі аж дзьве машыны. Ды якога дабра! Сэрца млела, як людзі глядзелі. А цяпер абое Загржэмбіцкія сядзяць ды плачуць. А красуня, ведама, уцякла.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: