Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Вот, — гавораць, — вот калі вашы муж'я не ў партызанах, дык па вас партызаны будуць страляць, а еслі ў партызанах, дык па вас страляць не будуць.
Партызаны сціхлі. Там пулямёты іхнія папсаваліся, ці што. Сціхлі страляць.
Немцы нас і пагналі…
Пытанне: — А вас яны дзе, вы казалі, паставілі?
— Тут, дзе наш раз'езд. I вот так паставілі, на ўзмежак пры дарозе. Каб партызаны бачылі. А самі стаяЦь. I Паўтарэнка. Абняўся ён, пацалаваўся з тым, у каторага какарда бальшая… Паўтарэнка хто такі? Ён здох нядаўна. Каторы нас прадаў немцам. Наш, пуцявой быўшы абходчык.
I вот пагналі нас у Рудню. I загналі ў байню. I сядзелі мы там.
Сталі дапрашваць. I вот, каго дапросяць — выведуць туды і пачнуць сеч. Сякуць у Восіпавай хаце. Там і сястра мая была. Сястру маю паймалі назаўтра з каровай у полі і прывялі. I кароў прыгналі ўсіх, забралі. Адну дапрасілі, другую дапрасілі і пусцілі. Ну, думаем, пусцяць усіх. Нам з байні ў акошка відаць. А потым пабеглі за імі і іх вярнулі. Тут Дзюбенчыху вызвалі. Каждую сям'ю адзельна. I секлі плеццямі.
Дзюбенчыху вызвалі, Шарпенчыху вызвалі, Быхаўцаву вызвалі… Каждую сям'ю адзельна. I — нет. Вызавуць — і нет… I мне прышлося з рабяткамі. Вызвалі.
Пытанне: — Колькі гадоў было вашым дзецям?
— Мальчык быў адзін з трыццаць трэцяга года, другой — з трыццаць сёмага. Ну, і вот, як толькі вызвалі туды, у хату, так сразу:
— Гавары, дзе твой мужык! Я гавару:
— Узят па первай мабілізацыі.
— Гавары, парцізанская морда! Дзе ты была сягоння?
— Нідзе, — гавару. — Рабятам есці гатовіла, бяллё сцірала. Нідзе не была.
— Гавары сяйчас жа!..
Цап за валасы — аб зямлю. Начаў лупіць. Прыняслі банку пяску, бальшую такую, сухога.
— Еш, — гаворыць, — парцізанская сабачая морда!
На стол насыпалі. I гэты пясок ела я. Сухой, не лезе. Там і навоз, і ўсё. Ніяк не з'ем. I ўсё ж ела — захліпалася, дышаць нечым. Усё з'ела. Шчэлачка там была. Расшчапіўшы стол, а там пясок. Ён як пачаў лупіць па галаве плёткай.
— Выліжы, сабачая морда, гэны пясок!
Языком вылізала. Тады:
— Высалопвай язык! На стол!
Я так стаю, а ён як матанець галаву за валасы, выцягнуў язык і шаршаткай пачаў калоць. Проста абамлела ўсё, не чуствую нічога. Тады — валасы… Палажылі… Адзін накруціці» і другі накруціць валасы — як дзёрнуць, як дзёрнуць!.. Вырвалі ўсе валасы з галавы. Тады палажылі, адзін стаў на галаву, другі на ногі і сталі сеч плёткамі. Секлі, секлі… Яны б засеклі да смерці, так, як і сястру, і Зыбенчыху… Дык прынеслі ім есці. Хлеб намазаны маслам і кацялочкі такія. Яны зграблі гэтую яду і пайшлі на вуліцу.
А немец і пацягнуў нас у хлеў. Ажно туды прыцягнуў і паказвае — накрыў трапішніцай [17] і паказвае: не падымайся. А сам пайшоў, і нет яго, і нет. Прыводзіць каня. Конь бальшушчы такі. Началі гэта вадзіць па людзях, таптаць. Рабят — гэтым канём… Афіцэр прывёў, пераводчык. Немец.
Яшчэ людзі будуць гаварыць:
— Вы няправільна дзелаеце… гаспадзін пераводчык!
— Пачаму, — гаворыць, — няправільна?
— Па первай мабілізацыі ўзяты мой… А што вы нас так казніце?..
17
Трапішніца (дыял.) — дзяруга.
— Патом пераводчык пачаў сматрэць, як хто ляжыць — хто жывой. Ужо было позненька так. А гэтым паліцаям… Як ужо яны здзякаліся з нас!.. Перва-наперва ўзялі Быхаўцаву Ліду і пацягнулі. I мальчыка штыком прабілі. I прама ў яму — і стрэлілі. Ну, а патом Шарпенчыху. Тады Дзюбенкіну сям'ю. А Дзюбенкіна дзяўчонка была, звалі Янінай, шаснаццаць лет ёй было. Прышоў немец, афіцэр, і будзе гаварыць:
— Еслі са мной сагласішся — будзеш жыць, а не сагласішся — уб'ем.
А яна:
— Біце! — За матку зграблася, ужо мёртвую. — Я нікуды не пайду!..
Вот тады іх павялі к яме і расстралялі.
I вот мальчык гэты большы ідзець… А я ўжо не слышала нагамі — ці я па зямлі іду, ці па небе. Уся гару, іссечана ўся, валасы ўсе выдраны, язык распух. Вядуць к яме. А большы мальчык:
— Дзядзенькі, не страляйце!
I меншы… На руках несла… Не помню больш нічога… Ачуцілася ў яме. Толькі бліснула, агонь так… Болынага мальчыка первага стрэліў, мяне тады, а тады меншага. Ну вот, зарылі — не помню нічога, а слышу — пясок уначале шу-шу, шу-шу, шу-шу… Пясок пачалі кідаць. Папаўзлі мурашкі ў рот, у нос. Плоха мне стала пад зямлёй. Яны закапалі, слышна: дух-дух-дух-дух — пайшлі…
Гэта я тады помніла ўродзе бы. А як вылезла і адпаўзлася, вот так як да тога доміка — нічога не помню. Помню, што вылезла: «Папаўзу тапіцца ў рэчку». Гэта я помню. А тады ўжо, як звалілася, падніму галаву— не магу. Я ж не знала, што я прастрэлена. Не помню нічога. Кажуць, што прастрэлена: во ў патыліцу стрэлена, а пуля вышаўшы.
Прывазілі гэтага… урача з-за фронта, на Сяляўскі аэрадром. Ага. Я на дзевяты дзень прышла к памяці толькі. Мне расказвалі гэта, у каго я ляжала — Бялькова.