Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Фрыц панурыў галаву, згорбіўся, як бы чакаючы ўдару. Пад'ём быў круты, цяжкі, мы адчувалі стомленасць, i было не да размоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця i вечарэла ўжо; сонца даўно схавалася за гарамі (яно выглядвае яшчэ ўдзень гадзіны на дзве), неба на паўднёвым захадзе гарэла барвова-фіялетавым агнём, а на паўночным усходзе было цёмна-сіняе: адтуль, з мора, наступала ноч.

Мы бачылі сваю батарэю, адчувалі, што нашы сябры глядзяць на нас, бачаць чатыры постаці на фоне неба i радуюцца, што мы затрымалі фашыста.

За светлым ад водбліску снегу залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў.

Палонны доўга не зводзіў з яго вачэй. Напэўна, яго ўразіла, што горад жыве; можа, яму здавалася, што ix бомбамі ён знішчаны ўшчэнт. Ba ўсякім разе, нешта прымусіла яго сур'ёзна задумацца, бо ён раптам цяжка ўздыхнуў i як бы падумаў услых.

Сеня зняважліва хмыкнуў:

— Дайшло. Гаворыць, што гэта будзе сусветная трагедыя, калі, не дай Божа, мы прыйдзем калі-небудзь у Берлін.

He, хлусіш! Будзе сусветная радасць!.. Ді ганцэ вэльт вірд фро зайн… [7] Калі мы збавім людзей ад карычневай чумы.

Немец глянуў на Сеню з нянавісцю: у задуменні ён, мабыць, забыўся, што адзін з нас ведае яго мову.

Калі мы пачалі спускацца, то збоку, прыкладна за юламетр, убачылі трох чалавек. Яны ішлі напярэймы нам i махалі рукамі.

— З войск НКВД, па палоннага, — здагадаўся Кідала. Ён дастаў з кішэні новенькі бліскучы пісталет лётчыка, з жалем агледзеў яго. — Забяруць мой трафей. Гэтыя дружкі сваю справу ведаюць. Ha rapy нябось не кінуліся. У першую чаргу да парашута пайшлі.

7

Увесь свет узрадуецца… (ням.).

У тэты момант, як на тое, немец расшпіліў спражку на рукаве сваёй курткі i зірнуў на гадзіннік. Гадзіннік быў цудоўны: вялікі, з чорным цыферблатам, белымі стрэлкамі. Я ўбачыў, як у Сцяпана прагна бліснулі вочы, сквапная думка вылезла на шырокі самазадаволены твар.

— Пясоцкі, скажы гэтаму тыпу, каб аддаў мне гадзіннік.

— Навошта? — здзівіўся наіўны Сеня.

— На памяць. Дарэмна хіба мы яму жыццё ратавалі? — цынічна ўсміхнуўся Кідала.

Сеня зразумеў, сумеўся, ажно пацямнеў з твару, але сказаў з верай, што можна пераканаць гэтага несвядомага чалавека:

— Т-таварыш малодшы лейтэнант! Але ж гэта… м-марадзёрства…

— Ну…тымяне не вучы. Яны паўсвету абрабавалі, можа, маці тваю забілі, а ты мне — марадзё-ёрства!.. Рабі, што загадваю! Твая справа цялячая.

— Я… я не магу гэта перакласці… Хочаце — забярыце самі. Ён зразумее без слоў…

Кідала натапырыўся, прыпыніўся, апусціў доўгія рукі, перайшоў на той афіцыйны тон, які любяць не вельмі разумныя камандзіры, ветлівы i ў той жа час пагрозлівы i здзеклівы:

— Вы што, Пясоцкі? Не выконваць загаду? У баявых абставінах? Так-так-так… Фашыста пашкадавалі? Сваячка знайшлі? Так…

Чатыры гады вучобы ў тэхнікуме, жыццё ў адным пакоі давалі мне права сказаць яму з абурэннем:

— Пасаромейся, Сцяпан! Ты камандзір Чырвонай Арміі! Паважай самога сябе!..

Але гэта ўзарвала яго зусім. Ён закрычаў на ўвесь Кольскі паўвостраў:

— Які я вам Сцяпан, сяржант Шапятовіч! Я быў для вас Сцяпанам калісь, але ніколі больш не буду! Ніколі! Зарубіце сабе на носе! Зразумелі?

Я ведаў, як яго ўлагодзіць: шчоўкнуў абцасамі, выцягнуўся, казырнуў:

— Так точна, таварыш малодшы лейтэнант! Усё разумею!

Ды раптам позірк мой упаў на палоннага. Ён стаяў, глядзеў на нас i, здалося мне, усміхаўся, зняважліва i зларадна. Я пахаладзеў ад думкі: «А што, калі ён разумев па-руску?» Зрабілася так сорамна за Кідалу, так страшэнна сорамна, што хацелася праваліцца скрозь гару. Гэтак паказаць сябе перад ворагам!

— Глядзіце, ён разумее… — паказаў я на немца.

Дайшло нават да Кідалы. Ён схамянуўся, штурхнуў палоннага ў плячо.

— Пайшоў, сволач! Хутчэй! — I шырока закрочыў побач з ім…

— Ён мне зноў быццам у душу напляваў,— сказаў Сеня, сумны, разгублены, схудзелы ад стомленасці, калі мы сустрэліся з чэкістамі, здалі ім абавязкі канвою i, крыху адстаўшы, маглі пагутарыць паміж сабой.

— А ты на яго плюй! Не прымай да сэрца. Ён будзе маўчаць, як вады ў рот набраўшы.

— Хіба мне ад гэтага лягчэй? Я зноў страціў да яго павагу, якая была з'явілася пасля бомбы. А гэта цяжка, Пеця… Я казаў табе… Няўжо ён не разумее? Абрабаваць палоннага — што абрабаваць забітага. Агідна!..

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: