Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Капыл пачаў чытаць прозвішчы з гаспадарчаи кнігі. Тлумачыў, якая сям'я, як жыве; ён ведаў усе восемсот двароў — ва ўсіх вёсках i пасёлках. Вырашылі, каму памагчы. Часам спрачаліся. Пятро прыкмеціў, што Капыл пра усіх усе ведае, усе грахі ўспамінае — хто ў калгас не хацеў уступаць, каго да вайны яшчэ судзілі за кражу арцельных гуркоў, а вось пра грахі фашысцкай акупацыі забывав. Тады нагадвае Каця Прымакова. У яе да ўсіх, хто служыў немцам, — лютая нянавісць. Як у Сашы. Можа, праз гэта шмат у чым такія розныя, яны — не сказаць, што сябруюць, але жывуць i працуюць дружна. Саша нават падкормлівае, чым можа, паўтарагадовых блізнят Каці, дзяцей гарачай любові Каці да афіцэраў той часці, якая вызваліла ix сяло i некаторы час стаяла тут на адпачынку — збіралі сілы, каб фарсіраваць Сож i Дняпро.

Галасы за акном замінаюць. Але пакуль там угаворваюць Васю жаніцца, пакуль Саша горача даказвае, што такое жаночае каханне, якога дурні-мужчыны амаль ніколі не разумеюць, — працаваць можна, хоць i не вельмі засяроджана.

Але за акном зноў пачынаюць пра тое, што не можа не адарваць ix, членаў выканкома, ад спіса, ад ячменю i кофтачак.

Саша. Ведаеце, што я вам раю, людцы добрыя? Ідзіце вы дахаты. Не перашкаджайце — хутчэй кісялю наварыце.

Прышчэпа. А хто там дзеліць? Вы, Шура, у камісіі?

Саша. А як жа! Больш у мяне работы няма, як анучкі дзяліць.

Асадчы. Не ў анучках справа, Аляксандра Фёдараўна! Не з-за анучак мы прыйшлі. Не падумайце. Прынцып! Во што галоўнае. Чый там голас мае большую сілу? Хто ведае людзей? Ваш муж не ведае. Старшыня таксама не тутэйшы, з суседняга сельсавета. Капыл адзін усіх ведае…

Вася. Але i мы яго добра ведаем!

Голас незнаёмага. Як ён яйкі немцам збіраў.

Прышчэпа. Што там яйкі! Партызана выдаў. Павесілі хлопца…

Асадчы. Рыгор! Што не даказана — пра тое плявузгаць няма чаго. Ці мала ix, бабскіх плётак!

Прышчэпа. Добрыя плёткі!

Саша. Ён жа ў партызанах быў.

Вася. Пасля трэба ж было замаліць грахі.

Прышчэпа. Такі ўсюды прышыецца. I да фашыстаў i да камуністаў…

Пятро назіраў за Капылом. Той унурыўся, трохі не ўткнуўшыся шызым носам у «гросбух», i не паднімаў вачэй, бубніў прозвішчы, як панамар. Безумоўна, ён чуў дыялог за акном. Недарэмна яго звычайна малінавыя вусны пасінелі, не, нават набылі нейкі цёмна-фіялетавы колер, a скроні i шчокі стал i жоўтыя.

Пятро думаў: «Калі ўсё гэта няпраўда, дык чаму ж ты, стары хрыч, маўчыш? Гэта ж не толькі твой аўтарытэт, але i аўтарытэт сельсавета, савецкай улады. Выйдзі ды хоць добра вы лай гэтых п'яных балбатуноў».

Абураўся Бабкоў:

— Не, я ўсё-такі пазваню ў міліцыю.

Пятро ўзлаваўся:

— I што ты скажаш? На жыццё тваё замахваюцца? Ідзі пагавары з імі спачатку. Ты ж улада!

— Што з такімі гарлапанамі гаварыць?

— Не хочаш? Ну дык я пагавару! — I Пятро рушыў да выхаду, адкінуў кручок, шырока расчыніў дзве палавіны дзвярэй i выйшаў на ганак.

— Заходзьце, таварышы, — ветліва запрасіў ён інвалідаў.— Навошта вам пад вокнамі мітынгаваць?

Яны разгубіліся ад такой нечаканасці.

— Заходзьце, заходзьце, не саромейцеся. Памажыце Нізаўцу падняцца на ганак.

— О, я сам, парторг! — I Вася першы падкаціў на сваёй калясцы да ганка.

Саша хораша кіўнула мужу галавой, яўна ўхваляючы яго запрашэнне, і, захінуўшы халат, каб не сарваў вецер, пайшла ў вёску, відаць, на візіт да хворага, бо з чамаданчыкам.

Ячмень паступіў у сельпо, a «юнраўская дапамога» ляжала тут жа, у кабінеце: у адным кутку — абутак, у другім — адзенне. Прывезлі ў мяшках, але мяшкі мелі каштоўнасць, яны былі на ўліку ў нейкай арганізацыі, i ix забралі назад.

Калі інваліды гуртам уваліліся ў кабінет, спалохаўшы Капыла, здзівіўшы Бабкова i Прымакову, Пятро сказаў ім:

— Ну, вось, хлопцы, усё дабро перад вамі. Калі ласка, няхай кожны выбера па пары чаравікаў якіх хоча, хто — сабе, хто — жонцы, хто — дзецям.

Інваліды недаверліва пераглянуліся. Члены выканкона змоўклі, тоячы ўсмешкі: яны зразумелі Пятроў «ход канём».

Вася пад'ехаў да кучы абутку першы, адразу ўзяў у рукі жаночы чаравік, пачаў шукаць другі. Але пары не было. Пар не было ўвогуле. З усяе кучы хіба можна было выбраць дзветры пары чаравікаў, аднолькавых па форме, па колеру, па памеру, усё іншае — няпарнае. Як на смех, на здзек! Яны, члены выканкома, гэта выявілі яшчэ з раніцы, калі прывезлі «дапамогу». Званілі ў раён, адтуль адказалі: «Усё такое». — «Як жа людзям выдаваць няпарны абутак?» — «Як хочаце».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 169
  • 170
  • 171
  • 172
  • 173
  • 174
  • 175
  • 176
  • 177
  • 178
  • 179
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: