I чаго ж, непагода сьлязьлівая,Непрасьветна вісіш над зямлёй?Што ўрадзіла нам ніва убогая,I таго не сабраць за табой!У пракосе, ў капе, дый няскошанаI стаіць, і гніе сенажаць;I ў снапах, і нязжатым бадзяеццаДабро ў полі, аж сьлёз не стрымаць.I ня хочаш ты гору мужычамуСпагадаць, непагода, ані;Не глядзіш, як ён будзе праводзіціЗь дзецьмі, з жонкай зімовыя дні…Што пачне ён, бядак, як расьсьцелеццаБелы сьвет на дварэ, на страсе?Чым сямейку карміць яму прыйдзеццаI трасянкі з чаго натрасе?Дзіцё плакаці будзе галоднае,Будзе ў хлеве кароўка рыкаць,Будзе сам ён стагнаць, а мяцеліцаБудзе выць, будзе ўсім падцінаць.
Прышла восень…
Прыйшла восень, мужычок, Ой, прыйшла!Глянь, што ў пуню і тачок Прынясла.Працаваў ты, працаваў Круглы год.Разьліваў ты, разьліваў Кроў і пот, —Надзяліў жа малайца Труд вялік:Налажыў куток сянца Наш мужык.Злажыў торпамі ў таку Скарб — снапы:Акалоту у кутку З паўкапы;З копку грэчкі і аўса Ў другі кут.Вось і плата табе ўся За твой труд.Ідзі ў ток, ідзі да дня Цэпам біI кароўку, і каня Накармі.Адбяры, што ўзяў вясной, У магазын,Насып мех ты збажыной, Вязі ў млын…Прыйшла восень, мужычок, Ой, прыйшла!Глянь, што ў пуню і тачок Прынясла.
Зімовая ноч
Каля зоркі зоркаЎніз глядзіць, мігціць;Каля горкі горкаСьнегам зіхаціць.На гасьцінцы скрогат,На прысадах інь,Чутна воўчы рогат…Глуш, дзе вокам кінь.Цягнецца каняжка,Сані — за канём;Янка пад сярмяжкайНа санях клубком.Сіверна, марозна,Забірае дрож,Пырхае трывожна,Толькі жыў гнядош.Неба залаціцца,Пад санямі шум;Многа Янцы сьніццаЎ гэту ночку дум…Аб спакойнай вёсцы,Аб кутку сваім,Аб вясьне, аб сонцы,Аб жыцьці другім.Міла ў думках брэдзе,Цешыцца праз сон,Але ці даедзе?Ці даедзе ён?..
Зіма
1
На марозе, на мяцеліцыПрынёс сівер зіму срогую;Людцы песьняй не вяселяцца,Ўхаты крыюцца з трывогаю.Ўсё замёрзла пад пялёнкаюСьнегу белага, халоднага;Страх мець холад над старонкаюДля убогага, галоднага!Ня плач, бедны, сьлязой горкаю!Да вясны трэба памучыцца:Ўзойдзе доля новай зоркаю,I няшчасным папець лучыцца.Мей надзею ў сэрцы ясную,Што ня век зіма паношыцца,I бяз жальб, што шлеш напрасныя,Сьлёзы высахнуць па крошачцы.
2
Белы стрэхі, бела поле;Змоўкла птушак сакатаньне.Гайда, Янка! Вось раздольле!Кінь калёсы — выладзь сані!Заскакаў мароз па сьценах,Віхры ў коміне галосяць;Дроў у хаце ні палена,Дзеці, жонка есьці просяць…Не пужайся гэткіх хмураў:Шмат у горад шурак трэба;Хай жа дрогне лес пануры, —Папрасі сякерай хлеба!Гайда, жыва! Што ня ўмеруТам трасесься, як у трасцы?Насталі сваю сякеру,Хай у пушчы стук раздасца!..Ты худы, кабылка худа —Хвойку вывезьлі, аж міла!Даказалі-такі цуду:Конь, мужык на сьвеце — сіла!
Хто ты гэткі?
Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы.Чаго хочаш? — Долі лепшай.Якой долі? — Хлеба, солі.А што болей? — Зямлі, волі.Дзе радзіўся? — Ў сваёй вёсцы.Дзе хрысьціўся? — Пры дарожцы.Чым асьвенчан? — Кроўю, потам.Чым быць хочаш? — Ня быць скотам…
Ці ж гэта многа?!
Ад сьвету, ад БогаЖадаю нямнога: Зямелькі з валоку, К ёй шнур неўдалёку, Зь сьвятлічкай хацінку, За жонку дзяўчынку, Кусок салца к хлебу, Рубля на патрэбу, Здароўя чым болей, Крыху долі, волі —I ўсё! больш нічога…Ну, ці ж гэта многа?!
*** Праз што плачаш, мужычок?
Праз што плачаш, мужычок? — Празь людзей і неба.Чаго хочаш, мужычок? — Трохі солі, хлеба.Калі шчасьліў, мужычок? — Як водкі нап’юся.Калі грозен, мужычок? — Як з жонкаю б’юся.Праз каго сыт, мужычок? — Праз свой труд і сілу.А ня ў крыўдзе калі ты? — Як лягу ў магілу.