Купала Янка
Шрифт:
Янінцэ Паўловіч
*
Для Янінкі, для цёзкі, Шлю паклон шчыры зь вёскі: Жычу, посьле ўсіх навук без прынукі і дакук, Жыці з мужам, а багатым, Каб была век доля сьвятам, Добра жыць І любіць Дружку дружка, Як пяюшка — Птушка птушку, што век звонка Славіць нашую старонку І са мною для цёзкі Шле паклон шчыры зь вёскі!.. Ён і яна
Падымайся, ўставай!
Мой пагляд і мэта
З прыпевак тутэйшага
Я па закону і па веры Ганю свой быт паміж людзей; Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў, Крывулі ў ім каб ні аднэй. Таму я — кум, таму я — сват; Той мне, таму штось вінен я; Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Да гаспадаркі маю клёку: Як дзед, як прадзед, так вяду; Штось мо' й ня так, як глянуць збоку, Але я дзьму на ўсё ў дуду… Кусток лазовы, ўзрэхаў рад — Ня бачу ў гэтым грэху я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Я к працы здатны і ахвочы — З гультайствам дружбы не вяду; Натое Бог дзянёк рабочы Даў чалавеку на раду; Тры ж дні якія ў тыдзень сьвят Прасьвяткаваць магу і я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Жыву з суседзьмі па-суседску, — Пакорны згоды я слуга; Ня быць нікому ў воку рэдзькай Я век стараюсь як мага. Які ж «на козыр» возьме «гад» — Дзяржу ў руках кол ёмка я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Зладзейства — крый ты мяне Божа, Каб я зрабіў… ражон мне ў бок! Каня ж напасьціць чужым збожжам, У панскім лесе сьсеч дубок, Сянца напхаці панарад — Яшчэ згаджуся з гэтым я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Зьдзірач, працэнтнік, ліхаімца — Ў мяне такі не чалавек; Я сам з другімі рад дзяліцца, Але ўсё ў меру, як той лек: Ніколі больш як «пяцьдзесят За сто» і ўзяць ня сьмею я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Я п'янства, п'яніц прост ня зношу: Іх вораг — я, яны — мае; Калі ж сусед мне скажа: «проша» I чарку ставіць на стале, Ўступаю просьбам, рад ня рад. Што ж? — дзьве-тры чаркі — ня хвор я… Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
На пана, жыда і на чына Ня маю ласкі ні крыхі; Хоць перад першым сагнуць сьпіну, З другім гешэфцік завясьці, А з трэйцім знаць ў хабарах лад — Не ад таго падчас і я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Як людзі добрыя, навукі Я з малку дзён пакаштаваў I расьпішуся без прынукі, Сынка ж у школу не даваў. Дзед без навукі жыў лет шмат, I сыну ж тое дзяўблю я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Люблю чытаць я і газэты: Як, дзе, што — ведаці люблю; Сякі-такі толк знаю ў гэтым — Купляць жа — дык не прызнаю… Сусед пазычыць яе рад, Чытаць за «дзякуй» ласкаў я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Знаём з расейскай, з польскай мовай; Сваёй з гасьцьмі ані мру-мру, Хаця ня зрокся і «вясковай» — «Папросту» з «простым» гавару. Зь яе ж рабіць які парад, За гэта дзякую ўжо я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. *
Так па закону і па веры Ганю свой век паміж людзей; Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў, Крывулі ў ім каб ні аднэй. Таму я — кум, таму я — сват, Той мне, таму штось вінен я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая. VI. Байкі і Аповесьці
Мікіта і валы
Байка
Ці летась, ці залетась, тут ці там — Штось мне няўцям, Ляшыў Мікіта Жыта, I, як на злосьць, яму адну Валы скрывілі баразну. Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета) Ім выгаварываці гэта: «Я вас, — так кажа, — як магу I сьцерагу, Сам недасплю, А вас кармлю: Трасяначкай зімою, Улетку траўкай лугавою, Штодня вадзіцы Даю з крыніцы. А вы што мне? — Бязбожна Крыўляеце барозны, Хоць і няможна Ўсё такое»… Валы пад тое: «Мы б мо і не крыўлялі, Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі». Два мужыкі і глушэц
Байка
Неяк раз вясной На балоце, над рэкой Глушэц на ёлцы заседаў I сам з сабою талкаваў. А ведама усім, Што з мясам гэты птах сваім Бывае дарагім. Дык вось, два мужыкі-панове, Як бы ў змове, Той з аднаго, а той с таго канца Аблаву робяць на глушца. Так падцікаюцца ўсё бліжэй, бліжэй— I той, і той на птушку пальцы ліжэ! Аж так і згледзіў таго той I, як на ліха, ў спор с сабой: «Куды ты лезеш, тонканогі?!»— Шапнуў Іван с сваей дарогі, Рукі нялёгкай чэлавек, З якой слыве свой цэлы век.— «Да гэтай птушкі мне закон, А ты, гультай, адгэтуль вон!» — «Ня твой, а мой! — сапе пан Ежы,— К яму моў сьлед стары, а твой, гад, сьвежы! Я маю с прадзедаў ад веку» «Над гэтай пусткаю апеку!» — — «Не ты, а я тут пан!»— Гукнуў ужо Іван,— «Віш, ты: абраўся „сямідзённік“!»— — «А ты што лепшае, „казённік“?!»— Кідаюць стрэльбы і за грудзі Узяліся людзі. I што-ж будзе?.. Глушэц на гэты іхні шум, Што вёў так шчыра с кумам кум, Падумаў: «Вот, так ласуны над ласунамі: Знайшлі сварыцца Пры чужым карытцы!..» I… паляцеў, залопаўшы крыламі. А ну, чытацелю, згадай канец: Хто мужыкі, а хто такі глушэц? Асёл і навука
Байка
Аслова невуцтва ня раз Служыла дурням за паказ; — Дык вось нарэшце узялі Асла ў навуку аддалі I сталі ўчыць яго чытаць, — Вучылі нават і пісаць. Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў, Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў I столькі ў гэтым скарыстаў, Што горш убоістым ён стаў!.. *
Людзям ёсьць тут такі прымер (Ёсьць людзі на быдля манер): Хоць колькі ні вучы асла, Аслом ён будзе да канца!.. Ігнат і пьяўкі
Байка
Лет шмат Таму назад Ігнат Гарачынёй, здаецца, Купаўся ў рэчцы І, як на грэх (Бадай, што заяц, Паганец, Сьцежку перабег), К адной зь дзьвюх ног Прынадзіў п’явак трох. Прыліплі, цягнуць, як мага, Аж сохне, корчыцца нага. Бяда! Ўжо кінуўся і сяк і так, Заціснуўшы кулак, Да іхняй скуры небарак, — Яны ж каб дбалі: Смокчуць далей!.. «Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы, Ці ж мала вам сваёй вадзіцы? — I сьмех, і грэх, і стыд, скажу я, Смактаці кроў чужую!» — Так ім навучна ён талкуе, I ў той жа час (Ня першы п’яўкам, відна, раз) Пачуў адказ: «Мае суседкі вінаваты», — Кіўнула зь іх адна Ігнату, Як ёсьць уся ў бліскучых латах, I пацягнула цёплы смок, Аж колька ў крук згібала бок. «Ня мне, а гэным дзьвюм крывёй Жыць хочацца чужой», — Пачуў ён ад другой Таўстой, таўстой, Ды сёрб, ад першага ямчэй, Даць мусіў з жыліны сваей. «Я? я так толькі, з дабраты, А вось за тых вазьміся ты!» — З чароду трэйцяя хлюснула, Найболей кемкага агулу, I смагла, смагла смактанула… *
Што далей там было, — Да байкі не дайшло. П’яўкі ж (ой, чорт недзе рад!), Хоць дней сышло — праходзіць шмат, Жывуць як бы ні ў чым, — А толькі, як даць раду ім, Варожа ўсё Ігнат!..