Гальлё панадна разлапушыўЗа хатай прадзедавай сад;Чарэшні, яблыні і грушыСышліся згодліва у рад.Ківаюць макаўкамі ўдала,Плывуць напевы ад галін,Як бы зь іх кожная ўзывала:«Хадзі, бяспутнік, адпачынь!Хадзі, усядзься каля нас ты,Жыцьця прыгод забудзь напасьць,Паслухай музыкі лісьцястай:Яна табе гарт новы дасьць.Ты многа йшоў, блудзіў ты многа, —Жаданьня крыж ты нёс і нёс,Аж на расстайных стаў дарогах;Цяпер — да нас ад бур і сьлёз!..»Так быццам вабіць сад лісткаміПад цень свой думку многа лет;А думка — што? яна зь вятрамі,Ня знай, за чым ляціць у сьвет…
Рэчка
Між гор — далінаю — за вёску,Не аглядаючыся ўзвыш,Суважна, попрасту, па-свойскуБяжыш ты, рэчка, і бяжыш.Падгоніш каменьчык жвіровы,Травінку водную трасеш,Чапаеш кораньчык альховы,Па верху кветачку нясеш.I лёд зімой табе ня шкодзе —Ўсё коцішся; а цёплым днёмНа бераг выглянеш разводзьдзем,Дый посьле — зноў сваім сьлядком.Нясецца весела вадзіца,Мая зь ёй думка сьлед у сьлед, —То рвецца ўдаль, то зноў баіцца.I міл, і страшан думцы сьвет.А рэчка як бы мне гавора:«Аб долі хочаш знаць маей?Я — капля ў моры; толькі ж мораМаё ад дум тваіх сьвятлей!..»
Сельскіе могілкі
Люблю я могілкі з каплічкай,Прысельле насыпаў і пліт,Дзе крыж і страшыць, і галубіць,Сьлязой дзе кожан дол абмыт.Сваё дзе Радаўніца сьвятаСьпяшыць у год абходзіць раз, —Сялян склікаючы сямейку,Спраўляе зь сьветам тым папас.Жывыя душ успамінаюцьСваёй успанае радні,Над імі жаляцца галінкі,Нясуць былыя думцы дні…Агул жыцьця ўсяго абыймеш,Друзы пагод і непагод,Зямлю і неба ў рукі возьмеш, —У гэты край зьляціць паглёд.I як жа міл дзірванчык цішы,Спакою дзіўнага узгор,Дзе не чапіў сялянства пушчыНавейшай мудрасьці тапор!..
Явар і Каліна
Песьняй вясны лебядзінаю, Скінуўшы зімнія чары,Шэпчуцца явар з калінаю Ў сумнай даліне над ярам.Лісьцікі зеленяй хваляцца Небу панятлівай мовай:Росамі мыюцца раніцай, Песьцяцца сонцам паўднёвым.Захадам модлы пакорныя З маткай-зямлёй адпраўляюць;Тайна у ночаньку чорную Месяца, зор выглядаюць.Слухаюць сьмехаў русалчыных, Лопату крыльляў начніцы,Ветру павеваў ап'янчаных, Плюскату шклістай крыніцы.Чуецца музыка дзіўная Ў повесьцях сонных імшараў…Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.
Явар
За пакутнай за гароюЎзьнёсься явар адзінокіI ківае галавою,Ўсё ківае ў сьвет далёкі.Колькі, бедны, крыўды мае?Колькі жалю ў гальным шуме:Хто падгледзе, ўсё згадае,Ўсё прачуе ў соннай думе?Смуцен явар. Змагаць-біццаСіл замала зь непагодай —Па лісточку, па галінцыЎсё губляе з кожным годам.Гэй, і явар жыў надзіва,Паглядаў у сьвет з адвагай,Быў ён князем гэтых ніваў,На ўсім сьвеце меў павагу.Ад узгорка да узгорка —Ці там сонейка, ці вейка,Ці то соладка, ці горка —Помніць явара жалейка.I ў дзень будні, і ў нядзелюЁн зь людзямі са сваімі.Колькі песень аб ім сьпелі?Колькі ў песьнях яго імя?Зьбеглі леты за лятамі.Як ня нашы, нашы песьні;I мы самі, як ня самі.А наш явар? Аж балесьне…За пакутнай за гароюПлача хмурны, адзінокіI ківае галавою,Ўсё ківае ў сьвет далёкі…
Дуб
Распусьціўшы суччаУ глухім прывольлі,Сам адзін расьце ёнНа далёкім полі.Як цар, у кароне,Аб нічым ня дбае,Ці то стогне бура,Ці віхор гуляе.На адным ён мейсцыДнюе і начуе;Многа казак знае,Многа песень чуе.Дождж падмыў карэньне;Ў ім дупло — як хата…Ён стаіць і дрэмле —Грозны, расахаты.
Вярба
Стаіць вярба сухаяУ полі на мяжы,Кару з галін сьпіхае,Галіны — як крыжы.Ці непагадзь іх мые,Ці сьпеката пячэ, —Ўгару глядзяць нямыя,Штогод нямей яшчэ.Шчабетлівая птушкаПапеці не ляціць,I мятлічак, і мушкаГняздо баяцца віць.Адно птах несьвянцоныСпраўляе свой папас…Падбітыя вароныДы груганы падчас…А ўсесьвяточнай ночай,Як ляжа цемната,Ў сухой вярбе ляскочаАсеньняя слата.Галодны вецер сьвішча,Шалее ў злыбядзе,Цямняцкае ігрышчаЗ сухотніцай вядзе.Праклённы хохат-рогат,Выклічыны жуды,I жальны ціхі ёкатТам чуецца тады.Ў такі час кажуць людзіАб той вярбе сухой:Хай Бог судзьдзёю будзеНад грэшнаю душой.
Груша
Калышацца сталетняя,Шуміць на ўсе староны,На ёй галінаў тысячы,Лісткоў на ёй мільены.Шпакі на ёй чырыкаюць,I белкі часам скачуць,I сонца дарыць сьпекамі,I хмары дажджом плачудь.Яна, загартаванаяСталетняю парою,Шуміць, заходзе ў гутаркуТо зь небам, то зь зямлёю.Дый дзіўнай мовы грушынайЛюдзям не зразумеці,Хоць мо' аб чым і радаснымЗахоча ім шумеці.Хоць будзе мо' расказывацьАб долі, аб багацьці,З даўнейшага, прайшоўшагаПыл забыцьця зьмятаці…О груша, о сталетняя,Наўчы, што мне зрабіці,Каб мову тваю дзіўнуюЛюдзям пералажыці…