Купала Янка
Шрифт:
7
8
V. Сваім і чужым
Ужо днее…
Роднае слова
*
Каб вясьці нас, як мы век свайго сумленьня Не заклеймавалі помстай, зьніштажэньнем, — Мы калі ўміралі, то ішлі на муку Для чужой карысьці, пад чужой прынукай. Сеючы ж і дома, і за домам косьці, — Дзе нас гналі нашы леташнія госьці, — Як у пушчы цёмнай, зьбіліся з дарогі I здарма чакалі ад людзей падмогі… *
Ўсё спаганяць людзі, покі ноч шалее, Вырвуць веру ў шчасьце, веру і надзею, Ды таго ня вырвуць, што напела маці Ночкай над калыскай роднаму дзіцяці. Ой, ня вырваць з сэрца цябе, наша слова, Ой, ня ўзяць ніякім сховам ды аковам, Як бяруць матулю у малой дзяціны, Як бяруць у бацькі апошняга сына! *
Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, Як бы корань з дрэвам, як бы зь небам сонца; Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзе У благой і добрай мачысе-прыгодзе. I мы самі нават мо' не спазнавалі, Як у думках нашых цябе гадавалі, Як цябе хавалі ў шчасьці і няшчасьці Ад напраснай злосьці, ад людской напасьці. *
Ты ў жыцьці вяло нас з хвалай і няхвалай; Быў час — свае правы чужым дыктавала; І цяпер хто зводна над табой сьмяецца, — Гэта або вецер, што ў платах трасецца, Або той сьмяецца, хто ня знаў ніколі Чалавечых думак, чалавечай долі, — Хто ў грудзях гадуе злосна, непрытворна Замест сэрца — камень, мест душы — дым чорны. *
Як жыло ты з намі — будзеш вечна жыці, Грамадой мільёнаў зь сьветам гаманіці… З попелу мінуўшых дзён сьляпых, крывавых Весела узойдзе рунь сьвятлянай славы, I радзімым словам рукой мазалістай Беларус упіша на старонцы чыстай Кнігі ўсіх народаў важна, ў непрымусе Сумную аповесьць роднай Беларусі. «Нашай Ніве»
Ворагам беларушчыны
Гэй, капайце, далакопы…
*
Гэй, ударце, загудзіце, Званы з усіх вежаў, Каб ніхто ўжо пары гэтай Дома не залежаў. Так званіце, не кідайце, Дружыну склікайце… Хаўтуры ўжо свае будзе Беларусь спраўляці. *
Гэй, зайграйце ў мільён струнаў, Слаўныя музыкі, Каб аж водгалас каціўся, Як ёсьць сьвет вялікі. Так іграйце, каб было ўжо І глухім чуваці, — Каб маркотна не было спаць Беларусі-маці. *
Гэй, зьбірайцесь на памінкі, І сыны, і дочкі, Справім гучную бяседу Пад аслонай ночкі. Сабірайцесь, ды ня сьнеце Галасіці звонка, — Памінаць бо толькі будзем Родную старонку. На рынку