Купала Янка
Шрифт:
Чараўнік
Забытая казка
I
II
III
IV
V
VI
На папасе
Абразок
Вясенняя ноч. Непадалёк ад гасцінца — хвойнік. Тры падарожныя збіраюць галлё.
1-ы падарожны, (прыносячы галіну).
І пуста ж, пуста ў гэтым лесе! Нідзе галінкі не найсці; Вось тут абсохні і сагрэйся, Найдзі дарогу ў беспуцці. А помню, усё было іначай, Папас тут меў ты, як папас; Нічога воз галля не значыў, Агонь не зводзіўся, не гас.2-і падарожны, (кідаючы сук).
Цьфу! Каб ты ўсё пайшло тут прахам! Ну, і галоцяць людзі лес: Па сук і то з вялікім страхам На хвойку чуць я, чуць узлез. Яшчэ паўгода, год і будзе Без блыску вогнішча начлег; Не раз, не два хтось блудам зблудзе Усякай погані на смех.3-і падарожны, (кідаючы лазіну).
Вось вам дубец лазы лазою! З карэння выдзер, як ё, ўсю; Змарыўся, змогся, чуць устою. Каб толькі выкрасіць агню. Хай блысне полымя пад неба, — Пара манаткі абсушыць… Я падыду па торбу з хлебам, А вы вазьміцесь распаліць…