I першы князю гэткі сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яшчэ ўсе жывы. А толькі ўсё той самы лад: З вачэй не зняты йшчэ павязкі, Ці йдуць уперад ці назад, Відны сляды цямрычнай ласкі.А як ішоў між іх з святлом,Яны пачулі, ах, пачулі:Сляпым замораныя сном,Худыя рукі ўвысь цягнулі. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: „Аддайце сонца наша нам! Нашто схавалі-расхапалі?“»
VII
Другі за першым князю сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яны ўсе жывы. А топчуць толькі ўсе той след, Валочаць ёрмы за сабою; Ці ўбачыць корч, ці ўбачыць цвет, Адною жаляцца слязою.А як чапнуў стралой аб лук,Яны скрануліся ў прасонні,I столькі, столькі крэпкіх рукК маёй паціснулася броні. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: „Аддайце славу нашу нам! Нашто схавалі-расхапалі?“»
VIII
I трэці князю гэткі сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яны ўсе жывы. А толькі торг усё ідзе Над іх душою патаптанай; Яны, як цені, ў грамадзе Маўчаць і йдуць на пір паганы.А як я ўдарыў па струне,Замітусіліся, як пчолы,I на гарэ і нізінеМне падавалі голас кволы. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: „Аддайце песню нашу намі Нашто схавалі-расхапалі?“»
IX
Сказаўшы так, маўчаць ганцы,Маўчыць і князь крыху часіны,I дасць адказ такі ў канцыГанцам на іхнія навіны: «Не ўмруць, не ўмруць ужо яны, Раз хочуць сонца, славы, песні; Заб'юць ім зычныя званы Прабудным звонам напрадвесні.Сваёй забранай старане,Скаванай мучаніцы-княжне,Ўзнясуць пасад на курганеНа панаванне недасяжне. На дзеле — кожны йшчэ слугой, У думках — вольныя ўжо людзі; Над сэрцам іх, над іх душой Наш дух лунаці вечна будзе».
X
«Вы, другі верныя, ганцы,Як летась, сёлета, налетаЎсе пагранічныя капцыАбходзьце зноў з маім прыветам. Гуслямі, лукам і святлом Будзіце, клічце і свяціце I так спануйце іхнім сном, Каб сон іх счэз і ўсталі жыці.А покуль поўнач не прыйшла,Вясці бяседу будзем далей;Засядзьце ўсе кругом стала,Хай зазвініць віно ў крышталі. А чарку першую ўзнясём За цень мінуўшчыны у сеці, Другой к цяпершчыне прап'ём, Праславім будучыню трэцяй».
XI
Садзіцца княжна, князь, кругомСадзіцца вольная дружына;Шуміць бяседа за сталом,Плыве часіна за часінай. I разгараецца ясней Паходня радасці забытай, I светазарнасцю сваей Вясёлкі сее самавіты.Ямчэй нацягваецца лук,Цэль рассякаюць агнястрэлы,Дрыжыць паўчына і павук,Дрыжыць прыблудак ачарнелы. Рахкочуць гуслі звон у звон, На бел-свет розгалас нясецца, Як бел-свет, коціцца разгон I ў думцы казкай раздаецца.
XII
Плыве шумліва, як рака,Бяседа вольная такая,А ўжо нявідзіма рукаНа небе поўнач адзначае. Залопаў крыллямі пятух, — I ціхне-ціхне ўсё ў замчышчы; Замоўк разгул, агонь патух, Старое згасла папялішча.На пустку ўзбрыўшы, воўк завыў,Пуціну заяц перамераў…А быў тут хто або не быў, —I так і гэтак мала веры. I так і гэтак свой прыгон Распасцірае царства ночы: Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету ўсяму ў вочы.
Забытая скрыпка
I
Доўга пад трамай ляжала Сьцішна ў вясковым жыцьці,Доўга ляжала, чакала Скрыпка адна ў забыцьці.Колькі йшло лет за лятамі, Колькі йшло, сходзіла сіл! —Скрыпка драмала. Пластамі Клаўся і рос на ёй пыл.Потам залітыя вочы Гэткі ня мог сьлязіць глум,Пальцу мазольнаму ўночы Страшна крануць было струн.Доўга чакае і сьмягне, Покі хто з сэрцам такіСкрыпчыны струны нацягне, Гэткай чакае рукі!..