Бечык Варлен
Шрифт:
Спрабаваў піць праполіс.
Нацэльваюся на верш Куляшова «Сноп апошні залатога жыта...».
Марына Мікітаўна Барсток заўсёды расказвае, што напісана, дзе надрукавалася — добра, шчыра, не без самалюбства. Хто ў яе ёсць на свеце, чым яна жыве ў хатнім коле? Як мала мы ведаем... У яе ёсць і душэўны талент, і ясная шчырасць, і настраёвасць, і дасціпнасць — не абы сабе якія вершы...
Дзіўны, добры і цікавы чалавек Генадзь Шэршань.
Распісаны віншаванні, адпраўлены лісты і скончаны год з вельмі няпэўным балансам.
Кватэру не далі — аддалі Скрыгану.
Сёння ў нашым кабінеце спрэчкі вакол «Сотйікава». Аргументацыя Чыгрына, Шпакоўскага і ў нейкай ступені Віктара Антонавіча ў дачыненні да Рыбака — вытлумачальна-апраўдальная.
1973
4.1.
Трывожна перажытае адчуванне некалькіх катастроф. Купляю «недвижимость» у Л. — чалавека, як відаць, з моцнай хваткай і ўпартасцю.
У Андраюка пасля прыёму ў Саюз быў Быкаў. Вялікі гонар. Божа, колькі трэба зрабіць, каб вось так пагаварыць з ім па шчырасці.
Адзіны чалавек, які мог быць у творчай і іншай дружбе, — пайшоў у начальства... Людзі, не створаныя для кіравання (хоць маглі б) — Хадановіч, Блатун, Гаўрусёў, Свірка.
Шумела сёння В. Г., што ёй у «Немане» замест артикула даюць рэцэнзію на Вярбу, што яна забярэ, аддасць у «Полымя», што ў Маскве ахвотна надрукавалі б... Што маглі б прытрымаць Адамовіча...
5.1.
Навучыцца жыць без пустой балбатні. Не навучыўся.
10.1. .
Акно расчынена ў вялікі дом з яго шматаконным жыццём і ледзь прыснежаным падворкам, у кавалак шэрага неба і непрытульнай зямлі, у выпадковасці дарожнай каўзаніны, а між тым — працуецца.
Учора перабіраў карткі.і зноў убачыў дакорлівы позірк Н. А.
Нясветлая, нячуйная, безадказная адзінота — ох, як многа яе. I якая гэта праверка. Не трэба істэрычнасці, не трэба бязволля. Трэба пераводзіць яе ў чуйнасць і праўду, у пазнаванне і разгон.
Характэрны штрых: столькі ў жыцці пазычаў розным людзям грошай (і колькі не аддавалі), а вось спатрэбілася самому — ніхто не даў. Праўда, Ч. сказаў, што, калі не знайду, дасць. Давялося ўступаць у касу ўзаемадапамогі.
Вярнуць назад былое — здаецца, перамог бы зараз усе выпадкі неўзаемнасці, але ж і сам быў няўхільны, калі адмовіўся ад сціплай надзейнасці В., ад самазабвейнай адданасці Л., ад пяшчотнасці і веры М. У думках трымаецца Г., хаця яе ніколі не было ў планах.
Думка аб тым, як драматычна, жорстка, несправядліва складваюцца адносіны людзей, якія пастаянна раняць, крыўдзяць, крывяць адзін другога ў вайне і міры, у любоўных сустрэчах, у побыце, у пагоні за хлебам надзённым ці выгадай.
К. Камейша («Полымя», 1971, № 1):
Верабей пагрэецца ў следзе Цёплага чужога капыта.
Добра, толькі ці дакладна.
«Против супружеской неверности, как против смерти, нет никаких средств» (ф. Энгельс, т. 21, с. 73).
А. Маруа. «Из писем незнакомки» («ИЛ», 1974, № 1, с. 116):
«Мужчина ищет в любви мира, а не войны. Счастливы женщины нежные, ласковые. Ничто так не раздражает мужчину, как агрессивная женщина». Але ж у яго пры гэтым: «Мало принимать людей такими, каковы они есть, но хотеть их такими — вот истинная любовь...»
17.1.
Хадзіў я ў панядзелак, 15-га, у Саюз, а там гаварылі пра кватэру з Грачанікавым і Мележам. Абяцалі падтрымку. 3 Іванам Паўлавічам — прыемны тон, добрая зычлівасць, яго ўменне без дыстанцыі і бюракратычнасці пагаварыць і паабяцаць. Паглядзім, як жа збудзецца .абяцанне.
Сёння ўспомнілася, як у 68-м г. узнагародзілі да Юбілею рэспублікі групу пісьменнікаў. Сярод іх — граматай — Чыгрынава. Прыйшла ў рэдакцыю Е. Лось. Ходзіць, і скардзіцца, і злуе: — як там гэтыя граматы даюць: Чым гэта так вызначыўся Чыгрынаў, што яму далі, а мне дык не.
Бярозкін узяўся суцяшаць: — ці варта перажываць, што там ужо ўсе гэтыя граматы. Вот былі юбілёі Скрыпкі і (яшчэ некага). Ім далі граматы, а мне — не. Яна не
слухала (ды і асаблівай несправядлівасці ў ягоным выпадкў не бачыла).
У 71-м г. летам узнагародзілі і Лось. Зайшла ў рэдакцыю. Я павіншаваў. Яна: — Дзякуй. А вот жа свае таварышы дык і не парадуюцца за мяне.
Адсюль зачапілася думка, як істотна стала для ўсіх: дзе пахваляць, каб паміналі, каб далі партрэт і г. д. У артыку.тах і рэцэнзіях цікавяцца не сутнасцю доказаў, а чыста прэстыжнымі меркаваннямі.
Як добра, што купіў некалі летам кнігу Николая Рубцова «Сосен шум». Вось адтуль «Зеленые цветы»:
Светлеет грусть, когда цветут цветы,
Когда брожу я многоцветным лугом