Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Як промельк: як быу я аспірантам, жыў у нашым пакоі (на сесіях) дзіўны завочнік, лесаруб аднекуль з-пад Смаленска — Аркаша. Згубілася прозвішча, рассеяліся падрабязнасці, а гэтакі каларытны быў чалавек. Жыве ўжо не ён, а толькі воблака памяці з нейкім халодным замгленнем. Юродзівы, упарты — а вось ішоў у навуку, насуперак усім відавочным адхіленням. I яшчэ ўнутраны дакор: я падражніваў яго, быццам вымацваючы, дакуль яны, межы яго цярпення і дзівацкай прагнасні.

I каханне і не каханне, а толькі нешта-нейкае, супутнае хваляванню і неабыякавасці, для мяне — даўкая ўсепранімальная трывога, яна ўсё жывое зносіць, нішчыць; застаюцца толькі адзінота і стогн.

9.VI.

Я зрабіў рэзкі скачок пасля хваробы: выраслі, узмацнелі не розум і здольнасці, а душа. Я трымаў яе ў дастатковай чуйнасці і жывым кантакце з светам.

I вось цяпер, згаслы і затуманены, знайду новае святло, а што ўжо толькі не адыходзіла ў прошласць..

Ці ўспамінае мяне Г.? Як, з кім, чаму? Не дано ве­даць у гэтым свеце душэўных законаў. I Дастаеўскі прапаноўваў таксама толькі версіі, хай сабе геніяльныя. I Талстой геніяльна раскрываў і тлумачыў толькі зразумелае, а ўсё астатняе — наўздагад, вобмацкам.

11.VI.

Горкая яснасць. У доме ўсё ідзе сваім шляхам, хоць разбіся я ўшчэнт. Такая залежнасць прыніжае, і, хто ведае, якія будуць яе маральныя вынікі. Галоўнае — я звязаны сваёй дабрачыннасцю...

Быць высакародным! Быць заўсёды высакародным. 3 жанчынамі мы бываем абыходлівымі, а высакароднымі каб жа.

Быць высакародным тады, калі гэта за кошт тваіх інтарэсаў, а так — якая ж высакароднасць!

28.VI.

Сёння падзея — вершы Алега Чухонцава ў «Дружбе народов», 4—73. Раскаванасць і дакладнасць душэўныхрухаў, упэўнены і напружаны псіхалагізм, сур’ёзнасць, ізначнасць і строгасць выказвання, глыбіня і т. д. Ма­быць, выдатнейшае з уеяго, што ішло ад маладых апошнім часам.

...А в эти дни горели за Шатурой Болота и стояла мгла в Москве.

И скрип травы, иссохшейся и бурой,

Был жесток при неслышимой листве.

А со степей казахских и сибирских

Ползла беда, как пламя по стерне.

Душа болела о родных и близких,

О матери я думал, о жене.

Нет, не любовью, видно, а бедою

Выстрадываем мы свое родство.

А уж потом любовью, но другою:

Худа недоля, да родней всего...

У буквары Сімяона Полацкага:

Розга ум острит, память возбуждает

И волю злую к благу прилагает.

29. VI.

На пасяджэнні рэдкалегіі «Дня паэзіі» Панчанка — усмешлівы, лаканічны, мудры. Усе, само сабой, чакаюць яго ацэнкі і рашэння. Пра X і У: канкрэтная рыторыка.

— Дык што выбраць?

— Выцягніце наўздагад.

Звяртаючыся да мяне. — У нас дзіцяці гавораць: «Дзевачка, не хадзі каля дзвярэй, там скразняк». — «А я, мамачка, спіной прайду». — Вось так і мы з нашым «Днём паэзіі» — спіной да паэзіі».

15.VII.

Нарач.

Сустрэўся недзе каля 12.УІІ. з Арк. Ал. Куляшовым. Гаварылі з гадзіну. Расказваў, як пісаў «Маналог» і «Варшаўскі шлях». Пра Ал. Т-га: «Здаецца, гатоў пісаць, але яшчэ біялагічна арганізм не саспеў, быццам нейкіх солей не хапае».

У «Правде» гэтымі днямі паведамленне пра мемарыяльны комплекс на месцы Дальвы. Не аддзяліць ад на­шага лёсу загінуўшых і памёршых.

Учора вечарам кароткая размова з В. А. Каваленкам — вельмі сімпатычным чалавекам і крЫтыкам на нашым небасхіле... А. Пысін («Полымя», Я® 10—72, с. 97):

Хоць сэрца хтось лічыў жывым,

Быў дух мярцвячыны ў ім:

Жыло сумленне, ды яно

Забіта ў сэрцы тым даўно —

Забіта сытасцю,

Забіта хітрасцю,

Забіта сквапнасцю,

Забіта святасцю,

Забіта хіжасцю

I іншай пышасцю.

Толькі і клёку, што язык у завушшу ходзіць.

Цыць-мыць, і няма чаго гаварыць.

Рене Шар (из совр. Фр. поэзии):

Согласие озаряет лицо.

Непримиримость придает ему

красоту.

Поэт — хранитель бесчисленных лиц.

Слезам не укажешь дорогу, как заезжему страннику.

Существует порода людей, вечно опережающих 'соб­ственные .экскременты.

15. VIII.

Гесиод:

Лучше хорошей жены ничего не бывает на свете,

Но ничего не бывает ужасней жены нехорошей.

17.VIII.

...На стадыёне кал я Палаца спорту. Ціхі вей вечара аж да ламоцця ў плячах. Спакойнае суладдзе нябеснага і зямнога, а я — з думкамі, са свежым уражаннем ад пісьмаў Дастаеўскага. Учарашняя эсейная думка: напісаць артыкул «Хачу быць паэтам». Я ў тым, што пішу, губляю множнасць і шматварыянтнасць свету, бо таўкуся на мною абагуленых формулах. Трэба больш навізны хадоў.

Нечаканасць не злятае з нябёсаў (свежанькая, нявывераная), а вымучваецца — у яе ўжо не тое. Думка не іадгаліноўваецца ў нейкія вертыкалі, яна ўжо тады не думка, а канстатацыя, пераказ, лірычная вада. Ей не стае глабальных ведаў і шырокіх адкрыццяў...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: