Бечык Варлен
Шрифт:
18.ІІІ.
Мама ўвайшла ў пенсіённы ўзрост.
Успамін: гатовы сюжэт для нялёгкага апавядання. Але справа не ў прозе, а ў жыццёвай сутнасці. Як прыехаў да нас у 55-м з Кіева В-ч. Купаўся ў копанцы. Хацеў падарыць мне гадзіннік. Гэты прыезд — на таксі, не хацеў браць здачы (з сотні). Усё гэта было нейкім невядомым, загадкавым, ледзь не ўпершыню невытлумачальным. А ён лічыў, што мама усё яшчэ не замужам, што яна пойдзе за яго. У яго быў такі стан — нейкая збянтэжанасць, няўпэўненасць, але працягвала дзейнічаць (ужо пры поўнай расчараванасці) і інерцыя ранейшых планаў.
У свой час (ужо, здаецца, пры Пашкевічу) працаваў у «ЛіМе» I. С-ў, затрымаўся ў памяці. Чалавек без жыццёвай праграмы, пэўных планаў і акрэсленых прынцыпаў. Абы быў заробак і жыццёвыя даброты. Але ж між тым прапанаваў, што прапіша мяне ў цяжкую мінуту.
Кватэрныя клопаты з Г-м і В. Ж-ай. I там, і там аблапошваюць.
Трэба — паверх бар’ераў. Мы зусім мала думаем аб смерці, адсоўваем яе — яна для нас заўсёды застаецца нерэальнасцю, фікцыяй, як у самым няспелым дзяцінстве. А між тым адусюль вее яе суровы холад, яе нефальшывая і неабвержаная праўда.
Не разважаннямі аб смерці, вядома, канчаць трэба гэту запісную. Але вось патрапіла меркаванне: мы развеваемся не з жыццём, не з людзьмі — бо яны застаюцца. Мы развітваемся з сабой, са сваім целам, са сваім імем, і гэта прыводзіць у йедаўменне.
Нішто так не старыць, як адказнасць.
#
5.IX.
На дачы, пасля ўсіх перыпетый абароны, паваселля, будоўлі — пад ціхі дождж, спакойнае шэсце восені. Абстругваўся тут Сяргей, які ўжо ўпарта гаворыць, што больш за ўсіх любіць папу.
Мільганула: што разумеў я калісьці сваёй цёмнай свядомасцю да школы, калі прыехаў з вайны мой бацька. Дарэчы, Рыгор Няхай гаворыць, што мой бацька чэсна ваяваў.
У адной з бяссонніц (у абодва акны свяціў бела-сінім святлом месяц) думаў і думаў я пра сваё дзяцінства і бяссонны абвостраны розум гнаў старонку за старонкай з назвамі, эпізодамі, перыпетыямі.
Як доўга чакаць зарплаты, новых грошай — гэта таксама клопат, якога 3. не хоча ведаць.
23.X II.
Пазаўчора — пры пераходзе з адлігі на мароз — было добрае самаадчуванне. На ўсплёску — у выдавецтва, па званку Алены Сямёнаўны Васілевіч. Там размова з Верай Сямёнаўнай Палтаран. Як заўсёды — на светлай, чыстай хвалі (дзе крыху маркоцішся ад сваёй будзённасці, непрасветленасці). Часам адхінаедца і, прыўзняўшы сінія-блакітныя вочы (а голас спеўны, чароўна тонкі), уся захопленая быццам новай суперажыральнай хваляй, гаворыць пра інтэрв’ю Чынгіза Айтматава ў «Новом мире» (№ 12), аповесць Маха, пра дублікацыю ў «Маладосці» раздзелаў пра ленінградскую блакаду — Граніна і Адамовіча. Гаворым пра бацькоў.
— Як ваша маці, Варлен? Перадайце ёй нізкі паклон.
Я: — Дзеці сама меней ведаюць пра сваіх бацькоў...
— Праўда. Вось да нас зойдзе Брыль, пасля тры дні, тыдзень адчуваем нейкую зарадку. А для яго Наташы (дзяўчына неблагая) — нічога асаблівага.
Пытаюся, што піша. — Нешта пра быт, пра тое, як ён забірае чалавека...
Гаворыдь, -а я шкадую, што нельга запісваць, што не затрымаю ў памяці словы і думкі, разгублю той настрой і лад...
Размова падбадзёрвала, штурхала, абнадзейвала. Пры ўсёй ласкавасці, прывабнасці — строгасць пазіцыі, характар.
ЗО.ХП.
·
Набегла мінская пара — з мітуснёй, з новымі непаразуменнямі... Газеты пішуць: «В Австрии зеленые лужайки до сих пор еще не покрыты снегом». Але навошта ж Аўстрыя — у нас цёпла і бясснежна.Радок Р. Баравіковай: «Адны складанасці, а проста не выходзіць...»
Пахвала Вярцінскага ў «Лит. обозрении».
У Маскве: чамаданы А. Г. Накупляў, напакаваў. Мне: «У цябе яшчэ свабодная рука...» Цягйуў яму. Намучыўся.
...Карэктура рэцэнзіі на Ліхадзіеўскага — знята ўсё пра круты паварот у лёсе.
1975
13.1.
Ноччу прысніўся В. Аскоцкі, які прывёз тры гадзіннікі. Усё трывожней цікаюць гадзіннікі, час ідзе.
Л. Толстой: «Чтобы поверить в добро, надо начать делать его».
Учора ў «Вячэрнім Мінску» агляд М. Бареток «Адкрываючы новыя шляхі». Дзве тэмы адкрэсліў тут П. Дзюбайла: 1. «Жыццё наша становіцца больш практычным, дзелавым, усё меншае месца займае ў ім ідэальнае, рамантычнае — тое, што нараджае паэзію, з’яўляецца для яе добрай глебай. 2. Вельмі слаба растуць маладыя. Чым тлумачыць іх такі запаволены рост? Магчыма, той уніфікацыяй у думках і пачуццях. якія адмоўна ўздзейнічаюць на развіццё асобы. Бо многія слабасці маладой паэзіі якраз і звязаны з беднасцю ўнутранага свету творцы, з анемічнасцю асобы».
...Еш, сват: хоць рэдка, зато шмат.
21.1.
Учора паштоўка: Прэзідыум ВАК 27.XII.1974 г. «...разрешил выдать диплом кандидата наук».
3.2..
...Когда Магомет женился, его жене было 11 лет, и она любила играть в горелки. И пророк бегал с ней и нарочно отставал, чтобы доставить ей удовольствие победы.
3. здае сесію, а С. хварэе грыпам, і я ў клешнях дзвюх гэтых падзен.
Анатоль Вярцінскі стаў аргсакратаром СП. Гэта — спрарядлівасць. Вельмі добра, што так.