Бечык Варлен
Шрифт:
Калі Ул. Караткевіч піша звычайны артыкул, ён вольны ў асацыяцыях не толькі кніжна-культурнага зместу, але і ў пераходах на рамантыку вольнага і прасторнага ў абсягах жыцця. Пры гэтым адчуваеш, што дарогі, прыгоды ў яго сапраўды былі, а не адной фантазіяй зроблены.
На вуліцы холад (набегла яго з паўночнага ўсходу пасля адлігі) і снег, які ўсё гусцее, гусцее і добра мяцецца. Апісаць гэта? 3 якою мэтаю? Ці далучыцца да новых планаў, да адчування сённяшняга часу, роздумаў пра сэнс жыцця? Ды яшчэ патрэбен талент выяўленчасці, дакладнасць у слове, што ўжо застанецца недасягиутым...
Л. Мештерхази: «Я писатель и потому не стану отпираться: конечно, я жажду успеха».
Как сказал один мудрец: верьте тем, кто ищет правду, и сомневайтесь в тех, кто нашел ее.
27.12.
Абарона кандыдацкай у Анатоля Вераб’я.
Званіў Пташнікаву — яму Дзяржаўная прэмія БССР імя Коласа за «Найдорф» («—Да гэтага яшчэ трэба прывыкнуць»).
Чытаў Нячуй-Лявіцкага («Заноза», «Среди врагов»), апавяданні Жэмайтэ. Жыццёвыя. ёсць, вядома, нейкі момант чужаніцы, але галоўнае — веліч нявыдуманага, літаратурнага нявымучанага жыцця.
«Много говорит, да слушать нечего». Быць сціплым — у норме паводзін, у характары.сказанага і зробленага. Даеш зарокі сабе, а пасля штосьці робіш не так і адчуваеш сябе кепска.
Важна, вядома, думаць вялікую думу аб жыцці і выказваць яе ў першазнойдзенай велічы, але не менш важна — быць сапраўдным, трывалым, мужным. Што нельга дараваць сабе — бесхарактарнасць. Справа не ў лагоднасці.
1979
3.1.
Учора ў «Правде» перадавіца з назвай «Добиваться большего!». Сапраўды. Прэч пасіўнасць. Званкі пад Новы год Пташнікава («Больш баявітасці. Каб у паэтаў было болей «дрожи») і Сіпакова. Званок Ул. Караткевіча — пахвалы. Не адразу зразумеў, за што. Пасля падумаў: мусіць, за прадмову да «Беларускай балады».
Думкі пра артыкул-«апавяданне» — «Дарожная размова». Калі ты адаровы чалавек, то, ходзячы ўвесь час каля аратых і ацэньваючы іх работу, чаму не захацець самому працягнуць крыху плуг. Аб звужэнні сферы крытык! — «спецыялізацыі». А ўвесці ў размову само жыццё, яго працэсы, з’явы, з тым, пра што думаюць і ад чаго гаруюць людзі, а пасля — і кнігі, што вядуць у гэта жыццё.
Адчуванне першаадкрыцця. Празаізацыя ў састарэлай якасці — апісальнасці. Новая якасць — аналітычны ракурс (Вярцінскі 60-х).
Патрэбна крытыка высокіх крытэрыяў (гэта адно) і крытыка высокіх ідэалаў (дакладней, каб не было стылявой блытаніны): крытыка з высокімі ідэаламі, з шырынёй не толькі літаратурна-эстэтычнай сферы, але пранікнення ў жыццёвае і ахопу жыццёвага.
Аб літаратуры сціплых: Ул. Машкоў, чалавек добрай усмешкі, з яго цудоўнымі дзіцячымі творамі, Э. Ялугін.
— А хіба не знаходзіш ты асалоду ў самім пранікненні, у радасці дакладнага, у пару сказанага, трапнага, аналітычна-крытычнага слова. Талент крытыка (дар) — у першую чаргу чытацкі. Хай ты зайздросціні паэтам і пакутуеш ад невыказнасці свайго асабістага, але ты парней у першую чаргу быць крытыкам-чытачом і з чытанкай неэгаістычнасцю поўніцца ўдзячнасцю, захапленнем, адгукацца на ўсё шчырае, чыстае, духоўнае. Ты нават павінен быць тым ідэальным чытачом, да якога як да адзінага звяртаецца аўтар.
— Так, але не зусім, не ва ўсім, не заўсёды. Я павінен валодаць большай самастойнасцю, здольнасцю нязгоды і спрэчкі.
— Усё ж правер спачатку не свае адносіны з паэзіяй, паэтамі, а свае дачыненні з жыццём і людзьмі. Мо табе не хапае волі, духоўнай энергіі. Ці не адключаешся ты ад турбот, абавязкаў, як адключаеш тэлефон на ноч? Ці не баішся ты жыццёвага бруду? Нават жаданне быць добрым з усімі — многіх яно раздражняе больш, чым самыя відавочныя хібы.
Недахопы, іх змест і сутнасць. Часта Чх ведаюць і ўсведамляюць і чытачы, і крытыкі, і самі аўтары.
Паштоўка ад Ант. Нілаўны Седаковай: «Помогите написать новые воспоминания о Твардовском». Лёгка сказаць.
15.1.
Барадулін у выд-ве: «Добра, што хочаш даць паслужны спіс кожнага аўтара. Будзе відаць, хто ваяваў, а хто адседжваўся».
Апавяданні Блаўманіса — уся антыўласніцкая проза моцная. Блізкасць Жэмайтэ, Чорнага, Рзйманта.
Паводле народнага павер’я, калі статак вяртаецца з поля і першай ідзе белая карова, — гэта на добрую пагоду.
Бывае: скажаш, цябе не пачулі і думает: ці сказаў? Так і з літаратурным выступлением.
30.1.
Успомніўся дзівосны рытм работы ў 1959—1960 гг. Ленінка, кнігі, штодзённая ўключанасць у новае і паглынутасць ім, адчуванне руху і ўнутраная свежасць, пават сіла, хоць мляўкасць і стомленасць чуюцца ўвесь час.
Для «Дар. размовы»: «Вчитываясь в статьи писателя, начинаешь постигать, что метод анализа, названный им размышлениями, если и уступает общепринятому исследовательскому в многогранности, в широте, то, бесспорно, выкрывает в глубине и, самое существенное, в одушевленности письма. «Дневниковая форма», исповедальность, самооценка, проверка собственных худож. принципов... Большой эстетический и человеч. такт.