Бечык Варлен
Шрифт:
«Да и стоит ли жить на свете, если тебя не любят?»
Мікола Трафімчук («Чырв. змена», 3 ст. 1979 г.):
Мембраны тэлефоннай хваляванне I голас незнаемы ў німбе дна:
«Я знаю вас...
Хачу сустрэцца з вамі...»
I цішыня,
Жывая цішыня.
Марудзіу.
А ў душы ішоў малебен...
В. Казько: «Каждый раз, читая прозу Олега Ждана, я испытываю волнение. Возникает желание проникнуть в нее, в ту жизнь, которую он показывает, что-то чуть-чуть изменить, повести героя по какому-то другому руслу, дать ему свой опыт. Хочется поспорить. И всегда так».
Натуральна, што ў пакалення А. В. была, ці ёсць, ці павінна быць інтанацыя тугі, болю ці нават надрыву. Але павінна была знайсці выхад і гераічная інтанацыя.
Жыццё сірочае, у ім вельмі часта немагчыма выправіць свае памылкі, яны непапраўныя. Але немагчыма заўсёды быць разумным, мудрым і бездакорным у кожным дзеянні. Мала шчырасці і мала розуму — усё адно праз гады за спіною застаюцца выпадкі ганебнай няўважлівасці, легкадумнасці, неразумення і іншага.
Алесь Камароўскі. «Пачатак» (Мн., 1975. С. 25):
Ля абеліска на кветках —
не росы:
Родных і блізкіх слёзы.
7. 5.
У азнобістым холадзе. Лісты ад Львовіч — вершы, лераклады.
Евтушенко. «Свидание с Победой»:
Войны тяжкою поступью ходят
По совсем неповинным телам.
Я, узнавший и голод и холод,
Тоже этой войны ветеран...
11.5.
Даўнавата не было спатканняў з вершамі на хвалі здзіўлення і радасці. Быццам трэба выйсці з нейкай непрасыпнасці і замаруджанасці.
Першыя выступленні ў друку Яўгена Гарадніцкага — у «ЛіМе», «Маладосці», «Звяздзе». Крытыкаў паэзіі ў нас мала, гаворыцца многа выпадковага, мала суперажывальнасці...
«Так он играл, будто спорил с судьбой...» (Ленау).
Штосьці заіграла добрым промнікам — аб самоце і радасці...
«Он сделал то, что хотел, и умер, когда желанный берег был уже близок, так и не изведав горечи достигнутой цели» (Моэм, «Мэйхью»).
22. 5.
У мастацтве, паэзіі павінна быць хоць крышачку легенды, небудзённага.
Адчуванне такое, як быццам у многіх пісьменнікаў нешта важнае пройдзена і ўжо ў мінулым. Што? Істотныя духоўныя, маральныя стымулы?
29. 5
Дні — як у леце. Так хутка адбыўся пераход да зеляніны, цвету, што нічога не ўбачана. Другі тыдзень — толькі сонца, чыстае неба, смутнае адчуванне нейкай страты.
Механічныя артыкулы, неразборлівыя захвальванні — бяда, большая за канкрэтны выпадак.
Н. Рубцов, «Сергей Есенин»:
Это муза не прошлого дня,
С ней люблю, негодую и плачу.
Много значит она для меня,
Если сам я хоть что-нибудь значу.
Апошні радок — важны.
Яшчэ з Рубцова:
...Душа свои не помнит годы,
Так по-младенчески чиста,
Как говорящие уста
Нас окружающей природы...
2. 6.
Сядзеў у кватэры — гарачыня, млоснасць, пот. Пісаў артыкул для «Советской Белоруссии» — пра Пушкіна. Не так пісаў, як сумаваў ад ляноты, адзіноты, бесталеннасці, няведання — усё эгаістычныя, па сутнасці, адчуванні. Падыходзіў да акна, глядзеў уніз — людзі ідуць і ідуць. Цмокаў, калі ішлі красуні. Я быў асобна, жыў адзін на свеце, а ўсё было пабочнае, старонняе.
Двойчы прайшоў міма акна Воўка Бабурка — Шуркаў брат, хлопец спакойны, просты, хоць і надзелены дастаткова піжонскай знешнасцю. Прайшоў — ну і прайшоў, толькі мільганула думка, што добра было б яго дагнаць — спытаць Шуркаў тэлефон і адрас.
Ах, Шурка, Шурка, — я яшчэ нічога не ведаю, быццам сплю.
Выйшаў пазней у магазін — зноў бачу Воўку, каля маршрутных таксі. Здалёк перамахнуліся, я запыніўся і падышоў. Гаворым пра тое, сёе...
Ах, дарагі мой Шурка, што я зараз дазнаюся!..
— Слухай, я згубіў ІІІуркаў тэлефон, думаў, лёгка запомню.
— Сашы? Няма ўжо яго. Памёр у лістападзе, пахавалі...
Шура, Шурачка дарагі! Такі вясёлы і свойскі, такі прыветна адкрьпы, такі ўдзячны жыццю (а ўсё жыц'цё мучыўся!). Як весёла і добра ён гаварыў пра сваё, нават калі аддаліліся. Вось дзе было не фальшывае, не прыніжанае, нічым не азмрочанае дружбацтва.
Ішоў, быў ён прад вачыма, і думалася: я паем, уключу тэлевізар, буду жыць рознай драбязой, а яго — няма.
Няма чалавека з тых, дзеля якіх і жывеш, даражыш жыццём, а што без іх...
Для іншых ты — то дурны, то бяздарны, то зайздросны, то хітры, то подлы, то яшчэ нейкім чынам нягодны. А для яго ты заўсёды быў добры таварыш, за якога рады, у якога вераць.
Такі быў ён і мне, хоць мала я шукаў з ім сустрэч, і не ўбачыўся ў гэты апошні год, а цяпер убачу ўжо толькі магілу.
Увекавечваюцца иаэты, мастакі, а ён у сваім ціхім бяссмерці скіраваўся ўжо ў свет забыцця, якое чакае ўжо недзе яго праз паўтара пакалення.