Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Машыны, легкавушкі. Дарога каля пашэрхлай (не замерзла, але і згусцела, зальдзілася) і сумнай старыцы. Скрозь нейкія агароджы, скрозь відавочныя перамогі прагрэсу (раней — жаданыя, важныя). Упіраюся ў драўляную агароджу-сцяну: раптам не стала дарогі — і ўсё. А да могілак пхнуўся па нейкім тунелі, прарытым у Барысёнкавай гары. Панавіслі карані падкапаных дрэў. Ах, якія ж чарадзейныя былі горкі. Дзесьці тут засталіся і такія кавалкі дзяцінства, што стогнеш. Паваляны, выкарчаваны сад, які мы садзілі з Шуркам -Бабуркам. Сумна гляджу на наваколле. Усё былое пракручваецца, чую шум, галасы, бачу блёсткі ўсяго даўняга-нядаўняга, што тут было. Паныла-адзінока. Мно­гая захоплена новым часам, беззваротна адваявана ў нас.

Імчуся — ну, не бягом ;— а вокам да дзедавага помніка. Вунь ён — каменнае, абсечанае дрэва. Скрозь абступілі іншыя магілы. Ну, дзень добры, дзед. Знімаю шапку. Дзень добры, Павел Максімавіч. Яшчэ раз сустрэліся. Можа б, не так усё чулася востра, калі б ведаў, што і сам лягу на гэтых могілках. Прыходзілі б людзі, нехта мяне ўспамінаў бы, і я быў бы тут свой...

Тут іду, і розныя часы, і велізарны аб’ём жыцця адбіваецца ў драматычнай завершанасці і незваротнасці. Лена Красоўская, Міра Гробар, Соф’я Фролаўна Саковіч, Кашканы, брат Івана Сабалеўскага, бацькі Яні Сушчынскай. Новыя, аглушальна раптоўныя магілы: Ганчарык, Жудро, побач — Тарноўскі, Рудовіч.

I шкадуеш усіх іх больш, як сябе, і мутнеюць вочы, і напружаны пачуцці, і вяртаецца столькі ўспамінаў. Хто тут помніць цяпер маю аднакласніцу Лену Грыневіч? А гэту Міру з Атоліна (апрача сваіх)? Мельнічонкі, а сярод іх Коля... Чаму? Што за драмы? У каго спытаць?

Могілкі ўшчыльнілі часы і ўзросты. Ляжаць маладзёны побач са старымі — равеснікі не па нараджэнні, а па смерці. Яны ўжо не старэюць, але і застаюцца нашымі равеснікамі. I дзесяцігадовы Сярожа Нальгачоў рос і сталеў са мною, я адчуваю яго сённяшнім сваім равеснікам.

I вось у альховых жэрдках кавалак выкатанай з дзёрну зямлі. Калі я плакаў апошні раз, у якім дзяцінстве? Не помню. Каб плакаў — было б лягчэй. Плачу, плачу, гладжу гэтыя шэрыя жэрдкі. Дарагі таварыш Шурка Бабурка — тут ты, побач, і ў бясконцай далечы. Плачу ўсё-такі, але не лягчэе. Тут не раз бачыў яго каля магілы бацькі, і вось ужо лёг. За дзвесде метраў ад нашай школы, за некалькі метраў ад урокаў фізкультуры (школьная горка, лыжня), непадалёк ад многіх сцежак, дарог, на якіх вадзіла школьная пара...

Пайду. Не, зноў вярнуся. Пайду. А прад вачыма гэтая магіла. I прад вачыма ён сам, і ў часы школьныя, і час апошняй сустрэчы. I я гавару з ім, і ўголас, і ў маўклівым дыялогу. Калі б ён стаў дрэвам, гэта было б каструбаватае дрэва, але якое прыветнае. Можа, дуб. Не разгалісты, не велічны, але дуб.

Але спыняюся: вось тут недзе плакала мінулай вясной тая жанчына ў гумовых ботах. Але цяпер тут дзве магілы. Няўжо і маці ўжо лягла побач з дачкой? Можа быць. Бо ледзь пазначаны крывы, няпэўны надпіс жоўтаю фарбай на дошцы: Анна Хм... Не разабраць.

1ду з могілак, і ўсе ідуць за мной. Ах, я пераключаюся, я гавару: хлопец з Каханаўкі, Міша Мяцеж, Воўка Юховіч. Думаю пра Васіля Паўлавіча — ёсць жа нехта І для мяне ў Прылуках. I раптам дазнаюся: жыве яшчэ Анна Іванаўна Сцешчуковіч. 90 гадоў! Звязвае ўсе часы, усе нашыя пакаленні — колькі дасягнуцца, аж да дзеда майго. Хай жыве!

14.12.

Гродна, чацвёрты дзень поўнай адзіноты, а галаве усё кепска — санлівае ўтрапенне, ды кашаль, ды стома, ды нерухомасць пачуццяў — вось тут і жыві.

Але ж нешта павінна адбывацца! Нарэшце прыйшоў. мароз і лёг снег, перамянілася неба — яшчэ болей аддалілася яго прастора, і зноў пачулася, як многа не вернецца. Глянуць бы ўперад, а гляджу ўсё яшчэ назад — вось адна з паездак у Зялёнае, яе злоўленыя штрыхі...

Дык не. Незачэпна плыву ў днях, гавару аксіёмы гродненскім студэнтам, жыву пад порсткай апекай Міхася Губернатарава.

А што — жыць бы тут, глядзець на Нёман, вывучаць мясцовыя лясы, новае неба. Добры, утульны горад. А ўсё ж ужо не такая Беларусь, не Мінская, Лагойская, Пухавічская...

Званок. — Может быть, желаете познакомиться? При­ходите в семь часов в ресторан’

Канечне ж, адмовіўся. Але ж і цікава ў нейкім сэнсе.

Аўтарэферат ад Анатоля Дабранскага. Толькі ў сорак пяць узбіваецца на ступень. Нешта ж было, што яму замінала.

«Желаю, чтоб твоя любовь пережила меня» (Щипачев).

Дакладнасць тону, інтанацыі — адна з гал. асноў праўдзівасці лірыкі.

Барадулін — паэзія рухомых і зменлівых чалав. адчуванняў. Яго стыхія — няўрымслівасць, рух, імпульсіўнасць, давер да імправізацыі, разняволенасць таленту, які жыццёвае і мастацкае можа шчасліва паяднаць, а можа даць уроссып, уроскід — як ужо атрымаецца. Хоць, трэба сказаць, у яго ёсць і ўстойлівая ўнутраная аснова, і пастаянства матываў, і маральна-грамадская арыентаванасць таленту, і ўсвядомленыя кірункі пошуку.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: