Вход/Регистрация
Дом без гаспадара
вернуться

Бёль Генрых

Шрифт:

У нядзелю Глум спаў да паўдня. Потым еў — суп і гарбуз, а калі ў кафейніку заставалася яшчэ крыху кавы ад снедання, Глум падаграваў яе і забіраў сабе. Ён сядзеў да чатырох у сваім пакоі і чытаў незразумелыя тоўстыя кнігі; раз на месяц да яго прыходзіў старэнькі святар, што жыў у манастыры, ён прыходзіў у нядзелю і заставаўся ў Глума на ўвесь дзень. Яны гутарылі пра тое, што Глум вычытаў у сваіх кнігах. Пасля яны звычайна заходзілі да маці піць каву — Глум і святар, дзядзька Альберт і Марцін; і часта спрачаліся — маці са святаром або дзядзька Альберт са святаром, а Глум заўсёды падтакваў святару і ў канцы гаварыў, цярпліва качаючы словы ў роце: «Пойдзем, айцец, вып’ем па адной, бо тут сабраліся адны дурні». Тут усе пачыналі смяяцца, а Глум і сапраўды ішоў выпіць са святаром.

У нядзелю — з чатырох да паловы сёмай — I лум корпаўся са сваёй картай, і ў гэты час Марцін мог наведваць яго. За пяць гадоў Глум не зрабіў нават і чвэрці карты, ён старанна пераносіў адценне за адценнем з геаграфічнага атласа дзядзькі Альберта; калі ён корпаўся з Паўночным Ледавітым акіянам, яму даводзілася стаяць на лесках, пасля лескі паставілі ў падвал і прынеслі назад толькі тады, калі Глум прасунуўся ўлева настолькі, што дабраўся да Шпіцбергена, Грэнландыі і Паўночнага полюса.

Дзядзька Альберт, які разумее ў гэтай справе, гаварыў, што Глум выдатна малюе. I сапраўды, Глум маляваў проста пэндзлікам звяроў, дамы, людзей, дрэвы, і, калі ён быў у добрым настроі, на паперы з'яўляліся чырвоныя каровы, жоўты конь, а на кані — тоўсты чорны чалавек. «Мой бацька меў чырвоных кароў, зусім чырвоных, можаш смяяцца, колькі хочаш, але яны былі чырвоныя, як спелыя памідоры, І яшчэ бацька меў жоўтага каня, а барада ў бацькі была чорная, і валасы таксама чорныя, але вочы блакітныя, зусім блакітныя, як Паўночны Ледавіты акіян на гэтай карце. Я пасвіў гэтых кароў на лясных палянах, трава там расла чэзлая, часам мне даводзілася ганяць статак праз лес да самай ракі, дзе трава была больш сакавітая і густая. Рака называлася Шахцішэхна-Шахціхо, і гэта азначала: вада, якая дае нам рыбу, лёд і золата».

Плынь гукаў з рота Глума выяўляла раку — шырокую, бурную, хуткаплынную і халодную, рака цякла з высокіх гор, за якімі ляжыць Індыя.

«Мой бацька быў важаком племя, пасля ён пачаў называць сябе камісарам, але ён усё роўна заставаўся важаком, нават калі называў сябе камісарам, і кожны год, увесну, калі Шахцішэхна-Шахціхо вызвалялася ад ільдоў, калі ў лесе зацвіталі ягаднікі і зелянела трава, бацька, нават пасля таго як зрабіўся камісарам, рабіў тое, што рабілі да яго з векапомных часоў усе важакі плямёнаў: ён кідаў жэрабя, і аднаго з вясковых хлапчукоў, на каго выпадала жэрабя, кідалі ў раку, каб рака не затапіла пасяленне і прынесла многа-многа золата. Гэта здзяйснялася ўпотай, і людзі, што прызначылі бацьку камісарам, не павінны былі ведаць пра тое, і ніхто нічога не расказваў, і ніхто з тых людзей нічога не заўважаў, таму што ніхто не падлічваў хлопчыкаў, іх было шмат у пасяленні».

Спатрэбілася нямала дзён, каб Глум змог усё гэта расказаць вельмі павольна, — на працягу гадоў распытваючы і выпытваючы, Марцін вывудзіў у Глума ўсю ягоную гісторыю.

У Шахцішэхне намывалі золата і частку ягоаддавалі тым людзям, якія зрабілі камісарам Глумавага бацьку, але больш за ўсё золата атрымаў Фрыц. Расказваючы пра Фрыца, Глум маляваў кусты, лес, ягады і халодную, як лёд, Шахцішэхну. Фрыц ведаў, як пераходзіць раку ўброд, ён прыходзіў, прыносіў з сабой цыгарэты — белыя палачкі, якія запаўнялі мазгі сухім шчасцем, і яшчэ нешта прыносіў Фрыц — нешта белае ў шкляных трубачках. З апісанняў Глума Марцін заключыў, што гэта былі ампулы, як тыя, у якія ўрач апускаў шпрыц і, напоўнены, усаджваў у руку бабулі.

— Глум, а што ж з імі рабіў твой бацька?

— Я толькі пасля гэта зразумеў. Кожную вясну ў лясной хацінцы ладзілі свята, у ім павінны былі браць удзел маладыя дзяўчаты, ніводнай паджылай жанчыны, толькі маладыя, а з імі мой бацька і яшчэ два чалавекі, мы іх называлі шаманамі, і калі дзяўчаты адмаўляліся прыйсці на свята, шаманы аддавалі на іх пракляцце, і дзяўчаты хварэлі.— Тут Глум замоўк і пачырванеў, чырвань разлілася ад шыі па ўсім твары, і Марцін здагадаўся, што ў леснічоўцы, за пятнаццаць тысяч кіламетраў адсюль, здзяйснялася нешта бессаромнае і нават распуснае. Але варта было дзяўчатам згадзіцца, і яны зараз жа папраўляліся, і ўсё гэта — хвароба і выздараўленне — Фрыц прыносіў у сваіх шкляных трубачках.

А пасля Глум уцёк, таму што па жэрабю яго павінны былі кінуць у Шахцішахну, і ўцячы яму дапамог Фрыц. Глум расказваў павольна, часам скажа два-тры сказы, а пасля пройдуць тыдні — і ніводнага слова больш; як толькі час набліжаўся да паловы сёмай, Глум абрываў свой расповед на сярэдзіне сказа, апалоскваў пэндзаль, старанна абсушваў яго, зноў раскурваў люльку і асцярожна сядаў на край ложка, каб зняць пантофлі і абуць чаравікі. За ягонай спінай прыгожа пераліваліся колеры на карце, але незамаляваная частка карты здавалася Марціну бясконцай — белыя моры, аддзеленыя ад сушы толькі тонкай лініяй алоўка, абрысы астравоў, рэкі, якія сабраліся каля маленечкай чорнай кропкі — радзімы Глума; ніжэй і лявей, у Еўропе, была другая чорная кропка, яна называлася Калінаўка, — месца, дзе загінуў бацька Марціна, а там, вышэй і намнога лявей, амаль на краі мора, ляжала чорная кропка — месца, дзе яны жывуць, маленькі трохкутнік, што згубіўся на агромністай раўніне. Пераапранаючыся, Глум адразаў ад гарбуза, што ляжаў на тумбачцы, некалькі лустак, укладаў «Дагматы» і «Багаслоўе і маральнасць» у сумку, спускаўся ў кухню, каб напоўніць судок, і ішоў на трамвай.

Часам праходзіла нямала нядзель, пакуль у Глума зноў з’яўляўся настрой расказваць, часам за шмат тыдняў з яго ўдавалася выціснуць два ці тры сказы, але заўсёды ён пачынаў дакладна з таго месца, на якім спыніўся ў мінулы раз. Ужо трыццаць гадоў, як Глум пакінуў сваю радзіму. Фрыц дапамог яму, і ён перабраўся ў горад, дзе жылі людзі, якія прызначылі ягонага бацьку камісарам, — горад называўся Ачынск. Там Глум масціў вуліцы, затым стаў салдатам і пакаціўся ўсё далей і далей на захад. Глум рухаў рукамі, быццам каціў снежны ком, калі хацеў паказаць, як ён каціўся на захад. Новыя назвы паўсталі ў яго расказе: Омск, Магнітагорск і яшчэ далей на поўнач іншы горад, Тамбоў. Але там ужо Глум не быў салдатам, ён уладкаваўся на чыгунку і разгружаў вагоны: дровы, зноў дровы, вугаль, бульбу. А ўвечары Глум хадзіў у школу і вучыўся чытаць і пісаць. Жыў ён у сапраўдным доме, і была ў яго жонка; звалася жонка Тата. Глум апісваў Тату, маляваў яе, яна была бялявая, круглая з твару, вясёлая; Глум пазнаёміўся з ёй у школе, дзе ён вучыўся чытаць і пісаць. Тата таксама працавала на чыгунцы, пакуль што проста цягала цюкі, але збіралася заняцца нечым больш цікавым і важным, як толькі навучыцца чытаць і пісаць, — у гэтым месцы круглатварая бялявая Тата на малюнку Глума пачынала ўсміхацца на ўвесь рот, таму што яна яшчэ мелася зрабіцца перонным кантралёрам на Тамбоўскім вакзале і прабіваць шчыпцамі білеты. I Тата на малюнку Глума стаяла ўжо ў фуражцы, з-пад якой выглядвала яе тоўстая белая каса, і з кампосцернымі шчыпцамі ў руках.

Але самае значнае для Глума здарылася толькі праз год пасля яго жаніцьбы з Татай, калі Тата даўно ўжо была кантралёрам на Тамбоўскім вакзале. Толькі праз год Тата паказала яму, што захоўваецца ў яе на дне скрынкі, якая стаяла ў кухні: распяцце і абразок, і ўначы, калі Тата ляжала ў ложку каля яго, яна расказала яму ўсё, і Глума ахапіла полымем. Глум намаляваў гэта полымя — шмат чырвонага і шмат жоўтага, — але тут Глума зноў сарвала і пакаціла на захад, як снежны ком, які рабіўся ўсё большым і большым. Глума зносіла ўсё далей і далей ад Таты, таму што пачалася вайна. Глума параніла, ён пакаціўся назад, на ўсход, у Тамбоў, але Таты там ужо не было, і ніхто не ведаў, куды яна падзелася; у сваёй чыгуначнай фуражцы і са шчыпцамі ў руках яна пайшла неяк раніцай і не вярнулася. Глум застаўся ў Тамбове, шукаў Тату, але і следу яе не знайшоў. I зноў ён пакапаўся на захад, і зноў вайна — рана ўжо загаілася, і зноў ён усё каціўся, каціўся да новага прыпынку, — Глум называў яго не канцэнтрацыйны лагер, а проста лагер. Тут Глум страціў валасы і зубы, і не толькі ад голаду, але і ад жаху. Калі Глум вымаўляў слова «жах», гэта гучала не жахліва, не яблыкі, не паветраныя шары, а ножыкі сыпаліся з ягонага рота, і твар яго так мяняўся, што Марцін палохаўся, як палохаўся ён, калі Глум, бывае, засмяецца. А смяяўся Глум тады, калі Больда прыходзіла да яго ў пакой, каб спяваць разам з ім харалы. Глум спяваў хораша. У яго быў высокі моцны голас. Але варта было заспяваць Больдзе, як на Глума нападаў смех, а смех яго гучаў так, быццам сотні маленькіх ножыкаў рассякалі паветра. Калі Больда працягвала спеў, нягледзячы на смех Глума, Глум вельмі злаваўся і гаварыў з маленнем:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: