Вход/Регистрация
Дзве душы
вернуться

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Позны вечар… Прыціхла ў цямноце жыта і пыльны шлях. Позны вечар.

На выгане, за сялібаю, з канца хат, аднак, яшчэ даносіцца гоман. Порскаюць, тупочуць нагамі нявідныя коні.

Начлежнікі выязджаюць.

Скрыпнулі вароты, ляснуў завал, а там гаўкнуў сабака, ля калодзежа скрыгнула вага, і адтуль, і патроху, адзін за адным начлежнікі з'ехаліся і пацягнуліся ў цемні па дарозе ў поле.

— Гэй, гэй! Фю-фсі-сіў! Кось, кось!..

Адзаднія мальцы, раскапусціўшысь на конях, у знізах, таўкаюць іх пад бокі нагамі, а тыя — ані! — патроху дыбаюць, паціху перастаўляюць ногі.

І мальцам спачатку не маўчыцца. Таўкач свішчыць. Блышка на грыбы кадрыль іграець, а Касцючок, з другога аддзялення вучань, што па дрэвах, як кот, лазіць, то пяець песню:

Мая хвустка на пагодзе дуецца, А мой мілы на вайне ваюецца…

Але чары гэтай душнай ночы сцішылі іх. Маўчаць.

Даволі доўга было ціха а ціха ўсюды. Пачуўся, здаецца, гоман. Не, гэта крыкнула птушка. Не, й не птушка крыкнула — далёка нехта гамоніць ці пяець па дарозе.

Вучыцель пайшоў на гукі, а яны дужэлі й чуліся бліжэй.

Спелае жыта абступіла N-скую дарогу.

Сярод жыта, за ўзгоркам, гаманілі два галасы. Мікола разабраў, што йдуць Іра й Сухавей (той гарэцкі нязграбны вучань). Пэўне да яго. Як добра. Як ён рад. Толькі з якімі-то навінамі аб святой справе адраджэння бацькаўшчыны? Трэба паслухаць, аб чым яны гутараць?

— Мне больш падабаецца Якуб Колас, — кажаць з смешнай паважнасцю Сухавей, — бо мне ў яго вершах чуецца тое, што я чую цяпер, тут, пад беларускім небам, сярод беларускага жыта, той шчыра-беларускі дух, які ёсць адзнакай іменна беларускай паэзіі, а не якой іншай…

— А мне — Янка Купала, бо ў яго можна знайсці і гэты дух, і апрача таго, лепшую, чымсі ў Коласа, тэхніку верша, — адказуець яму любым голасам Іра.

— А мне — абодва разам, — радасна выступае да іх з боку дарогі, з цямноты, Мікола і вітаецца. І думае: толькі й гутаркі аб беларушчыне, усюдых, заўсёды.

Яны трошку спужаліся ад неспадзевак, затое з асаблівай радасцю здароўкаюцца з ім.

— Да вас, да вас, Мікола Навумавіч, даруйце, што так спознілісь у дарозе, — сваім мяккім і крыху дрыжачым, густым нутраным голасам кажаць Іра, — да вас і ў важнай справе…

«Што за важныя справы?» — нецярпліва думаецца вучыцелю, але цярпіць і не пытаецца, пакуль не прыйдуць дахаты.

— Справы вельмі важныя, але гаварыць аб іх не выпадае на полі, — дзялова заўважыў Сухавей.

— Ну, разумеецца! — жартаўліва крычыць Іра. — Не ў полі гаварыць аб справах, калі наўкола такая паэзія! О, ноч, дзіўная, чароўная ноч! — разводзіць яна рукамі ў цямноце, пахнучай араматам спелага жыта. — Але, паважаныя сябры! Мае бедныя ножачкі прызнаюць усю гэту паэзію, калі мы хоць нейкую часіначку, хоць трошачку пасядзім сярод арамату душнай ночы і спелага жыта… О, пасядзім!

— А ведаеце, тут убок, пад грушкай, добрая лугавінка, — кажаць Мікола і вядзе за сабою хлапца й дзяўчыну.

Усе садзяцца пад соннай грушкай і маўчаць і слаба бачаць адзін аднаго. Іра пачынае дэкламаваць (у яе дзіўная, добрая памяць):

Добрай ночы, зара-зараніца! Ўжо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсявае. Цішыня агартае мне душу! Вецярок прыдарожную грушу Ледзьве чутна варуша-калыша, Міла бомы смяюцца у цішы, Ціха срэбрам грукае крыніца. Добрай ночы, зара-зараніца!

Ад незвычайнай радаснай прыемнасці быццам саромяцца вучыцель і Сухавей. Хочуць нешта сказаць, каб не маўчаць, і не маюць нічога. Маўчаць яны, маўчыць дзяўчына, маўчыць ноч.

— А ўгадайце, чыё гэта? — пытаецца Іра, каб абудзіць тую цішу.

— Нябожчыка Максіма Багдановіча! — у адзін голас адказуюць яны, і ўсім траім робіцца смутна. Маўчаць. Баліць, ах, баліць гэтая свежая рана. І ўзноў дэкламуець Іра… «На смерць Максіма Багдановіча — верш Ясакара» — быццам абвяшчаець яна гэтай ночы, гэтаму жыту, грушцы і ўсяму роднаму полю. І, дэкламуючы, усё болей натхняець сваім дрыжачым, поўным пачуцця голасам усё жывое й нежывое наўкол сябе:

Вясновая ліра, чароўная ліра, На раніцы грала аб сонцы; І струны спявалі аб зорачнай шыры, І струны спявалі бясконца; І вабілі згукі зямныя абшары, І песні ліліся ў хвалі, І рэха будзіла таёмныя мары, І плакалі людзі ад жалю…

Мікола пачуў, як зняцейку капнулі з вачэй слёзы, і мяніў сябе ў думках неўрастэнікам, і бязвініў, што гэта добра, што плачыць па без пары згасшаму песняру, і рад быў, што яны ў цямноце не бачаць яго слёз. А дзяўчына дэкламавала далей:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: