Вход/Регистрация
Дзевяць
вернуться

Ліпковіч Яўген

Шрифт:

Хлопчык апусьціў галаву яшчэ ніжэй і гучна засоп.

— Так ня пойдзе, — Гмурман, трымаючыся за печань, выйшаў з-за прылаўка. Ён дастаў з кішэні камізэлькі чыстую насоўку і прыклаў яе да Сеневага носа.

— Налягайце, малады чалавек, — ён глядзеў на паліцы, — не саромцеся.

Каця засьмяялася, брат бліснуў вачыма.

— Мы будзем чысьціць каналізацыю, ці што? — спытаўся Гмурман, ён ужо бачыў тое, што шукаў. — Выганяйце соплі!

Сеня пачаў з усяе сілы трубіць.

— Выдатны вынік, — канстатаваў Гмурман, калі ў носе нічога не засталося. Ён зьняў з паліцы падробныя дуэльныя пісталеты.

— Ведаеш, хто такі Пушкін?

У хлопчыка бліснулі вочы, калі ён убачыў зброю.

— Гэта Джэк Верабей? — хлопчык падняў галаву.

Гмурман працягнуў футарал. Пісталеты былі ўдвая лягчэйшыя за сапраўдныя.

— Вывучай.

А сам тым часам прыклаў насоўку чыстым канцом да Кацінага носа.

— Праверым, што ў вас робіцца ў дзірачках, мілая паненка.

Каця з гатовасьцю пачала смаркацца.

— Выдатны вынік, — паўтарыў Гмурман. Шаркаючы і трымаючыся за печань, ён вярнуўся за стойку. — Працягнем.

— А яна, — хлопчык паказаў пісталетам на сястру, — яна захацела ляльку. Як Барбі, толькі каб яшчэ лепшая.

Сеня прыцэліўся ў парцалянавую кампазыцыю «Баваўнаробы абмяркоўваюць праект сталінскай канстытуцыі».

— А ён ёй адразу галаву адламаў, — паскардзілася Каця. — У яе вочкі і згасьлі. Яна ніпаякому больш не размаўляе. Ні добры дзень, ні сэнк'ю.

— Бах-бах, — Сеня стрэліў, баваўнаробы, відаць, яму адказалі, і ён прыгнуўся. Кулі прасьвісталі каля галавы.

— А ён папрасіў у рыбкі марозіва — і зьеў. А яму нельга.

— Ты таксама ела, — Сеня працягваў адстрэльвацца.

— Я трошкі, — дзяўчынка зьвярнулася да Гмурмана, — зусім трошкі, — яна разьвяла далонькі. — А ён — цэлае вядзерца.

Барыс Львовіч зразумела ўсьміхнуўся: «Я з табой, Каця». Сеня працягваў ухіляцца ад уяўных куляў.

— Нічога ня трошкі.

Яго, здаецца, паранілі, але ён мужна выглядаў цэль.

— Ты дрэнны!

Гмурман убачыў, што Каця сабралася плакаць, і пасьпяшаўся ўмяшацца.

— Ты зробіш мне дзірку ў пячонцы, тэрарыст, — Гмурман жэстам запатрабаваў, каб ён спыніў страляніну.

Хлопчык насупіўся, пакруціў пісталет і неахвотна паклаў яго на прылавак.

— А яна сказала, — Каця паказала на слоік, — што яшчэ можна толькі адно ў яе прасіць. А ён, — Каця тыцнула ў брата пальцам, — хоча пажарную машыну.

— Вялікую? — на ўсялякі выпадак перапытаў Гмурман.

— Так, — Каця асуджальна паглядзела на брата.

— Я ў цырк не хачу, — хлопчык надзьмуўся.

— У цырку прыгожа, — Каця летуценна паглядзела на столь, — там прынцэсы.

Яна ўдарыла брата па плячы. Ён скрывіўся ад болю і пачаў яго расьціраць.

— Нічога там не прыгожа, — Сеня паспрабаваў ударыць у адказ, але Каця ўхілілася і пачала бегаць вакол яго:

— Прыгожа! Прыгожа!

Яна лётала як шалёная. Гмурман узьняў акуляры на лоб. «Бедныя мужчыны, — падумаў ён, гледзячы, як разьвіваюцца яе кудзеркі, — у вас засталося ўсяго дванаццаць, у скрайнім выпадку, трынаццаць спакойных гадоў».

— Дзеці! — ён пляснуў у далоні. Каця не зьвярнула ўвагі. — Што ты лётаеш, як Абэбэ Бікіла ад свайго начальніка. Перастань, а то мне зробіцца дрэнна ў вочным дне.

Каця спынілася.

— Дык што вы хочаце, каб я ня мог адмовіцца? — спытаўся Барыс Львовіч.

Дзеці паглядзелі адно на аднаго.

— Хочам, каб яна была ў вас, — пачала Каця.

Гмурман глянуў на рыбку. Тое, што адбывалася за межамі слоіка, яе відавочна не датычыла.

— Гэта вы самі прыдумалі? — спытаўся ён.

— Так, — сказаў Сеня.

— Не, — тупнула ножкай Каця, — гэта рыбка сказала.

— А што яшчэ сказала рыбка? — пацікавіўся Гмурман.

— Што, калі мы вырасьцем, вы нам яе аддасьцё, — сказалі дзеці адначасна.

— Яна тады зробіць яшчэ раз усё, што мы захочам, — дадаў Сеня. — Толькі адзін раз.

— Дапусьцім, — згадзіўся Гмурман. — А што яна любіць абедаць?

— Ня ведаю, — сказала Каця. — Я ўчора ўпусьціла вядзерца ў сажалку, Сеня дастаў, і яна была там.

— А марозіва яна ня есьць, — дадаў Сеня аўтарытэтна, — я ёй прапаноўваў.

«Марозіва ня есьць», — чамусьці запісаў Гмурман на паперцы, што трапіла пад руку.

— Добра, дзеці.

Ён прыгадаў, што акварыюм пакінулі ў заклад амаль пяць гадоў таму. Яго трэба толькі адмыць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: