Вход/Регистрация
Тры жыцці княгіні Рагнеды
вернуться

Тарасаў Кастусь

Шрифт:

Тысячагоддзе веры хрысціянскай - пазначыць гасподзь сваё свята славай міласэрнасці. З праху створаны чалавек і сыходзіць у прах, калі грэшнік; праведны ж адыходзіць да выратавання, да жыцця вечнага. І маці Анастасся за свае пакуты атрымае жыццё вечнае, калі адкіне злую памяць. Хрыстос заклікаў перамагаць зло дабром. І ён бачыць усіх, хто так робіць. І трэба, каб маці Анастасся прыняла гэты запавет...

3

Айцец Сымон перасек двор і ўвайшоў у келлю. Тут ён перахрысціўся на абраз, сеў у кут, ахоплены сумнівам: ці адгукнецца маці Анастасся на значнасць шчырай малітвы ў гэты год, калі айцец нябесны асабліва літасцівы. Дыхала цяплом напаленая печ. Анастасся нешта запарвала ў гаршку.

– Што пачытаць табе, маці Анастасся?
– запытаў Сымон.

Анастасся задумалася і папрасіла: «Пачытай пра гарады, што бог вынішчыў».

– Гэта я дзесяць разоў чытаў, - запярэчыў поп Сымон.
– Лепш што другое.

– Не трэба другое, - адмовілася Анастасся.
– Чытай, што просяць. І кажух скінь. Цёпла.

Айцец Сымон паслухмяна распрануўся. Паклаўшы на калені рукі, ён адлучыўся ад Анастассі, пальцы нібы дакрануліся да старонак святога пісання, старонкі з ціхім шоргатам заварушыліся, і з'явілася патрэбная - запоўненая круглявым грэчаскім пісьмом. А з літарак пачаў узнікаць прывід белых пяскоў, і пасярод іх стаялі гарады Садом і Гамора, і айцец Сымон апавядаў пра тое, што бачыў.

«У Арамейскай пустыні стаялі два гарады. Усё даў ім гасподзь: мураваныя дамы, ваду, дрэвы, статкі і птушак. І заленаваліся садамляне маліцца, страцілі бога ў сэрцы, палічылі за шчасце буйную радасць распусты. Не засталося граху, які тут не памножыўся б сторазова. І вырашыў гасподзь спаліць гарады, што здрадзілі чысціні духу, бо закрычалі грахі аб адпаведнай помсце. І сказаў ён праведнаму Аўрааму, што спаліць Садом і Гамору. «Гасподзь, - спытаў Аўраам, - але калі ёсць у гарадах праведнікі, няўжо праведнікаў спаліш разам з грэшнымі?» - «Не, - адказаў гасподзь, - калі ёсць там хоць дзесяць праведных, не спалю». Але і дзесяці праведных не адшукалі анёлы ў Садоме. Усе распуснічалі, рабавалі, кралі, і гразь маны запоўніла гарады. Толькі праведны Лот трымаў сям'ю сваю ў чысціні. З'явіліся да яго анёлы і сказалі: «Гасподзь спаліць гарады, выводзь сваіх, хто дастойны». І ўзялі анёлы за руку яго самога, жонку і дзвюх дачок і вывелі з горада і сказалі: «Ратуйцеся, але не азірайцеся назад, бо вялікае будзе ваша няшчасце!» І толькі рушылі яны прэч па дарозе, як выпаў на вінаватыя гарады смаляны дождж, і пачуліся з вогнішча адчайныя просьбы грэшных. Жонка Лота пашкадавала палімых, здрыганулася яе сэрца, азірнулася яна назад - і абярнуў яе гасподзь у саляны стоўп».

Айцец Сымон ачуўся, літары на старонках пачалі раставаць, прывід рассеяўся, і ён убачыў, што маці Анастасся застыла ля печы, ахопленая шкадаваннем. «Вялікая мудрасць даецца ў гэтай прытчы, - сказаў айцец Сымон.
– Нельга глядзець у мінулае. Хто азіраецца - той, як стоўп нерухомы, на адным месцы стаіць».
– «Нічога ты не разумееш, ойча, - ціха адказвала Анастасся.
– Хто не аглянецца - у таго сэрца салянае. Што лепш?» - «Не трэба, маці Анастасся, - сказаў поп Сымон.
– Мінулае ў вір часу ўпала. Шукаць яго - услед кідацца. Пагібель».
– «Там пагібель і тут смерць, - сказала Анастасся.
– Вось, - яна дакранулася да расы, - сама па сабе журуся».
– «Чаго ж журыцца, - уздыхнуў поп Сымон.
– Жыццё ідзе...» Тут ён спахапіўся, але слова ўжо вылецела, закранула маці Анастассю, і ў вачах яе ўзнік той суровы прыжмур, калі цераз балоты і лясы, цераз паўтысячу вёрстаў бачыла яна Полацак і пачатак сваіх бедстваў. Так, жыццё ідзе, думала Анастасся, бяжыць час. Вось поп Сымон, дзесяць год назад сівога валаска не было, кучары на плячах ляжалі, цяпер парэдзіліся, і зусім стаў Сымон сівы.

– Колькі табе гадкоў, поп Сымон?
– спытала яна. Поп здзіўлена задумаўся, падлічваючы свой век.

– Хто яго ведае, - адказаў ён з няпэўнасцю.
– З паўсотні хутка. А табе, маці Анастасся?

– І мне шмат, поп Сымон. У чатырнаццаць мяне ў Кіеў павезлі, дваццаць год, як Ізяслаў нарадзіўся. Во колькі жыву - трыццаць пяць.

– Маладая ты, маці Анастасся.

– Сто гадоў мне, поп Сымон. Тры жыцці пражыла. Усе паднявольныя. Зашмат на адну душу. Хочацца чацвёртага, свайго - хоць бы адзін дзень пажыць.

Поп Сымон паглядзеў на яе з літасцю.

– Што, думаеш, ці будзе тое, чацвёртае?
– дакарыла Анастасся.

– Пажадаеш - будзе, - адказаў поп Сымон.
– Толькі якое?

– Баішся?
– спытала Анастасся.

– За цябе баюся, маці Анастасся.

– А чаго баяцца? Вось цябе білі - а ты жывы.

– Бог засцярог, - сказаў айцец Сымон.

– Білі напаўсілы, - запярэчыла Анастасся.

– Білі без літасці, - сказаў Сымон.
– Бог засцярог, выратаваў. За яго веру білі.

– За яго веру яго самога забілі, - не пагадзілася Анастасся.
– Нашто яму цябе засцерагаць, поп Сымон?

За сцяной зарыпеў снег пад цяжкімі ботамі, і заціх рып каля акенца. «Сыч!
– крыкнула Анастасся.
– Чаго мерзнеш на вуліцы, як той сабака? Уваходзь!» Праз імгненне дзверы адчыніліся, і ў хату ступіў мужык за сорак гадоў - чырванаморды, з бляклымі, пустымі вачыма. На поясе паверх кажуха віселі ў яго меч і шырокі нож. «Куды ж так узброіўся?
– спытала маці Анастасся.
– Ці вайна?» - «Чарга на варотах стаяць», - адказаў Сыч. «Хіба тут вароты?
– спытала Анастасся.
– Ці тут загадалі стаяць?» - «Праходзіў міма», - весела схлусіў Сыч. «Так і ішоў бы міма, калі ішоў!» - сказала Анастасся. «Вось іду», - згадзіўся Сыч і выйшаў.

– Эх, поп Сымон, - уздыхнула Анастасся, - адкрыла б табе, чаму дазваляю Сычу парожак пераступаць...

– Скажы, - пагадзіўся Сымон.

– Не, шчырасць тваю шкадую.

Поп Сымон не стаў настойваць.

– Ці ведаеш, маці Анастасся, у які год жывём?
– спытаў ён.
– Хрысту тысяча год!

– Ну і што, поп Сымон?

– Добры будзе гасподзь да таго, хто верыць.

– А хто не верыць?

– За што ж яму дабрадзейства, калі не верыць?

– Дык што тут нязвыклага, поп Сымон? Так усе жывуць. Нахіліся - прывечу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: