Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Імператар

Я чуў, адважны муж, што ты сказаў, Але ўжо час нам перайсці да спраў.

Фаўст

Твой прыяцель — нурсійскі некрамант{246} — Ён твой слуга надзейны і гарант. Згадай: калі агонь смаліў паленні І ўжо лізаў варажбіту калені, Тады не бог альбо нячысты дух, А ты яму рассек пакут ланцуг. Дык хай вялікасць ваша прыме Падзяку за выратаванне ў Рыме. Забыў сябе ён з той гадзіны, І клопат у яго цяпер адзіны, Каб ты не быў ніколі ў горы, Каб дзеянням тваім спрыялі зоры. Паслаў ён нас крывёй служыць і потам І быць табе апорай і аплотам. Павер, што тупасць цэрквы меж не знае,— Разумны чын вядзьмарствам называе.

Імператар

Вітаць бы мы жадалі найчасцей У радасныя дні гасцей. Але стакроць хай будзе пахвалёны, Хто з дапамогаю у час шалёны, Каб не пакінуць у ліхой бядзе, Як лепшы прыяцель ідзе, Той, хто без страху і вагання За нас ідзе ў агонь змагання. Але прашу пакуль не агаляць мячы — Яшчэ паспеем ворагаў сячы, Расправіцца са здраднікам паганым. Павінен я ацэнку даць вайсковым планам. Я так хачу! Вам гэта кажа цар — Ваш палкаводзец і ўладар! А самазванца, што ўзмуціў народ, Я растапчу, а з ім — ягоны зброд! Каб ведалі наперад — не дазволю Васалам папіраць царову волю.

Фаўст

Прыемна ворагу адсекчы галаву, А падстаўляць сваю пад булаву Ці ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? — Яна ж нам цэлая куды больш люба. Навошта цела нам без галавы? Яна засне — тады і цела спіць, Яна баліць — і ў целе ўсё баліць, Яна здаровая — здаровы й вы! Вось тут якраз рука сваё вяршыць: Падыме шчыт, каб сэрца засланіць, Пасля ж ускіне грозны меч, Удар! — і галава злятае з плеч. І вось ужо здаволены герой На грудзі ворагу ступіў нагой!

Імператар

Такі ўжо ў гневе я ўтрапёны, Што растаптаў бы труп ягоны.

Герольды (вярнуўшыся)

На змаганне выклік горды Быў бясплённы і пусты. Кпінамі сустрэлі орды, Гады рвалі жываты: «Ваш каролік, — нам са смехам Адказала гэта голь,— Ад раскошы з глузду з’ехаў, Толькі й звання, што кароль!»

Фаўст

Што выклік супастатам не прыняты, На руку нам — наплачацца пракляты! Спрыяльны час. Аддай загад, І будзе біты дзёрзкі гад.

Імператар

Мой обергенерал тут слова скажа!

(Галоўнакамандуючаму.)

Выконвай доўг, камандуй, княжа!

Галоўнакамандуючы

Увага! Правае крыло — у бой! Хай левы фланг праціўніка спасуе Перад напорам сілы маладой, Якая ворага з зямлёй здрасуе.

Фаўст

Герою мужнаму дазволь тады Умацаваць сабой адважныя рады: Хай ён памножыць воінскую славу І знойдзе на мяцежнікаў управу.

(Паказвае на правага.)

Даўбайла (выступаючы наперад)

Хто твар у твар прымае бой, Накрыецца нагамі той, Павернецца ж каторы тылам, Накорміцца зямлёй і пылам, А следам слаўныя жаўнеры Давершаць справу ў поўнай меры — І ворагі сплывуць крывёй І захлынуцца ў ёй…

(Адыходзіць.)

Галоўнакамандуючы

Удар у цэнтры будзе нечаканы, Ён дасца штабу ворагаў у знакі, Іх стратэгічныя парушыць планы І папярэдзіць, пэўна, контратакі.

Фаўст (паказваючы на сярэдняга)

І гэты паслужыць табе гатовы! Лаўкач! Ён на бягу сарве падковы!

Хапайла (выступаючы наперад)

Адвагу царская дружына З рабункам спалучаць павінна. Хай стануць мэтаю куфры У самазванцавым шатры, Стаяць нядоўга будзе ён — Сам павяду я легіён.

Заграбуха (маркітантка, тулячыся да Хапайлы)

Хоць і не жонка я яму, Але другога не прыму, Бо я і ноччу, я і ўдзень Хаджу ў баях за ім як цень! Калі жанчына грабіць, — то З ёй не зраўняецца ніхто! Я — самы жорсткі марадзёр! Наперад, войска! На шацёр!
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: