Шрифт:
Імператар
Кругамі водзяцца, плывуць І вось ужо ў клубок спляліся, У горлы кіпцюры ўпіліся, Вось пер’е глюгамі скубуць.Фаўст
Глядзі, як гэты носьбіт зла Падцяў аблезлы хвост ільвіны І пад ударамі арла У лес упаў, на верхавіны.Імператар
О шчасны міг! Хай будзе так, Як нам вяшчае дзіўны знак.Мефістофель (праваруч)
Не, у нас яшчэ ёсць порах! Адступае подлы вораг, Левы фланг падаўся, слабне, Наш ваяка помсты прагне. Наступ ён вядзе геройскі На збянтэжаныя войскі. Клін загубны ў віхры бою Ён убіў у цэнтр іх строю, Флангавым манеўрам нашым Ворагаў дашчэнту спляжым. Сёння гэты бой крывавы Вырашае лёс дзяржавы. Богу ўдзячную малітву Час тварыць за гэту бітву.Імператар (злева, да Фаўста)
Глянь! Там нашы легіёны, Не ўтрымаўшы абароны, Адкаціліся назад. Камянёў для прашчаў мала? Ці адвагі нам не стала? Ці не ясны наш загад? Вораг лезе ўжо на скалы, Захапіў і перавалы… З вашых чар няма карысці — Давядзецца локці грызці.Паўза.
Мефістофель
Ляцяць пасыльныя вароны З якімі весткамі? Ці плённы Быў рэйд па войсках і тылах.Імператар
З нядобрай весткаю нібыта? У крылах іх адчай і страх — Аж неяк мне несамавіта.Мефістофель (да крумкачоў)
Падсядзьце, птушачкі, бліжэй да вуха! Хто з вамі раіцца гатоў, Таго не страшыць заваруха.Фаўст (да імператара)
Ты чуў пра верных галубоў, Пра тое, як ляцяць дамоў З чужое далечы яны? І гэтым служаць нам заўсёды, Нясуць бо весткі міру, згоды. А вораны — ганцы вайны.Мефістофель
Як той казаў, хоць лезь у шворку. Глядзіце! Вунь на тым пагорку Бушуе бітва, быццам шквал. Нялёгка ў гэтакай прыгодзе Тваёй, вялікі цар, пяхоце Абараніць той перавал.Імператар
Вось так мяне вы падманулі. Каварна ў пастку зацягнулі — Ратунку ўжо цяпер няма.Мефістофель
Прашу без панікі! Дарма! Канец заўжды бывае цяжкі. Цярпенне й хітрасць на вайне — Таксама козыр вельмі важкі. А ў нас з табой сяброў — гурма, Дык ты даверся ім і мне.Галоўнакамандуючы (уваходзячы)
Я сумняваўся і баяўся, Што з імі ты схаўрусаваўся, Прыняўшы помач мне назло. Цяпер я бачу слабасць вашу І не хачу расхлёбваць кашу — Я аддаю сваё жазло.Імператар
Схавай, бо можа і прыдацца, Калі ўсміхнецца шчасце зноў.(Да Мефістофеля.)
Не трэба мне цябе, дарадца, Тваіх не трэба груганоў. Не дам жазла на авантуры, Ты — ненадзейны чалавек. Рабі што хочаш, лезь са скуры — І так ужо мне дроў насек.(Ідзе ў шацёр з Галоўнакамандуючым.)
Мефістофель
Няхай цябе й твайго падпанка Хрышчоная бароніць палка, А мне з яе не лыка драць!Фаўст
Дык што ж рабіць?Мефістофель
Надзей не траць! Гэй, крумкачы! Без важданіны Ляціце шпарка да Ундзіны На возера за горны краж. Без бабскай хітраснай управы Тут будзе вынік нецікавы — Пара пускаць у ход міраж.Паўза.
Фаўст
Відаць, азёрнай маладзіцы Паспелі птахі пакланіцца, Бо ўжо струменіцца вада. Дзе быў сухі кустарнік ніцы, Раптоўна сталі біць крыніцы,— Ідзе на ворага бяда.Мефістофель
Ад гэтых штук і ў смельчака Са страху задрыжыць рука.Фаўст
Ужо вада зліваецца ў патокі, З цяснін плыве на дол шырокі, Клубіцца, стогне і раве, На скалы пырскае ашмоццем пены Ці праз круты парог каменны Каскадам рушыцца і глебу рве. Цяпер няма патрэбы ў абароне, Бо ў гэтай прорве ўсё патоне! — Я сам ад страху аж трымчу.