Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Імператар

Усё, што я сказаў, як бацька справядлівы, З даверам дарагім да сэрца прынялі вы, Манарха слова бо — надзейная пячаць. Аднак жа трэба нам з закона распачаць: Указ накрэслім мы — і хто яго аспрэчыць? Саноўны муж ідзе, і ён усё засведчыць.

Уваходзіць архіепіскап-канцлер.

Калі апорны камень у скляпенне ўрос, Лічы, што гэты гмах ты ўжо навечна ўзнёс. Я вас, князі, сабраў на важную нараду,— Як справы пры двары давесці нам да ладу, А для палітыкі і для дзяржаўных спраў Назначыў я савет і ўжо ўказанні даў. Каб ззялі ў свеце вы, я даў вам сёння званні, Цяпер пашыру я і вашыя ўладанні, І землі здраднікаў навечна падару, І да багацця вам дарогу пратару. Валоданняў сваіх пабольшвайце памеры Абменам, гандлем ці на іншыя манеры. На прывілеі, суд, на ўдзельныя правы Ад сённяшняга дня гарантаваны вы: Падданым ваш прысуд хай будзе канчатковы Без апеляцыі ў вышэйшыя ўстановы. Падушша, чынш, аброк — на дым, на быдла, двор Уводзьце; і руду здабудзьце самі з гор. За службу вам як след падзякую і ўзычу — Яшчэ вас адару, яшчэ вас узвялічу.

Архіепіскап

Удзячны мы табе за гэты шчодры дар, Умацаваўшы нас, — ты тройчы гасудар.

Імператар

Яшчэ адзін наказ паведаць гонар маю: Дзеля ідэй жыву і жыць далей жадаю, А давядзецца ўсё ж з утульнае зямлі На Елісейскія мне выбрацца палі, Апошняе «бывай» прыспешнікам сказаўшы, А вы, мае князі, наступніка абраўшы, Ахоўвайце прастол, каб не выцягваў меч Увенчаны ўладар для ўдзельных калатнеч.

Архіепіскап

З вялікім гонарам і з выглядам сур’ёзным Князі стаяць пачціва перад венцаносным; Пакуль у жылах кроў, не стынучы, плыве, Мы — цела, дзе душа манаршая жыве.

Імператар

Няхай наш дагавор непарушальны будзе — На вечныя часы запішам у статуце: З маёмасцю сваёй вы вольны ўсё рабіць З адной умоваю — надзелу — не дзяліць. Каб кожны спадчыну пасля сябе пакінуў Старэйшаму з дзяцей ці спадкаемцу сыну.

Архіепіскап

Я на пергаменце накрэслю гэты ўказ: Ён на карысць дзяржаве, ён мацуе нас. Хай канцылярыя рыхтуе тэкст уставы, Ты ж подпісам сваім усе змацуеш справы.

Імператар

Цяпер ідзіце і прачуйце глыбіню, І змест, і сэнс таго, што я чыню.

Свецкія князі выходзяць, архіепіскап, як асоба духоўная, застаецца і гаворыць з пафасам.

Архіепіскап

Твой канцлер прэч пайшоў, епіскап тут застаўся. Я сёння праз цябе, ўладар, усхваляваўся, Трывога ўслед за мной ідзе, нібыта цень.

Імператар

Трывога ў гэты дзень, у пераможны дзень?

Архіепіскап

На мой вялікі жаль, трыумф і перамога У змове з сатаной — адступніцтва ад бога. Ты ўмацаваў прастол, аднак жа не навек! Якой цаной! Аддаў ты госпада на здзек. А ці ўяўляеш гнеў, з якім свяцейшы папа Карае за грахі нявернага сатрапа? Ён не забыў яшчэ, як светлы дзень надзей, Дзень каранацыі, зняславіў чарадзей, Як промень міласці твае ў дзень урачысты Перахапіў вядзьмар, пракляты і нячысты. Ты вызваліў яго, забыўшы божы суд,— Цяпер катуй сябе, уведай боль пакут! Яшчэ ты маеш час паслабіць повязь збродні, Аддаўшы за віну трафей на храм гасподні. На тым узвышшы, дзе князь цемры і маны На добрых хрысціян выкоўваў кайданы, Дзе сатана збіраў на шабасныя сходы Прыслужнікаў сваіх нячыстае пароды,— Там дабрачынна ты ўзвядзі высокі храм. Ды не забудзь пасля святым аддаць айцам І пашы, і лясы, і рыбныя азёры, Багатыя рудой яшчэ аддай ім горы, Дубровы і лугі, дзе звонкі плёск крыніц, На збудаванне там бажнічак і капліц. Дар бескарыслівы акупіць грэх дазвання, І зможаш вымаліць ты ўрэшце дараванне.

Імператар

Ва ўсім я каюся, убогі божы раб, Вялікі грэх мой змер на свой святы маштаб.

Архіепіскап

Ачысцім перш зямлю ад грэшнага насення, Святы збудуем храм у гонар узнясення! Хай сонечны прамень, праглянуўшы з-за гор, Сустрэне першы ён. Я чую ўжо, як хор Тварцу хвалу пяе, і бачу вокам пільным, Як пад скляпенні ўжо ўсплывае дым кадзільны, Як абуджае ўсю парафію званар, Як божых чад натоўп ступае на цвінтар. Ты дабрачынны люд найболей ашчаслівіш, Калі царкву сваёй прысутнасцю ўпачцівіш.

Імператар

Няхай заўжды хвалой вяшчаюцца з амбона Жаданні ўсе мае на знак вяртання ў лона! О божа! Чую ўжо — мой дух імкнецца ў неба!

Архіепіскап

Яшчэ як канцлеру мне акт фармальны трэба.

Імператар

Фармальны дакумент? Угоддзяў перадачу Царкве святой цяпер пячаткаю адзначу.

Архіепіскап (быў развітаўся, але каля дзвярэй паварочваецца)

Пасля яшчэ адно: зрабі і ўдзячны крок — На дзесяціну, чынш, шарварак і аброк Навечна дай правы! Узорныя парадкі Павінны ж уключаць артыкул на выдаткі. Каб збудаваць хутчэй, каб збудаваць як след, З трафеяў удзялі нам залатых манет. Ды зноў жа… апрача… — чаго тут мне таіцца — Патрэбны цэгла нам, бярвенне, чарапіца; Фурманкі дасць халоп, фураж — вялікасць ваша! Царква ўшануе слуг і вас богапамажа!
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: