Шрифт:
Целаахоўнікі імператара-пераможцы
Вы што тут робіце ў шатры? То ж — імператара куфры.Хапайла
І мы за рызыку ў вайне Павінны браць сваё ўдвайне. Такі спрадвеку ў войску звычай — Салдаты кормяцца здабычай.Целаахоўнікі
У нас такое не ў залік, Бо наш салдат не рабаўнік; Служыць узяўся, то служы, Салдацкі гонар беражы.Хапайла
Сумленнасць знаю вашу я — Ёй кантрыбуцыя імя. Усіх адзін хрысціў вас поп; І той герой, хто больш нагроб.(Да Заграбухі.)
Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі, Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.Выходзяць.
Першы целаахоўнік
Але чаму ты недавярку Не ўрэзаў ад душы па карку?Другі целаахоўнік
У ім такое штось было, Што ўраз мне сілу адняло.Трэці целаахоўнік
І мне — аж зелена ўваччу. Дык дзе ж яго я правучу.Чацвёрты целаахоўнік
Адно скажу, бо знаю сам — Дзянёк гарачы выпаў нам: Гармідар, вэрхал, сумятня, Наўкол крывавая разня. Плыла перад вачамі мгла, Зямля стагнала і гула. Цяпер варожае карэ Насамі ўжо зямлю арэ. Спрыяла, пэўна, неба нам: Перамаглі, а як — няўцям.Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.
Імператар
І як бы ні было, а наша перамога. Разбіты супастат — туды яму дарога. Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры, Навокал дываны, куфэркі і куфры. Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай, Пакору і дары ад арміі разбітай Прыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з меж Найлепшыя ідуць — задушаны мяцеж. Звязаліся спярша былі з чараўнікамі, Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі. У бітве аднаму дасць неба прамяні, Другому ў той жа час — патоп і камяні, Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому, Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому. Павержаны ляжыць зняможаны, у тле, А пераможцаў хор — падзяку небу шле. Як моцна загучыць святая сіла ў гімне, Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне. Аднак у час святы скірую свой пагляд У царскую душу, у царскі дух і склад. Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе, Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе. Таму шукаў і я альянсу недарма, Каб правіць і судзіць з князямі — з чатырма.(Да першага.)
Ты, княжа, свой загад аддаўшы, ў міг крытычны Разважны, мудры быў, твой подзвіг — гераічны. Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш, З началеннем прымі мой імянны палаш!Фельдмаршал
Адданыя палкі табе вярнулі ўладу І будуць ацаляць твой трон ад заняпаду. Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мір І ў замку продкавым гарой закацім пір, І з гэтым палашом у свіце ўладаровай, Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.Імператар (да другога)
Ты смелы чалавек, табе аддам давер, Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер. Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь, Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць. Ты прыкладам сваім пакажаш, як цару Патрэбна дагаджаць, карысным быць двару.Оберкамергер
Служыць пачну цяпер, твайму адданы слову, Спрыяю я дабру, не патураю злому, Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой, Каб не зняверыўся манарх вялікі мой. Не пашкадую ўжо для трапезы фантазій — Падам вады табе ў чырваназлотым тазе, Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадой Ты рукі асвяжыш, я свой пагляд — табой.Імператар
Хоць у мяне цяпер дзяржаўных спраў багата, Аднак, мяркую я, нам не пашкодзіць свята.(Да трэцяга.)
Ты будзь за стольніка! Пад свой нагляд бяры І ловы царскія і жыўнасць пры двары! Я буду сам даваць на смачнае заказы,— Ты ж загадзя рыхтуй усякія запасы.Стольнік
Гатоў пасціцца я цалюткі божы год, Каб толькі мой манарх прыемнасць меў з дагод. Мы з кухарам тваім здаволім густ усякі,— Я сам табе падам найлепшыя прысмакі. Заморскіх він і страў не надта любіш ты, Бо ў ежы і ў жыцці — прыхільнік прастаты.Імператар (да чацвёртага)
Калі ўжо тут у нас пра святы завялося, Будзь чашнікам, герой; глядзі мне, каб лілося У нас віно ракой у залатыя чашы, Каб поўныя былі заўсёды бочкі нашы, Каб меру ты сабе заўсёды добра ведаў, Каб сам цвярозы быў у час усіх банкетаў.Чашнік
Пачэсны твой давер і шчодрая рука Ператварылі ўжо ў мужчыну юнака! На царскіх трапезах я буду спраўны й скоры — Найлепшыя падам сервізы і прыборы. І забяспечу я належны этыкет. Манарху падбяру я келіх для бясед — Венецыянскае, адменнае работы, Каб, не п’янеючы, уволю піў з яго ты. Заўсёды можаш ты даверыцца яму, Ды стрыманасць тваю зарукаю прыму.