Шрифт:
Маўчанне.
Пачута ўжо мальба Гаротнага раба: Геката ў гонар згоды Мяняе рух прыроды. Бліжэй, бліжэй — о, ўжо і блізка Срабрысты бляск начнога дыска, Багіні прамяністай трон — Як сімвал гневу ззяе ён. Не набліжайся, грозна-ўладны шар: Зямлю і мора спаліць твой пажар. Вядома ўсім, як часта чары, скокі Фесальскіх ведзьмаў, чарадзеяў Уніз скіроўвалі твой лёт высокі Да спраў ліхіх, нядобрых дзеяў. Цямнее шар… яшчэ… яшчэ… І раптам — іскры, гром і стрэлы, Штось па зямной кары сячэ! — Чаго ж я стаў, нібы здранцвелы? — У ногі, раб! — ты вінаваты: Бяду наклікаў іменем Гекаты.(Падае ніцма.)
Фалес
Што не прымарыцца Анаксагору? Што з ім такое? Ўпаў. Глядзіць угору. Па-рознаму на ўсё глядзім мы У гэтыя вар’яцкія гадзіны: Ён бачыць шар, а мне здаецца, Што месяц не крануўся з месца.Гамункул
Зірні на месца, дзе было Нядаўна карлікаў жытло. Упала з месяца скала, І ўжо не стала там жытла. Сам бачыў я, як са свяціла Ляцела глыбіна і як змясіла Сяброў і ворагаў яна. Мяне, аднак, хвалюе тая сіла, Якая ў творчых дзеяннях відна І воляю зямлі й нябёсаў Будуе тысячы уцёсаў.Фалес
Тут толькі здані, патарочы! Няхай іх прыме пыл і гразь! І добра, што не ты іх князь. А ці не лепей нам замест Пустых дыскусій зведаць фэст.Выходзяць.
Мефістофель (прадзіраецца з другога боку)
Як цяжка па крутых гарах цягацца, Як хочацца ўдыхаць смалісты водар Гарца! Ах, мілы Гарц, туды адкрыта Я сцебануў бы наўскапыта; Аднак я ўведаць быў бы рады, На чым усё ж сыны Элады, Не маючы ні серкі, ні смалы, Патэльні грэюць і катлы.Дрыяда
Магчыма, дома ўвішны ты і ўпарты, А ў нас дык проста смеху варты. Чым выгаворваць злосныя намовы, Святыя ўшанаваў бы ў нас дубровы.Мефістофель
Пакінуты аднойчы родны край І чорту дарагі, як богу рай. Што за пачвара там гняздзіцца Трайная? Мо ў вачах траіцца?Дрыяда
Там фаркіяды! Падыдзі! Кабеты Ў эстэтыку ўвядуць і ў этыкеты.Мефістофель
Чаму б і не? Мне хараство ўласціва! Эге! Тут болей дзіва чымся піва, Агіда сутаргай мне зводзіць пысак. Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць раз Такіх убачыць адалісак, Такіх страшыдлаў і зараз. Ды гэта проста — як кашмар! Падумаць толькі — тых пачвар Яшчэ й антычнымі завуць! Мы выспяткамі з пекла прэч Прагналі б гэтакіх старэч! — Бы кажаны, пішчаць, сапуць.Фаркіяда{192}
Падайце вока мне, зірну я, Хто гэта ў госці ўжо шыбуе.Мефістофель
Шаноўныя! Прыміце мой трайны паклон! Вам не знаёмы я, але спакон Я родзіч ваш з пабочных ліній. Наведаўшыся ў вашыя святыні, Багіням Опс{193} і Рэі біў чалом, Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак — Сябровак вашых і таварак. І хоць багата вартых скрозь было, Аднак не бачыў вам раўні ні разу. Не маю слоў на паўнату расказу.Фаркіяды
А ён не дурань — дэман гэты.Мефістофель
Адно здзіўляе, — што паэты Не склалі гімнаў, што партрэты Яшчэ не пісаны ў натуры — Бо мастаку і твары вашы і манеры Дадуць натхнення болей, чым амуры, Чым хараство захваленай Венеры.Фаркіяды
Самоце ночы і цямна Забыта існая цана.Мефістофель
Як можна ў змрочышчы пячор Глуміць адзіны ў свеце ўзор Красы, пасланай вам з нябёс? Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёс І ўвекавечыў бы ў скульптуры Прынады вашае натуры.Фаркіяды
Маўчы, навошта нам спакусы, Якімі цешацца какоткі музы. Мы — дзеці ночы; у антычным клане Трымаемся на заднім плане.Мефістофель