Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Чарадзеі (другая палавіна хору)

Ды не зусім дакладна гэта, Хай зробіць крокаў сто кабета, Мужчына ж можа ў адзін скок Паабганяць усіх жанок.

Голас (згары)

Хадзем за намі вы, з азёр!

Галасы (знізу)

Мы б рады вырвацца да гор — Тут мыемся мы круглы год, Ды не завязваецца плод.

Абодва хоры

Віхуры сціхлі, змоўклі ледзь, Завылі дзесь ваўкі ў гарах, Імчыцца гурт распусных ведзьм, А следам іскры, серкі пах…

Голас (знізу)

Чакайце! Стойце! Не бягом!

Голас (знізу)

Хто гэта енчыць наўздагон?

Голас (знізу)

Прашу, вазьміце ў карагод! Сяджу я ў прорве трыста год І не магу ўслужыцца чорту І ўбіцца ў вашую кагорту.

Абодва хоры

На вілах едзь, на памяле, Ці на ражне, ці на казле. Хто не дагодзіць сатане, Таго балота праглыне.

Паўведзьма (знізу)

Трушком бягу, трушком бягу, Але дагнаць вас не магу. Я выйшла першая, аднак — Не паспяваю аніяк.

Хор ведзьмаў

Нам мазь дае запал кіпучы, Стварае ветразі з анучы, З балеі робіць карабель — Прапаў, хто сёння сеў на мель.

Абодва хоры

Каб абляцець гару ўначы, Нам трэба сілы зберагчы. Тады натоўпы нашых зграй Збяруцца ў чарадзейскі гай.

(Апускаюцца.)

Мефістофель

Глядзі, якая калатня, І енк, і піск, і балбатня! Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць, Рагочуць, харкаюць, плююць, Ляціць рыззё, вядзьмацкі пух! — Пануе скрозь чартоўскі дух! Сачы, каб нас не разлучылі! Ды дзе ж ты?

Фаўст (здалёк)

Тут!

Мефістофель

Цябе не задушылі? Бяруся за правы гаспадара! Дарогі Фоланду!{89} Дарогі, смерды! Сюды, мой доктар, бо не толькі смертны, Але і я ўжо бачу, што пара Занудам гэтым даць дарогу. Там збоку ў зарасніку глогу Агеньчык дзіўны скача праз кусты — Хадземце лепей, дружа мой, туды.

Фаўст

Дух адмаўлення! Ці ж не ты Цягнуў мяне на чортаву гару? Я ўвесь дрыжу, я ўвесь гару, А ты мне кажаш лезці пад кусты?

Мефістофель

Глядзі, ля вогнішча на траўцы Таўкуцца спрытна марнатраўцы. Між іх нам будзе весялей.

Фаўст

А можа, пойдзем лепш далей: Там жар гарыць, там дым руды, Натоўпы пруць да сатаны, Бо ўсе разгадкі там. Туды!

Мефістофель

Там больш загадак і маны. Хай свет вялікі весяліцца, Нам лепей збоку прымасціцца. Заўжды адно: цяпер і ў час былы Вялікі свет стварае свет малы. Там бачу голенькіх дзяўчат, Старыя ж захінаюць цела; Будзь ветлівы, трымайся смела — Турбот не вельмі, толку шмат. Я чую інструмента голас зычны — Пракляты скрып! Назойлівы, нязвычны. Хадзем са мной у грамаду. І я ў хаўрус цябе ўвяду — Ты будзеш свой на шабаснай гары! Глядзі і радуйся: паўсюль кастры, Абдымкі, скокі, выпіўка, жратва — Павер, што лепш бывае чорта з два!

Фаўст

Чыё аблічча прымеш ты ў іх коле — Ці чарнакніжніка, ці сатаны?

Мефістофель

Інкогніта з’яўляцца звыкся болей, Аднак жа ў свята носяць ордэны. «Падвязка» з моды выйшла, не нашу, Дык я капыццем конскім пафаршу. Ты бачыш слімака? Прыпоўз, наставіў рогі, Глядзіць, аж зрэнкі вылупіў слімак, Мае ўжо паабнюхваў ногі — Пад маскай не схаваешся ніяк. Хадзем са мной! Трымайся хватам! Ты будзеш маладым, а я, вядома, сватам.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: