Шрифт:
Нерэіды і трытоны
Свята пышнае мы справім І саміх сябе праславім.Сірэны
Герояў Элады Уславіць мы рады — Руно здабылі І славу знайшлі! І вас мы славім шчыра, Бо вы знайшлі кабіра!Агульны хор
І вас мы славім шчыра, І нас праслаўце шчыра, Бо вы знайшлі кабіра! Бо мы знайшлі кабіра!Нерэіды і трытоны плывуць далей.
Гамункул
З такога прымітыву Даюся проста дзіву — У ім вучоныя бароды Шукаюць завязі прыроды.Фалес
Стары мядзяк не йдзе ў раміз, Іржа ж — каштоўнейшая з рыс.Пратэй (нябачна)
Я люблю ва ўсім і ўсюды Рэспектабельнасць і цуды.Фалес
Дзе ж ты, Пратэй?Пратэй (чэрававяшчальна, то здаецца зблізку, то здаецца здалёк)
І там, і тут!Фалес
Ты ўсё штукарыш, баламут? Я твой таварыш, я — Фалес, Выходзь ужо, куды залез?Пратэй (нібыта здалёк)
Бывай тады!Фалес (нішкам Гамункулу)
Ён недзе блізка. Каб гэта ты ярчэй забліскаў — На ўсё цікаўны ён, як рыба,— Ці там дабро, ці там пахіба.Гамункул
Я ўжо нагрэўся дабяла — Баюся я, каб не расплавіць шкла.Пратэй (у вобразе вялізнай чарапахі)
Што там блішчыць, мігціць, іскрыцца?Фалес (засціць Гамункула)
Выходзь, каб добра падзівіцца. А хочаш знаць, якія рэчы Мы ад цябе хаваем, ты Прымі лепш вобраз чалавечы Без розных штук і смехаты.Пратэй (у высакароднай чалавечай паставе)
А ты і ў хітрыках мудрэц!Фалес
Табе ж патрапіць трэба ўмець!(Адкрывае Гамункула.)
Пратэй (здзіўлена)
Бліскучы карлік! Проста дзіва!Фалес
Парады просіць ён пачціва. Адкрыў сваю мне мару, свой сакрэт, Што хоча цалкам выпладзіцца ў свет. У ім духоўнага паўнютка-поўна, А плоцкае ў ім выяўлена ўмоўна. Даўно б загінуў, каб не берагло Яго істоту колбы гэтай шкло. Вось мы і думаем — ты не супроць, Каб гэты дух ды ўжыўся ў плоць?Пратэй
Ты, беззаганнага зачацця плод, Не нарадзіўшыся, ты рынуўся ў палёт?Фалес (ціха)
Здаецца мне, дзіцёнак голы Яшчэ ў дадатак і двухполы.Пратэй (да Фалеса)
Тым лепей, бо ён выбраць можа, Што больш яго істоце гожа.(Да Гамункула.)
Няма чаго круціць глузды — Пачні жыццё сваё з вады. Жыві, расці, нагульвай тлушч, Малых, слабых глытай і плюшч. Уведаўшы законы мора, Удасканалішся ты скора.Гамункул
Які прыемны пах духмяны — Я нібы ў млосці нейкай, п’яны.Пратэй
Ты маеш рацыю, малы, Хадзем хутчэй на водмель, там Марскія пенныя валы І пах гаючы, як бальзам. Пільней углядвайся ў бязмеж — Марскі паявіцца картэж. Хадзем туды.