Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаркіяда

Хто доўгіх год былое шчасце згадвае, Таму здаецца сном і ласка божая. Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана, Прымала ты ў жыцці любоў салодкую Герояў тых, што за цябе на рызыку Не раз ішлі, на подзвігі вялікія. Яшчэ дзіця — Тэзея{222} ты прынадзіла, Асілка мужнага, Гераклу роўнага.

Алена

Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку. Схаваў мяне ў Афідне, аж у Атыцы.

Фаркіяда

Але й пасля твайго вяртання ў дом братоў Героі за табою ўсё ўвіваліся.

Алена

Быў першы ласкаю маёй адзначаны Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын{223}.

Фаркіяда

Ды бацькам Менелаю ты аддадзена — І дамалюб, і смелы мараплавец ён.

Алена

Аддаў яму дачку і царства ўсё, І ў шлюбе Герміёна нарадзілася.

Фаркіяда

Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.

Алена

Не ўспамінай удоўства вымушанага, Якое шмат бяды пасля прынесла мне.

Фаркіяда

Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю?

Алена

Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю, Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў.

Фаркіяда

А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.

Алена

Не асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведана.

Фаркіяда

Казалі, й там ты двайніком яўлялася,— Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}.

Алена

Не трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.

Фаркіяда

Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.

Алена

Як цень да ценю, да яго тулілася,— Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная? Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?

(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)

Хор

Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя! Што з адназубае пашчы язык Можа сказаць лагоднае нам? Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном. Твой язык нам страшнейшы, чым трох- галовага Цэрбера зяпы жахлівыя. Страхам агорнуты мы У прадчуванні, Што вусны падступніцы Ікламі страшнай пачвары абернуцца. Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады, Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро І азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага — Мякка-праменнае сонца надзей! Змоўкні, змоўкні! Хай жа душа царыцына, Ужо адляцець гатовая, У целе яе ўтрымаецца, Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце.

Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.

Фаркіяда

Выйдзі, сонца, з хмар лятучых, сонца радаснага дня, І ўрачыста з паднябесся свет зямны наш азары. Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.

Алена

Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам жыць, як людзі ўсе жывуць. Сіл набрацца, каб пагрозам смела ў твар пасля глядзець.

Фаркіяда

Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы! Бачу твой пагляд загадны. Што ты хочаш? Загадай!
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: