Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

(Падыходзячы да групы старых, якія сядзяць каля вогнішча.)

Чаго тут панства бавіцца ў нудзе, Чаму яно ў хаўрус да ўсіх не йдзе?

Генерал

Любіў я нацыі, народы, Дарыў усім дабра плады! Натоўп — жанчына, бо заўсёды Яго абраннік — малады.

Міністр

Забыў жа праўду чалавек, Дабро ўжо стала забывацца, Той час, калі я быў дарадца, Быў залаты, шчаслівы век.

Выскачка

І мы былі ў свой час майстры, Шчаслівы міг лавіць умелі, Пайшло нагамі дагары, Прапала ўсё, што колісь мелі.

Аўтар

У нашы дні хіба вар’ят Глыбакадумнае чытае. І моладзі ж усё не ў лад — Маіх тварэнняў не прымае.

Мефістофель (раптам робіцца вельмі стары)

Народ чакае! Скора суд у сатаны, На Брокен я іду апошні раз; Уломак я стары, агонь крыві пагас,— Да заняпаду блізкі свет зямны.

Ведзьма-старызніца

Панове, годзе крыку, свар! На выбар вам прынесла транты! Хоць вокам кіньце на тавар — Гэй, налятайце, рызыканты! Не бойцеся па-чалавечы Старога хламу, барахла — Няма такой у торбе рэчы, Каб не рабіла людзям зла: Кап’я — каб кроў не пралівала, І чаш, з якіх прыняўшы яд, Ахвяра здрады не канала, Няма ніводнае з прынад, Каб маладых не спакушала, Мяча, які б не сек галоў Ці ў плечы сябра не калоў.

Мефістофель

Неразуменне духу часу ў цёткі. Няхай старызна спрахне ўся ў казне. Не пры на торжышча старыя шмоткі, Давай дарогу навізне!

Фаўст

Кіпіць, бушуе Брокен ваш — Вось гэта гандаль, вось кірмаш!

Мефістофель

Дзе ж тут прапхнуцца, дзе праткнуцца, Калі ўсе толькі ўгору пруцца.

Фаўст

Хто гэта там?

Мефістофель

Прыгледзься, гэта дама — Ліліт!{90}

Фаўст

Хто? Хто?

Мефістофель

Ну — жонка першая Адама. Прыгожых бойся валасоў — Яны чароўныя ў яе, Кранеш — умомант прыкуе І волю дасць няскора зноў.

Фаўст

А тыя дзве: малодка і бабуся? Натанцаваліся і адышліся ўбок.

Мефістофель

А нешта сёння я не разбяруся: Самога пацягнула ў скок!

Фаўст (скача з маладою)

Дзівосы змучылі мяне: Угледзеў яблыньку я ў сне — На ёй два яблычкі гараць, І я палез, каб іх сарваць.

Прыгажуня

Вы перабралі цераз край, Таму не трапіць вам у рай, Я рада за даспелы сад, За яблычкі маіх прынад.

Мефістофель (скача са старою)

Дзівосы змучылі мяне: Я дрэва бачыў сёння ў сне — А ў дрэве чорнае дупло, Што даспадобы мне было!

Старая

З паклонам бусяю ў руку Дуплістых дрэваў знатаку. Мяркую, рыцар капытоў Заткнуць дупло заўжды гатоў!

Проктафантасміст{91}

Як смелі вы наладзіць баль такі! Ці ж не даказваюць мае трактаты — Цялесных ног не мае дух пракляты! А вы тут скачаце, як мужыкі!

Прыгажуня (у танцы)

А гэта хто, чаго прыйшоў сюды?

Фаўст (у танцы)

Ён там, дзе шкода, круціцца заўжды. Калі хто скача, ён цаніць бярэцца, Наш кожны крок, наш кожны скок Яму стаіць у горле папярок. Калі наперад пойдзеце — злуецца, Калі ж на месцы будзеце таптацца, Як гэта вечна робіць ён, Калі яшчэ адвесіце паклон,— Тады віватаў можна дачакацца.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: