Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Калі ты нашу мову ўпадабала, То з радасцю і нашу песню прымеш, Здаволіш слых і розум наталіш. Я вельмі рады. Лепш, аднак, калі Табе я мовы ўрок практычна дам, Бо слова складнае чаруе, вабіць.

Алена

Мне складнасці наўчыцца памажы.

Фаўст

Не цяжка, толькі б словы йшлі з душы. Калі ад страсці ные сэрца наша, Шукаем…

Алена

…хто ўзаемнасцю адкажа.

Фаўст

Што будзе, што было — не бачыць дух, Бо толькі ж у сучасным…

Алена

…шчасце двух.

Фаўст

У ім цяпер жывём і ты, і я; Зарукай лучнасці…

Алена

…рука мая!

Хор

Хто царыцу папракне, Што зычліва так прымае Ўладцу крэпасці яна! Мы палонніцы — І ўжо не ўпершыню,— З часу пагібелі ганебнай Іліёна; з пачатку нашых Страшэнных бадзянняў па свеце. Звыклыя да кахання жанчыны Ведаюць, хто чаго варты, Ды права на выбар не маюць. І пастушок кучаравы, І чорнашчаціністы фаўн,— Кожны, хто выпадак зловіць,— На цела крамянае Права аднолькава маюць. Садзяцца бліжэй, Адно аднаму Плячо да пляча, Калена ў калена, Рука ў руку І песцяцца замілавана На тронных падушках, На мяккіх і пышных. Манарх не адмовіцца ад Радасцей тайных Нават пры ўсіх, На віду.

Алена

Далёка я і блізка — нейкі цуд! Ды лёгка я скажу табе: я тут!

Фаўст

Я сёння, нібы ў сне, я стаў нямы, Ці я жыву, ці не, — дзе ж гэта мы?

Алена

Ты абнавіў мяне, ўваскрэсла я, Я ўся ў любві цяпер, я ўся твая.

Фаўст

З любві вазьмі, што толькі можаш ты,— Жыццё ёсць міг — яно наш доўг святы.

Фаркіяда (энергічна ўмешваецца)

На абдымкі, гулі, ласкі, На любоўныя папаскі, На ўсе казані і казкі — Мушу вам сказаць — не час! Не ўзварушаць гэтай пары Нават трубы і фанфары. Ды ўжо рушыла на нас У паход ліхая зграя Ваўкарэзаў Менелая — Зараз будзе тут якраз! Пераможа — вам няволя. Дэіфоба злая доля, Я мяркую — не для вас. Годзе цешыцца; а зрэшты, Мне ўсё роўна, як памрэш ты — Толькі ж ён тапор прыпас.

Фаўст

Зноў непрыемнасці і перашкоды зноў! Я ў небяспецы не люблю гарачнасці. Благая вестка брыдзіць і прыгожага, А ты — ганец-брыда, ды дрэннай весткаю Не ўдасца сапсаваць мне самы лепшы дзень — Пустое кажаш ты, няма пагрозы нам, Калі ж і ёсць яна, — зусім не страшна мне.

Сігналы, стрэлы з веж, барабаны, гукі рога, ваенная музыка; чуецца набліжэнне вялікага войска.

На бітву, слаўныя дружыны, Герояў непахісных раць! Бо варты толькі той жанчыны, Хто йдзе яе абараняць!

(Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго.)

Вы — поўначы і ўсходу сіла! Вымайце ж вострыя мячы; На тое вас зямля ўскарміла, Каб ворага перамагчы. Сябры, і воіны, і слугі — Раскаты чуюцца грымот. Настаў наш час надзець кальчугі І рушыць у святы паход. Чый, як не ваш, імпэт геройскі, Нам дапамог скарыць Пілос{231}? І ці не доблесныя войскі Звалілі элінскі калос? Цяпер адкіньце Менелая Ад нашых сцен да мора прэч — Хай там удачы ён шукае, Аматар рабаўнічых сеч. Вам, герцагі, царыцу Спарты Даверу я і ўсе правы Даю на землі, калі варты Іх у баі адстойваць вы. Карынфа берагі, затокі Германец сцеражэ няхай, А готу аддаю шырокі Ахеі вольнай горны край. Хай возьме франк сабе Эліду, Месенію сакс возьме ў лен, Дару нарману Аргаліду{232}, Я ж над усімі — сюзерэн. Як толькі вораг пакарыцца, Уводзьце кожны свой закон,— Але адная ў вас царыца, Адзін у вас — Лакедэмон. Дапамагчы яна вам рада, Вам сілы дасць для перамог. А трэба рада ці спагада — Вы да яе ўпадзіце ног.

(Фаўст сыходзіць з трона.)

Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.

Хор

Хто хоча прыгожую мець, Хай за зброю бярэцца. Калі ён узяў прыгажосць, Роўнай якой на свеце няма,— Ёю спакойна валодаць не будзе: Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе, А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук,— Гэтым замахам рыхтуй адпор! Князя за гэта хвалю я. Князя за гэта шаную — Смела, разумна паводзіць сябе, Нават моцныя перад ім, Схіліўшы галовы, пакорна стаяць, Ловячы кожны загад на паўслове. І хай сабе за мізэрную плату, Але славу князю здабудуць І сілу памножаць яго. Хто ж яе адбярэ У магутнага ўладцы, Хто з рук яго вырве царыцу? Дык хай жа валодае ёю адзін,— Мы ўдвайне яго ўладу шануем, Бо ён абароніць і нас Мурам высокім і войскам магутным.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: