Шрифт:
Хор
Бачце, нават Фаркіяда Зачарована стаіць. Як жа гэтых чар улада Нас павінна паланіць! Бо ярчэй, цяплей, адменней, Чым святло зямной зары, Тое шчодрае праменне, Што народжана ўнутры!Алена, Фаўст, Эўфарыён{235} у апісаных раней уборах.
Эўфарыён
Песні, танцы, радасць сына — Гэта шчасце для бацькоў. І суладна, і адзіна Зноў пульсуе ў сэрцах кроў.Алена
Божай лучнасцю каханне Паядноўвае дваіх. А найлепшае з’яднанне — Згода шчырая траіх.Фаўст
Шчасце зноў цяпер са мною — Я ўвесь твой, а ты мая. Мы ў саюзе між сабою — Іншага й не прагну я.Хор
У прыгожым іх дзіцяці — Мары светлай яркі квет. Хай яны жывуць у шчасці Многа зім і многа лет.Эўфарыён
Пабегаць дайце, Павесяліцца: У высі неба Хачу я ўзвіцца. Мой дух не стыне,— Хачу акрас.Фаўст
Спакойна, хлопча, Не зарывайся, Падзення потырч Асцерагайся. Мой мілы сыне, Не кідай нас.Эўфарыён
Турмой мне стала Зямная нэндза. Пусціце рукі, Пусціце сэрца, На волю думкі Ляцяць мае!Алена
Падумай, мілы, Каго ты кінеш, Чые ты сілы У смерць абрынеш? Мае загубіш, Яго, свае!Хор
І еднасць вашу Ён разаб’е!Алена і Фаўст
Страснасць запалу, Мілы наш сыне, Зведай памалу, Шал твой астыне Тут, на прыволлі Ціхіх далін.Эўфарыён
З вашае волі — Не выйдзе ваш сын.(Уецца паміж хорам, парываючы ўсіх да танца.)
На карагоды я Майстар і зух, — Толькі б мелодыя, Жвавасць і рух.Алена
Добра, сыночак, скачы, Танцам красунь вучы. Ты карагодзь, іграй.Фаўст
Не падабаецца, не — Гэты іх танец мне. Скончыцца лепш няхай!Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.
Хор
Ручкай рухаваю, Плаўнай і гнуткай, Ножкаю жваваю, Спрытнай і хуткай, Вабячы вока нам Станам дзіцячым, Пасмаю-локанам, Рухам гарачым, Зачаравала Гэта дзіця. Сэрца ўспалала Ад пачуцця!Паўза.
Эўфарыён
Вы ўсе, дзяўчаты, Як тыя лані, Хутчэй пад шаты, А я за вамі. Я — паляўнічы, Дзічына — вы!Хор
У скокі-ловы Пачнём гуляць мы, Усе гатовы Цябе абняць мы. Бяжым, красунчык, На паплавы!Эўфарыён
Ляцім, лунаем Над лугам, гаем. Рахманай мілай Я не лаўлю,— Узяўшы сілай, Мацней люблю.Алена і Фаўст
Шал які! Які тут вэрхал! — Ні канца і ні супыну. Праз лугі, праз гоні рэхам Трубны год ляціць над долам! Гоман, грукат, віск і крык!Хор (хутка ўваходзячы па адной)
Ганарысты жартаўнік ён — Не спыніўся перад колам, Усярэдзіну пранік ён, Падхапіў дзяўчо — і знік!Эўфарыён (несучы маладую дзяўчыну)