Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Болей я, ясна, на рынак той не хадзіў. Сабраныя грошы сябрам вярнуў, боты, паліто і капялюш у Ветрава завёз. Праўда, ад мазурыкаў не схаваўся. Горад невялікі— высачылі. Але… Расказваць пра тое не хочацца: і цяпер валасы дыбам устаюць. Так, звяры, наўскідалі, што страціў прытомнасць. Каб не агледзелі выпадковыя прахожыя ў яміне, дык, можа, не я, а хтосьці іншы ез-дзіў бы на старшынёўскай брычцы…

2. СЛАЎНАЯ МАЛАДОСЦЬ I НЯЎДАЛАЯ ЖАНІЦЬБА

Вярнуўся я з курсаў на новенькай машыне для свайго калгаса. Мала сказаць — вярнуўся. Сустракалі мяне, брат ты мой, як чэлюскінца альбо Чкалава. З музыкай і з кветкамі. З канца нашага Ветрава да самай канторы — з вярсту — люд па два бакі вуліцы стаяў і вітаў.

Як вылез з кабіны, дык сябры-камсамольцы падхапі-лі і на руках панеслі да трыбуны. Я, сын Лукіча-галетніка, стаў героем часу!

Старшыня калгаса (ужо не Сяргееў), наш камса-мольскі важак Бяздомны і я сказалі прамовы, уславілі Савецкую ўладу, Леніна-Сталіна і наша шчаслівае жыццё. Карэспандэнт раённай газеты сфатаграфаваў мяне (і як вылазіў з кабіны, і як неслі мяне да трыбуны, і як я падсыпаў прамоўніцкі жарок), і праз колькі дзён дзве старонкі газеты славілі мяне на ўвесь былы павет. Можа, нясціпла, але я перастаў быць Афонькам, стаў Апанасам Лукічом і, паверце, героем эпохі.

Шафёрыў, ясна, зухавата. Насіў сандалеты, штаны з чортавай скуры, чырвоную кашулю і белую кепку (увосень — тыя капялюш і паліто). Еду спакваля ў Дзёгцеў, вязу поўны кузаў жыта, пшаніцы ці бульбы — гонар! Просіцца хто пад'ехаць са мной — пашана! Вяртаюся парожні, не еду, а лячу — пыл з-пад колаў, куры ды са-бакі па ўсіх вёсках на бакі, вецер — за шклом. Высунуў-ся з акенца, рот да вушэй, рукой махаю дзяўчатам — любата! На танцах — першы хлопец. Дзяўчаты аж млеюць. Праўда, тады я яшчэ нясмелы па гэтай лініі быў, можна сказаць, таўкач. Каля якой задрыпанай нішто сабе, а вось з прыгожымі дар мовы траціў. Зірне альбо што-небудзь скажа красуня — а ў мяне сэрца ўпрысядкі, язык нямее і калодаю робіцца.

Цяпер цяжка нават патлумачыць, чаму мяне чорт звязаў з Марусяю — дачкой Лыкавыхазіятаў. Невысокая, нязграбная, непісьменная. Раз-другі ў кабіне пакатаў, колькі разоў вальсік станцаваў, з вечарынкі дадому правёў, надудзеў на вуха ўсякай лухты, а яна — шусь, пада мной, лічы, адразу…

Эх! Адным словам, як кажуць, нядоўга музыка іграла — нядоўга фраер танцаваў. Лічы, не пазнаў, што ж яно такое — пагуляць па-маладому, кахаць па-сапраўднаму, а яна, Маруся, хліпае ўжо: «Лукіч, я цяжарная».

Зірнуў на яе іншымі вачыма, і сэрца абмёрла: божа ты мой, арол на варону спакусіўся! Але што рабіць? Звычайна ў такі «крытычны момант» многія хлопцы даюць драла. Але я не мог збегчы. Куды і як уцячэш, калі ма-шына, такі давер, такая слава на табе! Параіў схадзіць у суседнюю вёску да бабы-знахаркі — асечка. Баялася нават паказацца на вочы той эскулапцы. Узлаваўся, мах-нуў на яе рукой: калі такая баязлівая авечка, дык…

Словам, пакінуў яе, праз нейкі час да іншай, прыго-жай Анюткі-магазіншчыцы з бліжэйшага сяла, пачаў заляцацца. I цяпер з красуняй хутка ўсё на лад пайшло. Смеласць, спрыт заявіліся. Зразумеў: з жанчынамі трэба ласка, адмысловае языкачосніцтва, але заадно трэба і рашучасць, напорыстасць. Спакваля падступайся, улагоджвай, а калі ўсыпіў пільнасць, то хапай і не выпускай ужо з рук!

Дык… Еду аднойчы ад Анюткі позна дадому, песеньку пад нос мармычу — ажно бачу: на дарозе — стары Лыкаў, Марусін бацька. Мусіў прыпыніцца. Не душыць жа чалавека. Аж з лесу яшчэ і два яго сыны выходзяць. Усе сярэдняга росту, плячыстыя, малагаваркія і лютыя. Ну, тут у мяне і зубы заляскалі. Адчуў: будуць судзіць па нашым, ветраўскім, законе…

«Вылазь, герой, пагаворым», — кажа Лыкаў-бацька.

«Пра што?»

«Не ведаеш?»

Слова за слова — ухапілі, вывалаклі з машыны, на калені паставілі.

«Што Маруську нашу сапсаваў — ладна… Але калі не возьмеш яе замуж, заб'ём і ў лоўж…»

Карацей, упірацца не было як: загубілі б. Не толькі прызнаўся ва ўсім, але даў слова, што выкуплю свой грэх. Праз некалькі дзён павёз яе ў сельсавет. Пасля ўжо, на вяселлі, і Анютка, і іншыя дзяўчаты шкадавалі: эх, уздыхалі, Лукіч-Лукіч, ты такі хлопец, на ўвесь раён славён, мог самую прыгожую ўзяць, а падчапіў за-мухрыху!

Што мне было гаварыць? Маўчаў, моршчыўся ды махаў ад адчаю рукою.

3. ВАЙНА, НОВЫ ЛЁС I «АСАБІСТАЕ ПЫТАННЕ»

Як перадавога чалавека новай вёскі ўзялі мяне ў армію. Старшыня калгаса даў прэмію: кавалак палатна, пару ручнікоў і цяля. Бялізну Марусі пакінуў, а цяляці-на пайшла на развітальны вечар. Усёй вёскай гулялі, праводзілі мяне.

Потым усіх навабранцаў сабралі ў Дзёгцеве. Музыка, песні, свята. Праўда, Маруся плача. «Душа адчувае, — ные, — не вернешся ты да мяне, Апанас Лукіч. Гарадскую якую знойдзеш сабе…»

На камісіі, як і мой дзед некалі, шмат на вагах зацягнуў, і мною любаваліся ўрачы: мацак!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: