Шрифт:
«Хто ў нас такі малады і прыгожы?»
«Апанас Лукіч! — пунсавее. — Калі ласка, не трэба. Убачаць людзі — абы-што падумаюць».
«А ты? Не падабаецца табе? I я не падабаюся?»
«Што вы, Апанас Лукіч, гаворыце? Я ж замужняя жанчына!»
«Няўжо сама не разумееш: ты самая прыгожая ў гэтым гарадку?! — слаўся лістам. — I вельмі мне падабаешся. Нават болей — я ў цябе закаханы. Як хлапчук!»
I гэтак далей, і гэтак далей. Дазваляў ладны мясны кавалак дадому ўзяць, за свае грошы духі, хусткі, кофтачкі ёй купляў, адну ці дзве граматы за добрую работу даў.
Сышліся нашы сцежачкі аднаго дня ў абед. Тады я не пайшоў палуднаваць у рэстаран, застаўся ў кабінеце. Паклікаў яе да сябе. Зайшла — я дзверы на ключык, са стала газетку падняў, а на стале — добрае віно, адмысловая закусь. Спачатку адмаўлялася і застацца са мной сам-насам, і што-небудзь у рот узяць, ледзь-ледзь змусіў. Калі выпіла адну-другую чарачку, расчырванелася, зацвіла маладосцю і здароўем, а заадно памяняўся і яе настрой. Дзе я, згаладалы па жаночай ласцы, мог пасля гэтага адступіцца, выпусціць з рук такую вабную русал-ку, дзе яна, маладая і гарачая, магла ўстояць перад такім бурным націскам! Ды ўбачыла хутка: я — зух, мужчына-хват, нераўня яе хірляваму мужу-дарожніку. Палюбіла, прывыкла, што і не адарваць было. Праўда, своеасаблівая была. На рабоце нібы спакойная, разважная, а са мной у якім-небудзь зацішку, калі трохі вып'е, калі палашчу, распалю, дык быццам памяць траціла. Так паддавалася страсці, што заплюшчвала вочы, білася-кідалася, а ў самыя ўзнёслыя, пякельныя хвіліны бязлітасна хлістала мяне па шчоках і крычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Лічы, кожны дзень сустракаліся ці ў маім кабінеце, ці на яе кватэры, ці на лоне прыроды. I, здавалася, шчасцю гэтаму канца-краю не будзе!
Малады яшчэ быў, не пільны. Нейкі асвядомлены зламыснік шапнуў — высачыў, залавіў нас Святланін муж. Дурань, мала чужым людзям нас у пікантным ста-не паказаў, дык яшчэ на ўвесь горад лямант падняў, пабег са скаргай да Уладарова, запіў і кожнаму першаму-сустрэчнаму расказваў сваё гора.
Ясна, зразумеў я, будзе партыйнае бюро — будуць «належныя вывады». Паспрабаваў пагаварыць з гэтым скаржнікам, грошы даваў — не, глядзець не хоча: «Вы жану маю іскусілі, а цяпер маю душу купляеце!» Ночы не спаў, схуднеў на кіло дзесяць, тры сівыя валасіны на скроні ўбачыў — адны думкі грызлі, як у горадзе ды на мясакамбінаце застацца.
Пакутаваў, але нічога толкам сам не прыдумаў. Разгубіўся. Пашнураваў да Фрайзмана: «Памажы, Абрам Евелевіч, ратуй». I яму ж нямала перападала ўсякіх да-лікатэсаў. Той паслухаў, пасмяяўся, а тады, стары ліс, прыдумаў мігам, як мне выратавацца ад бяды.
«Ідзі, — кажа, — да Буракова і прасі-малі, каб даў да-ведку, што ты імпатэнт».
«Як — імпатэнт?»
«А вось так, — гаворыць, а ў самога чорцікі ў вачах скачуць. — Што ты з жанчынай, маўляў, нічога не можаш».
«Сорамна ж такую даведку даваць».
«Дык хочаш ці не хочаш у цёплым кабінеце сядзець, есці-піць ад пуза?»
«Ну, а калі даведка не паможа?»
«Тады выганяць з партыі. За маральную разбэшчанасць».
«Але ж гэта — канцы…»
«Так-так, дарагі. Гэта значыць, што тваё асабістае пытанне перакрэсліць навек табе кар'еру. Станеш ізгоем грамадства. Ну, а калі скажуць мне прапясочыць цябе ў газеце, дык прыйдзецца, дарагі, такі фельетон жарнуць, што ўвесь раён ахне!»
«Дык што ўсё ж рабіць?»
«Калі такая даведка не выратуе, уздумаюць з партыі выключаць, дык тады станавіся ва фрунт і „Інтэрнацыянал“ спявай. Убачаць, што да глыбіні верны марксізму-ленінізму, свой у дошку, дык, можа, пашкадуюць, пакінуць каля карыта».
Ну, што рабіць. Як паклікалі на бюро, пайшоў, панёс адмысловую даведку. Уладароў распаліўся, бэсціць на чым свет стаіць: «Маральнаеразлажэнне!», «Падрыў аўтарытэта кіраўніка-камуніста!», «Учынак лье ваду на млын па-антысавецку настроеных заходнікаў!» Стала мне зразумела: пакаранне будзе строгае. Хочаш ці не хочаш, а выцягнуў, падаў тую даведку.
Спачатку ўсе замаўчалі, аж затаілі дыханне ад такога адмысловага дакумента, а пасля выбухнулі рогатам, аж за жываты пачалі хапацца. I Фрайзман, член бюро, рагатаў разам з імі — можа, і наўмысна ўсё дзеля вось гэтага падстроіў.
«Які імпатэнт? — нарэшце, выціраючы слёзы ад смеху, падаў голас Уладароў. — Ды зірніце вы на гэтага „няўдаку“! Вочы масляныя, як у ката, ражка дык раж-ка! Што ён нам голаў тлуміць! Ён жа жанаты, сына мае!»
«То раней, да вайны, а цяпер — іншае… Доўгае ўстрымліванне падзейнічала…» — замямліў я.
«I не сорамна табе, цнатлівец? Цябе ж на гарачым злавілі?»
«Не. Нічога не было».
«Ганьба!»
«Зразумейце мяне, — прашу, — не карайце строга».
Карацей, у партыі пакінулі, кар'еру мне не зглумілі, далі шанец на будучыню, але ўляпілі ў тым годзе ўжо другую вымову (на гэты раз з занясеннем ва ўліковую картку) і пастанавілі «вызваліць па меры магчымасці з пасады, што займае». Вызвалілі. Праз нейкі час паслалі старшынёй сельсавета ў Янкавіны».
13
Вось ужо і горад з даволі дзіўнай назвай Вянкі. На са-май справе, канечне, гэта ніякі не горад, у ім толькі не-калькі цагляных будынкаў (касцёл, царква, пяць ці шэсць былых царскіх і польскіх аднапавярховых дамоў), з тысячу насельнікаў, а астатняе ўсё тут местачко-вае: брук, абкладзены плітамі-крыважнякамі, студні-будкі, драўляныя платы, гародчыкі і сады, старыя хаты на высокіх каменных падмурках.
У драўляв: ых дамах не толькі жывуць людзі (вянчане ці вянкоўцы), але і ў многіх з іх — розныя канторкі, базы, магазіны, пошта, сталоўка і «Чайная» (забягалаўка), у мураваных — райком і выканком, школа, раённы Дом культуры, «турма» (турма — па-мясцоваму, а так гэта толькі КПЗ) з міліцыяй і яшчэ адна салідная ды па-важаная ўстанова — рэстаран. Амаль на ўсіх дзяржаўных будынках — лозунгі, «Слава партнн Леннна-Сталнна!», «Сталнн — вождь всех народов!», «Да здравствует Советская власть — самая демократическая и гуманная в мире!» Драўляныя і цагляныя пабудовы старыя, але дагледжаныя. Прыстойна, чыста нават на невялікім рынку, куды па нядзелях і па тутэйшых фэстах з'язджаюцца навакольныя, прываложанскія, прыстаўбцоўскія, прыракаўскія і нават прымінскія сяляне, што прадаюць жывёлу, садавіну і агародніну, бульбу, мёд, нямецкае адзенне і гарэлку з-пад крыса, а таксама купляюць тое, што ім трэба. Карацей, Вянкі — звычайнае былое заходнебеларускае правінцыяльнае мястэчка, што цяпер па волі лёсу стала раёнам, адпаведна і горадам. Без якіх-небудзь значных завода і фабрыкі, толькі з ганчарняй, пякарняй і мясакамбінатам, дзе яшчэ летась цараваў ён, Кураглядаў.