Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Вось так і жыву на вадзе і траве.

— Разжалобліваеш! — ухмыльнуўся. — Ухіляешся!

— Бярыце! — нечакана ў яе шараватых вачах бліснулі злыя агеньчыкі, і яна ступіла да яго, закрычала. Адкуль толькі ў яе, дахадзягі, з'явілася столькі жывасці. — Усё забірайця! Зямлянку гэтую гнілую! Мамусю! Дзяцей! Вам жа ўсё паложана!

— Ты гэта… — ад нечаканасці аж запнуўся і адступіў. — Не дуры! Не адной табе нялёгка. Усёй краіне цяжка!

— Я ўсёй краіны не накармлю.

— Ясна, ты толькі сама пра сябе думаеш.

— А хто пра мяне, пра маіх дзяцей і маці паклапоціцца? Вы? Краіна? Вы глядзіце толькі, як што ўварваць. Ды сыкаеце пры гэтым: маўчыі Не пікні!

— Ты што — не разумееш, як абнясіліла краіну вайна?

— На добры толк вас, балбатуноў, за гэтую вайну трэба на кастры паліць. Шушукалісяшушукаліся з Гітлерам, а потым удвух нас рабавалі, білі, палілі, у зямлянкі загналі… I цяпер душу вытрасаеце, апошняе забіраеце…

— Ты!.. — захліпнуўся ад злосці. — Трымай, дурніца, язык за зубамі! Давай два пуды насенкі, і канец спрэчцы! Паказвай, дзе капец.

— Вунь, за зямлянкай.

Рушыў па ўтаптанай сцежачцы за зямлянку. Сапраўды, паблізу на ворыве па адзін бок — груда зямлі, па другі — куча саломы, а пасярод — яміна. У ёй толькі старая салома. Нават ні аднаго гніляка няма.

Вярнуўся. Напаў:

— Куды перахавала насенку?

— У… — здаецца, хацела са злосці па-простаму, груба сказаць, але не паспела, забіў дых кашаль.

Якраз пад'ехаў сюды на калёсах Мішка. Кураглядаў паклікаў яго пальцам: хадзі-хадзі. А калі той паслухмя-на падышоў, загадаў:

— Ідзі ў зямлянку, правер, ці не схавана там пад палкамі бульба.

Той зніякавеў перад удавою, бадай, самай гаротнай у вёсцы жанчынаю, але ўбачыўшы яго строгі позірк, шыб-нуў у зямлянку і неўзабаве выскачыў адтуль, развёў рукі.

— Няма.

— Абследуй поле, — зноў загадаў Кураглядаў і сам пайшоў за ім. За зямлянку, за дзічкугрушу.

Нідзе ні грудка, ні свежай пляміны. Праўда, вунь воддаль, пры аселіцы, свежая ралля. Рушылі туды. Ага, нядаўна рыдлёўкай перакопана, можа, і соткі дзве зямлі.

Пачаў корпаць, наском бота ў ямінцы. Праз хвіліну-другую выгарнуў наверх трэць разрэзанай бульбіны.

— Бачыў ты! — абурыўся. — Хуценька пасадзіла, каб не даць! Не, нас не акалпачыш!.. — I да Мішкі: — Ідзі бяры рыдлёўку. Выкапаем!

Мішка вытрашчыў вочы: што?

— Чуеш, сабачая морда? — раўнуў на яго Кураглядаў. — Бягом, такую тваю, па рыдлёўку!

Мішка подбегам пашыбаваў да зямлянкі, але калі хацеў узяць рыдлёўку, яго апярэдзіла гаспадыня.

— Размазня! — вылаяўся Кураглядаў на Лявонава. Той стаяў безуважны і курыў, звальваючы ўсё на яго, цывільную ўладу, нібы не бачачы тут ніякага крыміналу.

Дахадзяга Навіцкая замахнулася рыдлёўкай на Мішку — той, закрыўшыся рукамі, адскочыўся. Навіцкая ж пашыбавала з паднятай уверх рыдлёўкай сюды, да яго. Дробны твар яе быў перакошаны, нават звар'яцелы.

— Вон! — залямантавала. — Засяку!

Чорт ёй, раз'юшанай бабе, верыў, возьме і смаляне кантам па галаве!

— Ты кінь гэта, — ён наструніўся. — Ты ведаеш, што такое напад на службовую асобу, якая выконвае дзяржаўныя абавязкі?!

— Рабаўнікі! — не зважала на яго перасцярогу тая. — Сірот зводзіце са свету!

— Апусці лапату! — закрычаў, але гатовы ў любую хвіліну, як і Мішка, адскочыцца. — Не падыходзь! Іначай арыштуем і складзём акт як на тэрарыстку! Здадзім у энкавэдэ!

— Вязі, садзі, як пасадзілі добрых людзей, Грыгарцэвічаў! — Навіцкая па-вар'яцку была смелая. — Я не баюся турмы. Для мяне няма большай турмы, чым тут!

Але нечакана, ці то адумалася, ці то не асмелілася ўдарыць чалавека, апусціла рыдлёўку і абмякла. Нават больш — адчаілася ад таго, што магла ўчыніць у шале. Аб'язджаючы далоньмі па чаранку, апусцілася долу, заплакала. Аж затрэсліся худыя плечы.

— Божа! Чаму, нашто такія пакуты?! Жылі, усе былі здаровыя, было што абуць і з'есці, а гэта… Хоць жыўцом у магілу кладзіся…

— Масква слязам не верыць, — сказаў цвёрда. — Маеш ці не маеш, а каб два пуды бульбы здалаі Пазыч, украдзі, але здай!

Чула ці не — ён не далытваўся, абышоў і падаўся да вуліцы.

— Стаіш, як… слуп! — накінуўся на Лявонава, які ўжо нервова даставаў з пачка новую цыгарэціну. — Не запыняеш замаху на кіраўніка!

— Баба, удава… — алраўдаўся той. — Плача гэтак…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: