Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Сямейнае жыццё маё, ясна, было няпростае. Не меў я цягі да Марусі, шукаў уцех на баку. Ды во прайшла маладосць, адышлі, згубіліся недзе вабныя каханкі, пайшлі з дому сыны, дажываю свой век з ёю, Марусяй».

24

Сцяпан, мокры па грудзі, акалелы, стомлены, нават, бадай, упершыню ў жыцці знясілены, плёўся і плёўся ў глыб Налібацкай пушчы.

I раптам зусім нечакана:

— Стой!

Ён уздрыгнуў, нібы яго знянацку хлістанулі пугай, выпраміўся і не запыніўся, а замёр на месцы. Дзе і хто затрымлівае так рэзка і рашуча? Што — не толькі дагна-ла, але і забегла наперад ды сустракае чэкісцкая пагоня?

Баючыся лішне паварушыцца, усё ж павёў туды-сюды вачыма. Вакол — укаранелы высокі сасновы бор, рыжая мяккая ад начной сырасці ігліца, густыя цёмна-зялёныя ядлаўцовыя кусты, наперадзе — зялёная лапі-на: астравок ужо высакаватай папараці, светла-зялёных гонкіх бярозак. Яны ахутаны рэдкім туманом, а ён лёгка прасвечваецца, блішчыць ад яшчэ нябачнага тут, але ўжо ўзнятага над зямлёй ранішняга сонца. Мусіць, ад-туль, з расянай падружоўленай гушчэчы, і пачуўся гроз-ны мужчынскі вокрык:

— Рукі ўверх! Ну-у!!! Падняў.

— Падыходзь!

Сапраўды, голас адтуль, з астраўка. Дзе дзенешся. Ні назад, ні ўбок не лапанеш: усюды тут ён як на далоні. Не паспее зрабіць некалькі крокаў, як пальнуць па ім. Паслухмяна пакрочыў на голас, аддаючы сябе ў чыесьці рукі.

— Стой!

Уладны бас зноў запыніў Сцяпана, але ён, хоць меў добры зрок, зноў нікога нідзе не ўгледзеў. Відаць, гэты чалавек увабраўся ў штосьці зялёнае і ўдала затаіўся.

— Кідай на зямлю зброю!

Ён асцярожна развёў рукі: ды не маю я нічога.

— Рукі — за патыліцу! Паслухаў.

Нечакана варухнулася невысокая, разголістая бяроз-ка, і з-за яе выйшаў нізкі чалавек у зялёным цывільным балахоне. У руках трымаў наведзены на яго аўтамат. Чырвонаармейскі, з круглым дыскам. За крокаў пяць-шэсць чалавек запыніўся, свідруючы прыплюшчанымі вачыма. Вастраносы, даўно ўжо няголены.

«Энкавэдэ? Лесавік?»

Аднак запытаў не ён, а запатрабавалі адказу ў яго:

— Хто такі?

«Што сказаць? — апякла розум і душу думка. — Праўду? Зманіць?»

— Ну-ну! — рашучы незнаёмец рэзка падкінуў-падняў угору аўтамат.

— Я… З вёскі…

— З якой?

Адчуў кожнай жылачкай: вось цяпер рашаецца яго лёс. Калі гэта ўзброены замаскіраваны энкавэдыст, то можа шмат не валаводзіцца, а прыстрэліць тут жа на месцы. Дык што рабіць? Назваць не сваю, а якую-небудзь іншую вёску? Паспрабаваць штосьці наплясці? Але і энкавэдэ, і лесавікі хутка выявяць падман. Для першых усё адно: мані ці гавары праўду — схопяць альбо заб'юць, ад другіх, можа, удасца як-небудзь выкруціцца.

— Ну-у!!! — зноў на яго пагрозна наведзены аўтамат.

— З Янкавін, — прызнаўся Сцяпан, і ў яго ад адчаю паслабелі рукі ды ногі.

— Фамілія!

Ад напружання аж пацямнела ў вачах.

— Ну-у!!!

Ненавідзячы і гэтага ўладнага чалавека, і сябе за страх ды някемлівасць, зноў прызнаўся:

— Грыгарцэвіч… Сцяпан…

— Куды і чаго ідзеш?

Не, ён — не энкавэдыст. Чэкіст, пачуўшы яго прозві-шча, такога не запытаў бы і так сябе не павёў бы. Значыць, з лесавікоў, з тых, хто рабуе магазіны, людзей і замахваецца на жыццё старшынь сельсаветаў, на міліцыянераў і раённае начальства.

— Уцякаю… — адказаў, але зусім аслабелым голасам.

— Што-што? — не дачуўшы, зморшчыўся і запытаў той.

— Уцякаю?

— Ад каго?

«Ясна, лесавік».

Што зробіш, ад свайго лёсу не ўцячэш. Здаўся на яго міласць:

— Ад канвою.

— Ад якога канвою?

— Энкавэдэ.

Незнаёмец змаўчаў. Калі не сумеўся, дык, здаецца, добра не мог уцяміць, што тут і да чаго.

— Ты, часам, не з парашутам і з рацыяй? Цяпер Сцяпан ужо нічога не зразумеў.

— А можа, падасланы?

— Не.

— За што ўзялі? — мякчэй, але па-ранейшаму недаверліва запытаў той, скінуўшы з галавы башлык. Пад ім была звычайная вясковая цёмная брылёўка.

— Кажуць, за палітыку… За агітацыю…

— Старшыню свайго сельсавета куды-небудзь паслаў альбо нават Сталіна?

— Ды не чапаў я нікога, — адказаў горка. — Прычапіліся чорт ведае за што.

— Кладзіся, — загадаў той. Але ўжо не бесцырымонна. — Тварам ніц. I выцягні рукі.

Сцяпан падпарадкаваўся, лёг на халодны дол; узброе-ны незнаёмец падышоў, моцна ткнуў яму пад лапаткі аўтаматнае дула, а вольнай рукой пачаў мацаць яго кішэні, паясніцу. Упэўніўшыся, што ён нічога не мае са зброі, адышоўся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: