Шрифт:
— Што і як пісаць? — здаўся, лічы, захлімзаў Мішка, дрыготкай рукой узяў самапіску, сеў каля яго стала.
— Пішы на маё імя заяву, што ўжо даўно… ну, не меней чатырох-пяці месяцаў, вельмі любіш Валянціну Казіміраўну Зубрэвіч і хочаш зарэгістраваць з ёю шлюб.
Ён пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэб-ны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка па-слухмяна ўсё гэта крэмзаў.
Калі той, успацеўшы, скончыў пісаць, узяў па-перыну, зморшчыўся:
— Ну і пішаш жа ты! Як курыца лапай. Ты колькі класаў польскай школы маеш?
— Два.
— Відаць… — прамовіў, але болей на гэты конт устрымаўся гаварыць (у самога не большая адукацыя, чатыры класы). Задаволіўся, схаваў заяву ў сейф. — З Валяй будзеш жыць прыпяваючы. Абое маладыя, на добрай рабоце, пад маім надзейным крылом… — Падняўся, прытуліў зусім скіслага жаніха. — Мужчына будзеш. Не Мішка, а дзядзька Міхал, як тут у вас кажуць, ці, па-нашаму, Міхаіл Пятровіч. Муж. Гаспадар. Жанаты — зусім іншы чалавек… Ну, чаго глюгу звесіў? Лесу на сваю хату дам! Грашовую помач! Будуць калгасы — калі не старшынёй, дык абавязкова намеснікам старшыні зраблю! Табе яшчэ ўсе тут у ногі кланяцца будуць! Як начальніку! Карацей, трымайся за мяне — не прападзеш! — Панізіў голас, сказаў паўшэптам: — Сёння, пад гадзін дванаццаць ночы, падыходзьце сюды з бацькам, пару мяшкоў бульбы дам…
Мішка маўчаў, не радаваўся: хоць і не ведаў, з якім «пасагам» трэба будзе браць замуж Валю, але адчуў іншае і адчуў добра — мусіць злучаць лёс ужо не з цнатліваю дзяўчынай, а з чужой каханкаю, мусіць хутка цярпець нямала новых людскіх кпін і насмешак. Канечне, у гэтыя хвіліны шкадаваў, што ў свой час па-цягнуўся да новага начальства, да вось гэтага Кураглядава. Думаў, што абскача аднавяскоўцаў, выйграе, ажно…
Кураглядаў жа, цешачыся, што на гэты раз удала выскачыць сухі з вады, жартам, а гэта значыць міласці-ва, лічы, сардэчна, смалянуў раз-другі далонямі Мішку па рэбрах.
— Вышэй галаву, Міхаіл Пятровіч! Ну! Аднак Мішка не ўзвесяліўся.
— Хадзем унясем у гумно мяхі, — бачачы гэта, пасур'ёзнеў-падзелавеў Кураглядаў.
Мішка, як апушчаны, як намоклы ў вадзе пеўнік, паплёўся ўслед, адрачона памагаў увалачы бульбу, пасля моўчкі ад'ехаўся па новы збор.
Позна ўвечар вярнуліся з абозам Клопікаў і Навумен-каў: першы — п'яны ў дыміну, другі — цвярозы, угодлівы. Калі згрузілі мяшкі, Клопікаў пачаў клясціся ў лю-бові, напрошвацца зайсці да яго, але ён абодвух пагнаў дадому. Пазней хутка адпусціў і Мішку. Чакаў Валю. Хацеў застацца з ёю сам-насам.
Тая прыбыла з гарой мяшкоў на калёсах зусім позна. Кураглядаў паленаваўся перацягваць столькі мяшкоў адзін, загнаў каня ў гумно з калясьмі, выпраг яго, навязаў пры шуле і падкінуў яму сена.
— Пачакай, — затрымаў сваю сакратарку, калі тая памкнулася сысці. — Ёсць важная гутарка. Хадзем да мяне.
— Позна ўжо, — пачала ўхіляцца тая. Апошнія часы пахуднелая, надта на твары, сумная, нібы не ўмеючы ўжо ўсміхнуцца. Па-жаночаму спакутаваная. — Гаспадары чакаюць.
— Нідзе яны не дзенуцца, — абхапіў, прыціснуў да сцяны і пачаў шукаць яе вусны сваімі.
— Не трэба, Апанас Лукіч, — яна не адштурхнула, канечне, з-за страху перад ім, але наструнілася і адвярнула галаву.
— Усё ты адно: «Не трэба!», «Не трэба!» Трэба! — Усёдазволена павярнуў яе галаву і пацалаваў у самкнутыя і халодныя вусны. Па звычцы спрабаваў расшпіліць яе паўсачак, пасля пачаў ціскаць, мяць яе цела. — Хадзем, па чарцы возьмем.
— Не.
— Чаму — «не?»
— Ведаеце ж: няможна мне…
— Калі крыху, дык можна.
— Не. Не буду, — як і кожны раз у апошнія часы, яна была ўпартая і непадатная, даводзіла яго і да злосці, і да шалу. — Ды не трэба нам болей мець блізкае…
— Што выйшла — тое выйшла, — сказаў разгарачана. — Не адчайвайся. Ёсць добрае выйсце. Хадзем, пагаворым пра ўсё.
Шукаючы хоць якое збавенне ад нечаканай бяды, паслухмяна, як аглушаная авечка за ваўком, пайшла з ім. У цёмнай хаце была пакорлівая, дазволіла распрануць сябе і завесці на ложак, цярпліва аддалася яму.
Пасля, калі схлынула палымяная хваля, вярнуўся цвярозы розум і разлік, ён хацеў, каб Валянціна паднялася, апранулася і пайшла з хаты, але ява не звіхалася пакідаць яго, нерухома ляжала побач і чакала яго выратавальных слоў. Адвойчы яму трапіўся ў рукі нейкі любоўны трактат, дык там вычытаў: жанчыну трэба да блізкасці і пасля яе шмат лашчыць, гаварыць ёй харошыя словы, «каб яна купалася ў іх, як у ванне», але, як і заўсёды, не хацелася ў хвіліны, калі дабіўся свайго, красамоўнічаць, гаварыць тое, чаго не было на душы. I яшчэ адно. Неяк у партызанах яму трапіла ў рукі кніжка без вокладак, пачаў чытаць яе ад суму; мно-гае з прачытанага забыў, а вось адну думку запомніў. Пра тое, што мужчына можа вылепіць з жанчыны, якая пойдзе за ім, усё, што захоча: высакародную жонку і маці, распусніцу, няшчасную кабету і яшчэ шмат што. Успамінаючы гэта, ён часамі крыху дакараў сябе, што вось ён па-свойму ломіць жыццё Валянціне, але калі ім ава-лодвала любоўная прага, адкідваў усякія дакоры, ішоў па сваё напралом…
— Харошая ты, — усё ж пераадолеў сябе, пагладзіў яе па валасах, шыі і, здаецца, па цвярдзейшых цяпер, чым раней, грудзях. — Я хацеў бы, каб ты была мая жонка.
— Гаварылі: возьмеце… — прамовіла. З крыўдай.
Папікае: некалі, калі падлабуньваўся, кляўся, што не кахае сваю жонку, узяў яе замуж выпадкова, між ёй і ім не было і не будзе ніякай е;,насці, ён хоча сысціся толькі з ёю, Валянцінай. Каб быў сарамлівы цяль-пук, дык не падступіўся б, аддала б сваю маладосць і гарачыню камусьці іншаму, але, дзякуй богу, не з баязлівых, узяў крэпасць няспыннымі дзёрзкімі атакамі.