Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Чаму не — узяў бы, — сказаў. — Я ж думаў: мая забылася ўжо пра мяне, не будзе шукаць. Аж чорт прыгнаў земляка, убачыў мяне тут — шукае.

— Не ведаю, што рабіць… — Валя ўсхліпнула. — Будзе ж дзіця.

— Наша. Савецкае.

— Вам жарты, а мне…

— Казаў жа, ёсць выйсце.

— Якое тут іншае можа быць выйсце?

— Ёсць.

— З'ехаць мне куды? Гадаваць дзіця без бацькі?

— Не. Сёння да мяне зайшоў наш Мішка. На калені кінуўся, рукі заламаў: «Апанас Лукіч, што хочаце, усё рабіце са мною: люблю Валю, толькі яе хачу ўзяць замуж!» Чуеш?

Тая, здаецца, разгубілася і расчаравалася ад такога «паратунку». Па-першае, не высока цаніла такога нарачонага, хоць той раней заляцаўся, а па-друтое, баялася ісці за кагосьці цяжарнай.

— Ён — добры хлопец, — пачаў заварожваць яе. — А неўзабаве, калі дойдзе да калгасаў, я папхну яго ўгору, першым чалавекам тут будзе.

— Першым чалавекам ён ніколі не будзе, — уздыхнула. — Не той склад, каб быў лад…

— Не задаволеная?

— Я не думала, каб за яго выходзіць.

— Але ж ён які ўжо час, далібог, прыстае: «Хачу ўзяць замуж Валю!», «Хачу ўзяць замуж Валю!» — маніў, як кажуць, не міргнуўшы вокам. — Я, канечне, не хацеў і не хачу нікому цябе аддаваць. Думаў: уляжацца ўсё — буду толькі з табою жыць-пажываць ды дабро нажываць. Аж бачу: трэба болей клапаціцца пра цябе, не дай бог пакінуць у бядзе. Дык сёння праз боль, праз душэўныя слёзы згадзіўся, каб ён браў цябе…

Паколькі яна — ці то прыслухоўваючыся, ці то жаночым сэрцам разумеючы, што ён крывадушна хлусіць, — маўчала, думала-перажывала, рашыў яе абна-дзеіць.

— Мала таго, што ўзнясу яго, змушу вёску здымаць шапку перад ім, дык увесь час на маіх вачах будзеш. У крыўду не дам. Памагаць буду… — Схапіў, прыціснуў да сябе. Зноў — толькі цяпер без похаці — пачаў ціскаць, мяць, лічачы, што яго сіла — праява ягонай мужчынскай увагі ды любові.

Яна, зацяўшыся, цярпела. Нават не скардзілася, што ёй баліць. Асудзіла сябе на пакорлівасць.

— Ну адгані ад сябе ўсякія нядобрыя думкі, люба! — прыціснуў да сябе. — Калі захочаш, дык мы і далей будзем сустракацца. Хочаш? Мяне, такога байца?

…Потым выпілі па чарцы, закусілі; калі Валянціна, нібы пажвавелая і быццам яшчэ болей задуменная, пай-шла, Кураглядаў набулькаў і кульнуў адным махам шклянку гарэлкі, радуючыся, што ўдала выбавіўся ад новага наганяю і заадно заглушаючы невялікую згрызо-ту. Калі забрахаў Дзік, падаўся на двор.

Як і чакаў, каля гумна напаткаў Супраневічаў — бацьку і сына Мішку. Моўчкі адамкнуў гумно, упусціў іх усярэдзіну і, зачыніўшыся, запаліў запалку, пасля — ліхтар.

— Перасыпайце ў свае мяшкі з чужых, — паказаў на горку складзеных на таку мяхоў.

— О то дзякуем, старшынька, — шчасліва загаманіў Супраневіч-бацька. — Дай бог вам здароўечка. Гэта ж нават на насенне не маем ужо картофлі.

— Бярыце-бярыце, — паблажліва адказаў ён. — Калі збяром і ўбачым, што ёсць лішняе, дык, можа, яшчэ дам.

— Дзякуй, старшынька. Дзякуй, добры чалавек. «Канечне, не зусім маральна, што акалпачваю паслухмянага служаку, — падумаў. — Але… не ісці ж мне з пасады, быць простым смяротным! Жыццё… Хто ду-жэйшы, спрытнейшы альбо хітрэйшы, той наверсе…»

Калі Супраневічы перасыпалі бульбу ў свае мяхі, па-мог аднаму і другому ўзяць цяжар на спіну, прыхапіў поўны мех з калёс сабе, замкнуў гумно і вярнуўся ў хату. Выпіў з бутэлькі рэшту гарэлкі, добра пад'еў і ўлёгся спаць, адчуваючы на падушцы пах Валіных, мусіць, па-мытых у мяце валасоў.

«Неблагая дзеўка. Памагу ўладкаваць жыццё…»

22

Назаўтра Кураглядаў паклікаў сваіх работнікаў і запытаў, колькі яны сабралі бульбы. Пакуль што, як по-хапкам падлічыў, яшчэ не было і палавіны таго, што трэба было здаць раёну. Нават тут, у Янкавінах.

— Мала! Вельмі мала! — як заўсёды, з раніцы быў злы. — Трэба прымаць рашучыя меры, каб працаваць лепш!

— Ёсць такія сем'і, што не маюць чаго даць, — сказала Валянціна.

— Не маюць альбо не хочуць? — строга запытаў і ў яе, каханкі. Каб іншыя бачылі: ён строгі і да сваёй маладой любіміцы.

— Не маюць, — як ніхто з іх, падначаленых, смела адказала яна.

— Ты добра ведаеш, што не маюць?

— Добра.

— Трэба не столькі давяраць, колькі правяраць! — секануў у паветры рукою. — Тут народ такі… Калі пачулі пра нарыхтоўку, то могуць і хаваць сваё дабро. Натура ва ўласніка вядомая. Яму напляваць на іншых, на раён, на краіну… Адным словам, аднаасобнікі! Ды яшчэ гэтыя, заходнікі!..

— Праўда, Лукіч, каторыя не могуць даць ні каша бульбы, — падаў голас потны і мляўкі пасля ўчарашняй выпіўкі Клсшікаў.

— «Не могуць!» — перакрывіў Кураглядаў. — Гэта вы, работнічкі, не можаце як след працаваць з людзьмі! Не толькі зламыснікаў, што зрываюць пастаўку, але і вас трэба аддаваць пад суд! Ці вы думаеце, што гэта ўсё жартачкі? Краіна сама становіцца на ногі пасля цяжкай вайны, краіне патрэбен пасяўны матэрыял, тая ж бульба, а вы разводзіце тут анцімоніі! «Не могуць». Давайце гаварыць праўду: не хочуць аднаасобнікі памагчы. I іменна нам, Савецкай уладзе! СССР! Ці вы гэтага не разумееце?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: