Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

25

— Не маніў, прыяцель, — сказаў яму праз некалькі дзён ужо ў цёплай зямлянцы Хамічонак. — Мае людзі пабылі ў тваіх Янкавінах і пачулі: сапраўды, цябе шукаюць органы. У тваёй хаце і ў доме твайго дзядзькі — засада…

Сцяпан нічога не адказаў, прыгнечана маўчаў. Ну-дзіўся гэтыя дні не меней, чым у зняволенні ў Вянках. Не піў, не гуляў у карты, як іншыя, мала еў і не мог спаць.

— Так што, прыяцель, табе няма дзе дзецца, апроч нас… Ну, самае вялікае можаш стаць дзіком-адзінцом. Дадому альбо ў раён не патыкайся: адразу схопяць і паставяць да сцяны…

«Божа мой! — не мог устояць супраць адчаю. — Да чаго давялі! Да зладзеяў і бандзюг!»

— Ну, а дзядзькі твайго, канечне, ужо няма, — прамовіў Хамічонак. — Пальнулі з рэвальвера ў патыліцу і засыпалі зямлёй у адной, як кажуць, брацкай магіле… Чулі і бачылі, як гэта робяць…

Тут, у зямлянцы, схаваўшыся ад дажджу, было не-калькі чалавек: рашучы і смелы Хамічонак, пахмурны і, як адчувалася, бязлітасны яго целаахоўнік (былы падна-чалены па паліцыі), Сцяпан і Філіповіч.

Як уведаў ужо Сцяпан, гэты Філіповіч — сярэдніх гадоў, высокі, светлавалосы і блакітнавокі — адмысловы чалавек. Недзе з-пад Слуцка, адзін з ацалелых нашчад-каў тых, хто ў лістападзе-снежні 1920 года падымаў слуцкае паўстанне супраць Савецкай улады і ладзіў Слуцкую Раду, ён на другім годзе вайны падаўся ў Германію, вучыўся ў нейкай нямецка-беларускай сакрэтнай школе, быў у «арміі Езавітава», пасля вайны трапіў да амерыканцаў, а тыя вось нядаўна скінулі яго з самалёта сюды, у Заходнюю Беларусь. З рацыяй і з вялікімі грашыма. Прызямліўся на парашуце, адразу трапіў у рукі да Хамічонка, а гэты, як хваліліся сябры верхаводы, прыставіўшы нож да горла, здолеў выцягнуць з яго ўсё. Карацей, па-простаму Філіповіч — шпіён.

Было вельмі добра відаць: Філіповіч не рады, што му-сіць быць з крымінальнай бандай. А вось калі прывялі сюды яго, Сцяпана, ажывіўся і зацікавіўся ім.

— Дык за што вас і дзядзьку, спадар Сцяпан, зняволілі? — запытаў ён цяпер, маючы ўжо права размаўляць з «высветленай асобай».

Хамічонак, дазваляючы перамовіцца ім, палітыч-ным, тым не менш паблажліва з іх усміхнуўся.

— Кажуць, за агітацыю супраць Саветаў, — адказаў ён. — Хоць і дзядзька, і я ніякай агітацыі не вялі.

Філіповіч падаўся бліжэй, сеў каля плашкавага ста-ла, пад насценным гадзіннікам з ланцужком і гірай. Сцяпан жа зірнуў не на яго, а на палкі-лежакі, на напхнутыя сенам матрацы, цяпер засланыя дзяружкамі. Які раз падзівіўся: у зямлянцы было досыць прасторна і ўтульна. Была тут нават чыгунная печачка з трубой — яе, гэтую круглую бляшаную трубу, вольна і лёгка маглі ўсунуць у загадзя падрыхтаваную адтуліну, каб дым з яе ішоў на двор, а таксама ўцягнуць сюды, а адтуліну за-маскаваць.

— Але ж вы і ваш дзядзька не любіце бальшавікоў? — захоплена запытаў Філіповіч. — Глыбока ў душы?

Сцяпан не адказаў. Па-першае, не меў ніякай ахвоты да такіх гутарак нават тут, асцерагаючыся і гэтага Філіповіча, і Хамічонкавай хеўры, а па-другое, не хацеў, каб яго ўцягвалі ў чужое, небяспечнае, а то і зла-чыннае.

— I ў вёсцы вашай павінна быць шмат тых, хто не любіць гэтых антыхрыстаў… — заўзята прычэпліваўся «амерыканец». — А калі ў адной, другой, у сотай вёсках ды ў гарадах многа незадаволеных, дык гэта спрыяльны грунт для антыбалыпавіцкай барацьбы. Гэты грунт трэба спрытна спажыць, зрабіць яго хісткім пад нагамі узурпатараў…

Чарнявы, можа, і з казакоў, Хамічонкаў целаахоўнік не толькі маўчаў, але нібы нічога не чуў, яго твар быў быццам безжыццёвы; сам Хамічонак, смокчучы цыгарэціну, паранейшаму крывіўся ў паблажлівай, нават ужо грэблівай усмешцы; Сцяпан слухаў безуважна. Пра што гаворыць гэты чалавек? Пра якое змаганне? Голымі рукамі супраць такой сілы? Гэтая моц пераламала магутную нямецкую сілу. Нікому ж не вераць, сочаць за кожным крокам ды словам, хапаюць нават па крыва-душным і хлуслівым даносе!

— Дзе-дзе, а тут, у Заходняй Беларусі, ёсць не толькі грунт для супраціўлення, тут, я веру, павінна быць нават разгалінаванае антысавецкае падполле, — вёў сваё заморскі госць. — Вы, спадар Сцяпан, што-небудзь чулі пра гэта?

— Не.

— Мне мусова трэба выйсці калі не на падпольны цэнтр, то хоць бы на якую-небудзь ячэйку, — лёгка пастукаў кулаком па стале Філіповіч. — Я павінен сабраць усю інфармацыю, даць прафесійную інструкцыю. Усіх прашу: можаце — звяжыце з патрэбнымі мне людзьмі!

— Звяжаш? — ухмыльнуўся Хамічонак, пазіраючы на Сцяпана.

Ён паціснуў плячыма: я нічога не чуў пра нейкае пад-полле, пра нейкі яго кіруючы цэнтр.

— Ну, а калі не ўдасца сысціся, трэба ладзіць свой цэнтр, сваю арганізацыю і змагацца.

Сцяпан зноў змаўчаў, а Хамічонак пацешыўся ці то з наіўнага, ці то з фанатычнага Філіповіча.

— Відаць, спадар, што ты зваліўся сюды з неба…

— Вы лічыце: мая місія, мае намеры марныя нават тут, у Заходняй Беларусі? — не столькі адчаяўся, колькі здзівіўся той, многім (зачасанай набок прычоскай, высокім лобам ды белым тварам) падобны на настаўніка альбо ўрача.

— Мы, прыяцель, займаліся гэтым некалькі гадоў назад, на пачатку вайны, — прамовіў Хамічонак. — Для цябе ж не сакрэт, сам бачыў: прыйшлі сюды немцы — не кінуліся ўсё хапаць, біць, паліць. Яны адразу ж запынілі хаос і бязладдзе. Выбралі тутэйшую ўладу, завялі тутэйшы ахоўны правапарадак. Запыталі ў людзей: як, захоўваючы законы ваеннага часу, хочаце жыць? Той-сёй пайшоў насустрач, але многія, памятаючы чэкісцкі шабаш у трыццаць дзевятым-саракавым гадах ды асцерагаючыся новага савецкага прыходу, былі асцярожныя і немцаў не падтрымалі.

— То ж немцаў… — сказаў Філіповіч. — Чужынцаў…

— Але ў іх былі не толькі антыбальшавіцкія і антыяўрэйскія лозунгі, — не здаваўся Хамічонак. — У іх была яшчэ сіла, і сіла агромністая. А што ў цябе? Якія лозунгі? Якая сіла? Бальшавікі яшчэ ў дваццатыя і трыццатыя гады, вытвараючы ўсё, што ім зажадаецца, здоле-лі ўбіць усім у галовы, што ўсе жывуць вольна і шчасліва, набліжаюцца да раю. Пачатак вайны, прыход немцаў яны змаглі паказаць не як час расплаты з імі, а як усіхную бяду. Яны не толькі скампраметавалі нямецкую палітыку, але паднялі на ногі ўвесь народ і нацэлілі яго толькі на перамогу. А яшчэ, хіба не бачыў, спадар, як тут ладзілася так званая падпольная і партызанская барацьба? Канечне, былі тут фанатыкі, яны групаваліся, шкодзілі, але народ уцягнулі ў бойню маскоўскія спецатрады. Не яны б, не загнаныя імі ў лес фанатыкі альбо перапалоханы люд — не было б тут ахвяр. Згодны?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: