Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Я ведаю, чаго так скрывіўся спадар… — З'едліва зірнуў на Філіповіча той. — Бачыце, я не добранькі Робін Гуд! Адкінь, спадар, усякія ілюзіі! Паўтараю, варта толькі любому з нас высунуць нос з лесу і прызнацца, хто ты, як адразу ж усе адвернуцца, як ад чорта, а які-небудзь ідэйны з культурнага слоя ці тутэйшы служака-падліза прадасць цябе за капейку! Ніхто, чуеце, ніхто нават слязіны па табе, няшчасным, не пусціць! Ад-паведна, прыяцелі, ці трэба сыходзіць далёка і, як прусак, уплішчвацца ў цёмную шчыліну, ці як мага ме-ней слядзіць і сядзець тут… Але трэба есці. Сам па сабе харч да нас не заявіцца. Значыць, яго трэба здабываць. Што — у прыроды-матухны, што — у зачыненых магазінах, а што — і ў не дужа гасцінных хутаранцаў. I здабы-вацьчасамі самым негуманным чынам… Так што, прыяцелі, хочаце мець наша жытло, нашу ахову — будзьце добрыя, памагайце мець хлеб надзённы. Ніхто вас дарма не будзе карміць за прыгожыя вочы, за антысталінскія размовы альбо за няласкавы лёс… Вы абодва, канечне, можаце пайсці ад нас. Але… — Замаўчаў, зірнуў чэпка, нават, бадай, жорстка на аднаго і на другога. — Папершае, кажу, не варта рабіць лішнія сляды. А па-другое, дзе гарантыя, што вы, адзін і другі, трапіўшы ў жалезныя лапы энкавэдэ, не прадасцё нас? Адпаведна, прыяцелі, мы мусім падумаць: адпускаць вас адсюль ці не?!

26

Недзе праз тыдні два, калі буяў ужо зелянотаю чэрвень, Сцяпана ўзялі ў начны паход — «браць» магазін у адной з вёсак суседняга, Іўеўскага раёна. Тут, у Вянкоўскім раёне, Хамічонак намагаўся не слядзіць.

Чысцілі той магазін «спецы» — Хамічонак і яго хаўруснікі; ён, Сцяпан, спачатку стаяў з маўклівым, але, як адчувалася, лютым і бессардэчным целаахоўні-кам верхаводы на варце (той, целаахоўнік, сачыў і за ім), а потым валок нарабаваны цяжар да іхняга сховішча. Нагрузілі яго, можа, таму, каб, маючы спрыт, не марся-нуў ад іх убок. Вярнуўшыся, выпілі, замачылі яго першы ўдалы паход — адным словам, Сцяпан мусіў за-пэцкацца, нажыць на сябе яшчэ адзін артыкул з крымі-нальнага кодэксу. Ён балюча перажываў, нават пакутаваў, што мусіць займацца зладзействам, але з усяе сілы намагаўся схаваць, затаіць свае перажыванні, нават наўмысна храбрыўся: а гэта, выходзіць, не так ужо страшна і кепска.

— Малайчына! — пахваліў Хамічонак. — З тваім розумам і з тваёй сілаю мы яшчэ падзялуем.

Гэты іхні «хаўрус» не вельмі спадабаўся Філіповічу; той увесь час, найперш у малым гурце, спрабаваў угаворваць лесавікоў, Сцяпана таксама, выходзіць з лесу, ісці рабочымі ў вялікія вёскі ды гарады, да людзей і агітаваць, «падымаць люд супраць Саветаў, за вольную і незалежную Беларусь». Хамічонак вельмі не забараняў «чытаць ім лекцыі», «весці ідэалагічную работу ад імя замежнага беларускага ўрада», але не зважаў на гэта — лепш сказаць, ухмыляўся, пасміхоўваўся з Філіповіча, як з дзіцяці, а ўрэшце паблажліва перабіваў: «Ды кінь ты, спадар, ніткі на кій матаць, раскажы нам лепш пра Парыж ды Брусель, пра буржуйскае жыццё-быццё, пра іхніх жанчын і прастытутак».

Сёння, таксама ўночы, Сцяпан зноў ішоў у свет — на гэты раз толькі з Хамічонкам і з яго неадступным целаахоўнікам. Верхавода, бачачы ўсё ў цемры, як сава, крочыў паперадзе, а той бамбіза — ззаду. Куды і чаго ішлі, Сцяпан не ведаў. «Хадзем са мной», — толькі і сказаў-загадаў яму Хамічонак.

Той, хітры і асцярожны, пазбягаў і вялікіх дарог, і малых сцежак, плёўся балотам, лесам, кустоўем, але ўрэшце, можа, праз гадзіны тры, вывеў з лесу — як мож-на было пазнаць, да вёскі, — здаецца, невялікай, нізкай, патанулай у цемрадзі ды нібы злітай з блізкім маладым лесам, з высокімі лісцянымі дрэвамі, кустамі бэзу і з са-дамі. Карацей, адразу цяжка пазнаць, што гэта за селішча. Ясна, што нейкае прыпушчанскае і паўхутарское.

Падаў голас сабака, потым — другі, трэці.

— Чакайце тут, — прамовіў маўклівы дагэтуль Хамічонак, а сам, зашпільваючы на сабе шынель ды папраўляючы вайсковую фуражку (на шынялі лейтэнанцкія пагоны), як адчувалася, з веданнем сцежак-дарожак закрочыў да вёскі і хутка знік з вачэй.

— Садзіся, — загадаў яму, няўзброенаму, магутны целаахоўнік, а калі ён паслухаў, апусціўся сам трохі ззаду, як чулася, не выпускаючы з рук аўтамата.

— Што за вёска? — запытаў у яго Сцяпан, каб уведаць, дзе яны, у якім баку ягоныя Янкавіны.

— Будзеш шмат ведаць — састарэеш, — басавіта буркнуў той. — Сядзі ціха і не раскрывай хлябала. Табе і так зашмат вераць. А што да ўцёкаў, то і не думай нават: не даганю я — дагоніць кінжал…

«Не верыў бы так Хамічонак, каб не пагроза мне ад энкавэдэ, — падумаў ён. — А той, паколькі нёс на спіне пакоўны пляцак, прыйшоў сюды для таго, каб сустрэцца са сваім чалавекам альбо каб сысціся са знаёмай кабе-таю…»

Замаўчалі. Вось сабачы брэх заціх. Мабыць, Хамічо-нак зайшоў ужо ў патрэбную хату.

Сцяпан паўпрылёг, услухоўваўся ў звонкую цішыню — каб было светла, дык, можа, цяпер стракацелі б конікі, а так было ціха, нібы ў вуху, і вусцішна. Заадно ўзіраўся ў прастор перад сабой — на блізкі паўцёмны і цёплы дол, на незразумелай вышыні неба, што, здаецца, нібы ледзь-ледзь улоўна мігцела, мабыць, пакрышачку напаўняючыся далёкімі ранішнімі водсветамі.

Зноў, калі засяродзіўся сам на сабе, наплылі горкія думкі: Божа, мілы Божа, за што такая кара: чаму трэба туляцца як ваўку, бадзяцца па лесе і балоце, слухацца злыдняў? Чаго вось ён тут цяпер? Чаму мірна ды спакойна не спіць побач з Марысяй, не спрыяе, каб і яе сон быў мірны і спакойны?

Міжволі, насцярожваючыся ўжо ад нечаканасцей, устрапянуўся: неспадзявана з лесу пачуўся лопат. Ага, птушка. Цяжкавата махаючы крыллем, чагосьці паля-цела над іхнімі галовамі ў вёску. Можа, сава альбо, лепш сказаць, сычык — загадкавы птах з савінага роду, — ці, можа, зашастаў кажан.

Пасля, калі рассечанае паветра супакоілася, зноў на-стала поўная цішыня. Хоць бы дзе падаў голас які нядрэмны конік альбо зашумеў лес — рана, цёмна, прырода спачывае.

Можа, праз гадзіну пачуў: строгага суседа адольвае сон. Прыслухаўся: сапраўды, пахропвае. Асцярожна павярнуўся — храпенне адразу запынілася; целаахоўнік, здаецца, правёў далонню па твары, пасля глухавата кашлянуў, заплямкаў вуснамі і, здаецца, навёў зыркатыя вочы на яго. Сцяпан замёр, а потым наўмысна гучнавата засоп — маўляў, спіць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: