Вход/Регистрация
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
вернуться

Рублеўская Людміла

Шрифт:

Доктар спыніў непрыемную размову і дастаў з-пад ложка клунак, у якім аказалася нейкая дзіўная вопратка: шаравары з паркалю, кацавейка, стракатыя анучы…

— Павінен засмуціць цябе, Саламея, у бліжэйшыя гадзіны ты будзеш мурынкай.

Тая ціха засмяялася.

— Пасля ролі Сільфіды ты мяне нічым не засмуціш.

Хутка замест Саламеі Рэніч у пакоі стаяла дзіўнае стварэнне, захутанае ў танную стракатую тканіну, наматаную паўзверх тоўстай кацавейкі. Лёднік задаволена агледзеў кабету:

— Постаць непазнавальная. Цяпер фарба…

Намацаў у клунку круглы слоік, зняў накрыўку…

— Вырвіч, гэта што?

Пранціш схіліўся над слоікам. Нават у прыцемку было відно, што фарба — не чорная і не брунатная, а чырвоная. Шкаляр засмуціўся.

— Джавані паказаў, дзе браць, сказаў, будзе напісана «для эфіёпаў».

— Гэта, па-твойму, слова «эфіёпы»? — злосна прашыпеў Лёднік. — Невук! Гэта для індыянаў! Чырвонаскурых!

Але не было часу высвятляць адносіны. Алхімік выклаў трохі фарбы ў сподак, затым дастаў з кішэні маленькую бутэлечку, высыпаў у фарбу яе чорнае змесціва з рэдкімі залацістымі іскрынкамі, перамяшаў проста пальцам, і скамандваў Саламеі:

— Павярніся да мяне!

Правёў па яе шчацэ цёмны пасак, акуратна расцёр, правяраючы адценне, асцярожна прыбраў пазногцем залатую іскрынку.

— Заўсёды марыў беспакаранна перапэцкаць твой тварык!

— Бутрым, што ты робіш? У каміне навалам сажы! А гэта ж… — Пранцысь зразумеў, што за бутэлечку апрастаў Лёднік.

— Гэта ўсяго толькі попел, і тут яму самае месца, — цвёрда сказаў Бутрым, размазваючы па белым твары сяброўкі дзяцінства алхімічнае золата, за якое аддаў дзесяць гадоў жыцця і сябе самога ў дадатак.

Цяпер у цемры твар Саламеі можна было, бадай, прыняць за мурынскі, калі б, вядома, не сінія вочы. На галаву ёй накруцілі палатно. А зверху Лёднік накінуў радно:

— Прыкрывай твар і рукі, каб дождж фарбу не размыў. Аснова тлустая, але ўсё-ткі лепш не рызыкаваць. І вочы свае валошкавыя не падымай.

Можна было б над гэтым маскарадам пасмяяцца, але не цяпер…

Лёднік узяў свечку, падыйшоў да вакна, сарваў аксамітную парцьеру, правёў свечкай справа налева нейкую загагуліну і зараз жа патушыў агонь. Дзесьці далёка ў цемры запаліўся агеньчык, які таксама апісаў зігзаг і згаснуў.

— Усё, цяпер будзем напагатове…

Дождж адбіваў шалёны рытм нялюдскіх скокаў. Заставалася няшмат часу, а пытанняў было, як маку ў смаргонскім абаранку.

— Як ты даведаўся, дзе я знаходжуся? — прашаптала Сільфіда. — Я думала, самлею, калі пабачыла цябе…

— Калі мяне арыштавалі за шарлатанства, — усміхнуўся Лёднік, — то дэкляравалі, што будуць судзіць разам з яшчэ адной… вядзьмачкай.

— Мне трэба было быць асцярожней… — сумна прашаптала Саламея. — Падарожны папрасіў дапамогі. Маўляў, вочы забалелі, моцы няма. І я ж бачыла — нармальныя вочы, можа, кулаком нацёртыя. Дала слабое содавае расчынне — абы адчапіўся. Гэта ж зусім бясшкодна, хоць пі, хоць умывайся… А назаўтра — усё, цягнуць у суд. Аслеп! І аказалася — падарожны са Слуцку, адзін з княскіх паюкоў. Ясна, што адмыслова падасланы… Толькі дзядзька Лейба, аптэкар наш, засведчыў, што я бясшкодныя лекі дала — але яго добра пужанулі, каб змоўк. Дый што ягонае сведчанне ў судзе каштуе. І мяне хуценька звезлі ў Слуцк, бо я пакалечыла слугу слуцкага ардыната.

— А ваявода полацкі ўзяў ліст ад Трыбунала, каб цябе вярнуць у Полацак. Цябе не дзівіць такая ўвага?

Сільфіда прамаўчала, і Лёднік скрушна ўздыхнуў.

— Ясна… І як спадару Івану пашчасціла патрапіць у такую гісторыю, ды яшчэ і цябе ўцягнуць? Што за блёкат пра захавальнікаў дзіды?

— Бацька зрабіў вялікую памылку, — прагаварыла Саламея. — Ён вынес з сутарэнняў некалькі світкаў… І не ўтрымаўся, паказаў знаёмаму гандляру. Не мог без захопленых слухачоў.

— Чакай… Дык ён усё-ткі знайшоў полацкую бібліятэку?

Саламея неахвотна адказала:

— Менавіта так той гандляр і вырашыў. А бацька, замест таго, каб усё адпрэчваць, давай рабіць намёкі, цану сабе набіваць… Ну ты яго ведаў. Прабач, і сам такі раней быў, як пачнеш разважаць пра Вялікае Дзеянне, аурум-аргентум, хоць над вухам выстралі, хоць пацалуй — не заўважыш, — Саламея ціха засмяялася, відаць, успомніўшы нейкі не самы ганаровы для Лёдніка выпадак. — Вось і пайшлі чуткі, чым далей, тым болей фантастычныя. Гандляр данёс Марціну Радзівілу, які даваў самую высокую цану за любую магічную лухту.

Пранціш расчаравана ўдакладніў:

— Дык няма нічога? Ні рамфеі, ні місіі яе захавальніка?

Але Лёднік не быў такі легкаверны. Ягоны голас не стаў менш напружаным.

— Саламея, ты разумееш ці не, што стала важнай фігурай у буйной палітычнай гульні? Што сама прысутнасць цябе ў стане таго ці іншага магната нібы дае яму больш правоў на карону? З-за Прыўкраснай Алены, між іншым, Троя загінула і куча небаязлівых дужых мужыкоў. Ты валодаеш нейкай ведай?

Саламея адказала крыху змененым голасам, у якім чулася нават уладнасць:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: