Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

Ён спачатку пакрыўдзіўся, але, прыехаўшы на курсы, хутка ўсё забыў. На курсах было нават лепш — ён быў паважаным чалавекам i пры гэтым не меў асаблівага клопату. Тое, што ён кепска вучыўся, тлумачылі няздатнасцю да вучобы (пра гэта, праўда, яму не гаварылі). Яго заўсёды выбіралі ў прэзідыум; з музея прыходзілі людзі, якія запісвалі ўспаміны; аднойчы заявіўся да яго мастак маляваць партрэт.

I, нарэшце, апошнія — тры месяцы таму назад яго прыслалі сюды, у гэты калгас. Старшыні пашанцавала на добрага намесніка, i ён, Баклан, па прывычцы i далей жыў сваімі заслугамі, камандаваў Гаўрыльчыкам, — часта ездзіў гуляць у горад, рыбу лавіць на Прыпяць.

Як яму было прыкра i горка ў гэтую восенскую ноч, калі ён пачаў перабіраць свае ўчынкі за апошнія два гады. Ён здзівіўся, што не заўважаў усяго гэтага раней.

З вуліцы Васіль павярнуў на выган, адтуль праз калгасны сад зноў прыйшоў у сяло, ужо з процілеглага боку. Ён сам не ведаў, як апынуўся каля Гаўрыльчыкавай хаты. Можа, яго прывабіў агеньчык, бо гэты агеньчык свяціўся цяпер адзін на ўсё сяло. Была поўнач. Хаты стаялі чорныя i маўклівыя.

У пакоі сядзелі Кавалевіч i Рыгор. Баклана пацягнула да ix. Ён ступіў да ганка, але спыніўся. Васіль упершыню за ўсе гады ix знаёмства задумаўся, як будзе паводзіць сябе з імі, што гаварыць. А можа цяпер, пасля той размовы, ім разам будзе няёмка?..

Аднак яму ўсё-ж хацелася пабыць з імі, паслухаць ix. Чаму яны яшчэ не спяць? Пра што яны гавораць? Ён саступіў з ганка i наблізіўся да акна, асветлены да грудзей святлом з пакоя. Ён не хаваўся. У акне зімовых рам яшчэ не паставілі, i гаворка даходзіла да Васіля, хоць i вельмі прыцішанай.

Кавалевіч i Гаўрыльчык гаварылі якраз пра яго.

— Ён i перад намі не мог памаўчаць пра свае заслугі! — прамовіў Кавалевіч. — Думае, што заслугі даюць права чалавеку нічога не рабіць… Заслугі — быццам інваліднае пасведчанне! Вы, таварышы, рабіце, старайцеся, колькі змогі, — вы людзі звычайныя, а я — з чыстым сумленнем буду пазіраць. Я-ж не абы-хто, я — чалавек асаблівы, заслужаны!..

Кавалевіч устаў, узрушана прайшоў па пакойчыку, схаваўся за акном. Не мінула хвіліньі, як ён зноў вярнуўся да стала, спіною загарадзіўшы святло. Кончыкі валасоў на яго галаве ад святла былі залацістымі.

Баклан адступіўся ад акна.

Ён пайшоў па вуліцы — непаспешліва i, здавалася, зусім спакойна. Куды яму было спяшацца? Твар яго, адчуваў Васіль, паліла. Вецер, здалося, стаў гарачым нібы ў ліпеньскі дзень.

I ўсё-ж хата Гаўрыльчыка прыцягвала яго да сябе. Ён мімаволі думаў пра таварышаў, што сядзелі там, думаў з зацікаўленасцю да ix, з прыкрым адчуваннем сваёй вінаватасці.

Чым далей адыходзіў Баклан ад хаты, тым павольней рабіліся яго крокі.

Урэшце ён спыніўся зусім. Рашыў вярнуцца, сказаць Кавалевічу, што ён зразумеў… што памыліўся… што… I ў тую-ж хвіліну астыў:

«Не, я не магу гаварыць аб гэтым. Ён наўрад ці паверыць слову — абяцанка-цацанка!»

Васіль стаяў каля нейкага агародчыка, абапершыся спіною аб штакеціны, нерухомы i маўклівы. З боку магло здацца, што ён спіць. У галаве адна за адной няспынна плылі думкі.

Блізка пачуўся вясёлы дзявочы рогат. Потым высокі жаночы голас бесклапотна заспяваў:

Я дзяўчынка маладая. Мне ўсяго семнаццаць лет. Палюбіла брыгадзіра За яго аўтарытэт…

«Чаго ёй так весела?» — няўцямна праплыло ў галаве. Ён пазайздросціў, што не можа так весела засмяяцца…

Раптам схамянуўся, адчуў, што замёрз, паварушыў плячыма ад холаду, зірнуў у неба. Там былі цьмяныя, ледзь прыкметныя, абрысы хмар. Толькі каля гарызонта адзінока свяцілася зорка, але ад яе бляску Васілю стала халадней.

«Памыліўся… Хіба гэта памылка?»

Трэба было некуды ісці. Ён з намаганнем адштурхнуўся ад шурпатых, прамочаных штакецін i пабрыў прывычным кіруінкам дахаты.

Неўзабаве, аднак, спыніўся, пастаяў нерухома трохі, нібы раздумваючы.

Да яго вецер данёс прыцішаны далечынёю гул трактара. Васілю i раней быў чутны гэты гул, але тады ён не даходзіў, не ўзрушаў, бо хлопца поўнілі неспакойныя, горкія думкі.

Цяпер Васіль стаў услухоўвацца ў гул, як у добрую блізкую да душы музыку. Ён стаяў i слухаў хвіліну, другую. Потым раптам рашуча павярнуў назад, праз вузкую вулачку хутка шырокімі крокамі пайшоў у поле, на бадзёры гул, што абуджаў цішыню.

Ён яшчэ не думаў, не ведаў, чаго туды ідзе… Сяло засталося ззаду ў неглыбокай лагчынцы. Справа, непадалёк, як нейкія дзіўныя жывёлы, чарнелі дрэвы — сад. У полi па ахутаным змрокам іржышчы хадзіў стыглы неспакойны вецер, намагаўся сарваць шынель з плеч Баклана.

Гуркатанне трактара набліжалася. Вось ужо відаць, як у яркім зарыве святла весела завіхаюцца постаці.

Васілю адразу зрабілася лягчэй. У сэрцы засвяцілася штосьці яснае, светлае, падобнае на зарыва каля малатаркі.

Калі Баклан падышоў блізка, малатарня спынілася. «Што там?» — занепакоіўся Васіль i паскорыў крок.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: