Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

— Няўжо заслугі твае закрылі перад табой увесь свет? — сказаў ён, падышоўшы да стала i гледзячы цёмнымі, уважліва дапытлівымі вачыма на Баклана; той неспакойна паварухнуўся, выпрастаўся, адвёў позірк убок. — Адзін чалавек сказаў мне пра цябе, што ты які быў у атрадзе, такі i цяпер… Нічога, адным словам, не змянілася. Нібы i праўда — усё ў табе ранейшае, партызанскае… Але мне здаецца, — той чалавек памыліўся. Ты — змяніўся, Васіль, вельмі змяніўся! Душа нібы стала іншай.

— Ты памыляешся, Савіч, — .пакрыўджана перабіў Баклан.

— Памыляюся? Калі-б-жа я памыляўся!.. Ты, памойму, адарваўся ад усіх нас… Спакою хочаш, быццам інвалід… Глядзіш толькі ў сваю душу, аб сабе адным клапоцішся…

«З чаго гэта ён так змяніўся?.. А можа?.. — Кавалевіч зірнуў на Баклана ўважліва i недаверліва, нібы хочучы праверыць раптоўную прыкрую здагадку. — Можа, ён i не мяняўся?» Няўжо Кавалевіч проста не бачыў, не заўважаў гэтага?!

— Скажы, ты i ваяваў толькі для таго, каб… мець заслугі?

Бакланаў твар пабялеў, лілаваты шрам на ніжняй упартай сківіцы, здалося, зрабіўся сінім. Ён рэзка падняўся.

— Не жартуй гэтым, Савіч… Прашу, як таварыша!.. Ты добра ведаеш, за што я кроў праліваў…

Кавалевіч, пачуўшы гэты ціхі, напружаны шэпт, паспакайнеў.

— Я так i думаў, што не для заслуг… Ты, здаецца, проста пасля заблудзіўся, — зрок папсаваўся ад бляску славы. Ці, можа, галава закружылася ад хвалебнага шуму…

Ён сеў поруч з Бакланам, прамовіў па-сяброўску, ca спачуваннем:

— Паслухай, Васіль, i падумай добра — пакуль не позна. Я табе скажу рэч, пра якую, магчыма, мне i не трэба было-б іншы раз гаварыць. Але сёння я скажу. — Я, калі ехаў сюды, заходзіў у райком. Там была размова i пра цябе… Ёсць у ix скаргі ад калгаснікаў на цябе… Скажу праўду, у райкоме была такая думка — сабраць калгасны сход i вырашыць, ці не час табе вызваліць месца для іншага старшыні. Я заступіўся, — сказаў, што трэба пачакаць, паспрабаваць выправіць справу з тваім удзелам… Цяпер — тваё слова. Памятай, што сказаць яго яшчэ не позна, але хутка можа быць — позна…

Яшчэ быу вечар, калі Кавалевіч i Гаўрыльчык падняліся. Іван Савіч зняў з цвічка сваё паношанае драпавае паліто, надзеў яго, узяў кепку ў рукі. Баклан стаяў сярод хаты, панура сачыў за таварышамі.

— Ты не крыўдуй, Васіль, што сапсаваў табе вечар. Характар у мяне такі — не люблю крывіць душою…

Кавалевіч падышоў да Баклана, паціснуў на развітанне руку.

— Не думаў я, што пабачу цябе такога… Як-жа гэта ты, Васіль…

Баклан не знайшоў, што сказаць.

Не апранаючыся, правёў ix на ганак. Кавалевіч i Гаўрыльчык моўчкі сышлі па ступеньках, падаліся па вуліцы. Васіль, абапершыся плячом аб слупок ганка, бяздумна сачыў, як цемра спакваля хавае дзве постаці. Аднекуль з поля вецер даносіў аднастайнае гуркатанне трактара.

«Пайшлі… Пайшлі…» Два гады ён чакаў гэтай сустрэчы.

Вось ужо цёмныя постаці зніклі ў цемры. У сярэдзіне Васіля штосьці тужліва сціснулася.

Паблізу раптам гарэзна i задорна заспяваў дзявочы голас:

Палюбіла трактарыста, Ен красівы i прасты. Называе мяне мілай, Кажа ён, што халасты.

Вецер сцябаў парывістымі ўдарамі, холад забіраўся ўсё глыбей. Ноч была сцюдзёная, a Васіль нават шыняля не накінуў на плечы. Але вяртацца ў хату не хацелася — там яго чакала адзінота.

Пасля таго, як Кавалевіч i Гаўрыльчык вярнуліся ад Баклана, яны яшчэ доўга сядзелі i гаварылі.

У абодвух пасля сустрэчы з Бакланам быў узбуджаны, гаваркі настрой i вострае адчуванне блізкасці. «Нібы i не расставаліся ніколі», — падумаў Іван Савіч, заўважыўшы, што Гаўрыльчык разумее яго з поўслова.

— Дзякую табе, Рыгор. Павадзіў ты сёння мяне, парадаваў… Багата вы зрабілі. Радасна мне было бачыць гэта… Так радасна, як у Лапатаўцы, калі атрад упершыню прымаў самалёт з Вялікай зямлі, памятаеш?

— Ну, а як-жа, помню… Вы тады спазніліся на аэрадром. Нам тры разы прысылалі тэлеграмы — сустракайце. Мы выходзілі, а яго не было… Ён прыляцеў тады, калі мы ўжо мала верылі — у чацвёрты…

— Памятаеш… Сёння ў мяне такі-ж радасны дзень. Багата вы зрабілі.

— Не марна жылі, — сказаў Рыгор.

— Ты добра сказаў: не марна жылі. Не прыдзецца чырванець за гэтыя два гады. Як i за тыя, за партызанскія…

Кавалевіч падумаў, што Гаўрыльчык правільна разумев жыццё, i яму стала радасна. Ён адхінуўся на спінку крэсла, рукою адвёў пасму густых валасоў, што ўпала на шырокі круты лоб; каля рота лягла строгая глыбокая складка.

— Так, кіснуць у нас можа толькі той, хто адарваўся ад жыцця, бо жыццё наша ні хвіліны на стаіць…

— Яно не дасць спыніцца…

Рыгор памаўчаў, загаварыў з пашанай:

— А вы за гэтыя два гады, Іван Савіч, вельмі пасівелі. Гэта-ж ужо, не крыўдуючы, поўгалавы пабялела.

У Кавалевіча раней былі густыя чорныя валасы, цяпер белыя i чорныя ніткі ўсюды пераблыталіся, a скроні, дзе кучаравіліся падстрыжаныя валасы, быццам хапіў іней.

— Клопат, брат… Такі клопат. — Іван Савіч усміхнуўся, пажартаваў. — Не годы малайца гнуць — клопат!..

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: