Вход/Регистрация
Блізкае і далёкае
вернуться

Мележ Іван

Шрифт:

Баклан дастаў са скрыні дзве літровыя пляшкі. Паставіў на стол, падміргнуў таварышам:

— Хопіць гаручага?.. Усё роўна як чуў, што госці прыедуць, прызапасіў.

Ён задаволена акінуў вачыма стол. Кавалевіч не можа пакрыўдзіцца, што сустрэў яго не так, як трэба. Вось хіба нядобра, што не спаткаў адразу. Але-ж ён не ведаў, што камандзір прыедзе; а каб ведаў, то падводу нават паслаў-бы насустрач, на станцыю.

Перш выпілі за спатканне, потым за Бакланаву маці. Трэці тост паднялі за атрад «Смерць фашызму». Бакланава маці, якая таксама выпіла чарку за спатканне, устала, пакінула таварышаў адных.

— Бывала, ноч. Месяц, як знарок, каб ён быў няладны… — пачаў Баклан, — а ты дзяжурыш дзе-небудзь каля «жалезкі», цікуеш. Падабраўся да рэек, хутчэй разгроб шчэбень, падставіў скрыначку, адбег… I вось, паравоз— чы-чы-чах, чы-чы-чах… Вагоны адзін за адным ляцяць — гарматы, заваёўнікі. На ўсход спяшаюцца, па «сусветную прастору»… I раптам — г-га-ах! Усё к чорту, адразу, р-работка.

Баклан, ахмялелы ад віна, ад успамінаў, не гаварыў, a грымеў—«г-га-ах», «р-ра-а-ботка». Ён ад узрушання прыўзняўся, на грудзях, нібы ў пацверджанне яго слоў, зырка бліснулі два ордэны i тры медалі.

Цяпер, калі Баклан зноў убачыў перад сабою камандзіра атрада, калі з такой хвалюючай яркасцю ажыло былое, трывожныя думкі i няўпэўненасць пакінулі яго. У іхніх з Кавалевічам адносінах, здалося яму, нічога не змянілася: камандзір атрада быў такі, як i раней, блізкі, «свой». Да Баклана зноў вярнуліся звыклыя прыемныя думкі, якія адна за адной пачалі знікаць пасля партыйнага сходу. Тая слава, якой Баклан ганарыўся, цяпер зноў заззяла ў яго вачах, засланіла сабой усё іншае.

Падрыўніка захапілі ўспаміны. Ён стаў прыгадваць баі, паходы на «жалезку».

Аднак Кавалевіч, які, бывала, сам любіў успомніць i пагаварыць пра «тыя дні», на гэты раз слухаў успаміны абыякава. У яго быў сёння багаты новымі, яркімі ўражаннямі дзень, яго думкі ўвесь час кружыліся вакол таго, што ён бачыў на іржышчы, каля малатарні, каля зруба. Думкі гэтыя не давалі спакою, нецярпліва біліся вонкі.

Гаўрыльчык здагадваўся, аб чым хочацца гаварыць госцю, i спрабаваў змяніць гаворку, але Баклан не заўважаў нічога. Ён у другі раз стаў апавядаць пра тое, як падарваў мост на Тур’і, па якому праходзіла захопленая ворагам чыгунка.

— Досыць ужо, Васіль, пра гэта… Мы-ж ведаем усё i самі… — перапыніў, нарэшце, Іван Савіч старшыню. — Ды i чаго там хваліцца столькі!

Ён падумаў, што гаварыць так таварышу, з якім даўно не бачыліся, нядобра, але не хацеў крывіць душой. Баклан ад нечаканасці асекся, не адразу знайшоўся, што сказаць.

— Новым пахваліцца? — прамовіў ён пасля. — Чымжа пахваліцца? От лінькоў, бачыце, прывёз з Прыпяці… Сам налавіў, сваімі рукамі! — паспрабаваў Васіль звесці гаворку на жарт.

Кавалевіч ад гэтага жарту спахмурнеў.

— Лінькоў, кажаш, з Прыпяці прывёз? Сам сваімі рукамі налавіў? Што-ж, лінькі смачныя — не ганю. За лінькі, Васіль, дзякую!..

Ён змоўк. Баклан толькі цяпер заўважыў, што Кавалевіч нібы чымсьці незадаволены. «Відаць, я вельмі выстаўляў аднаго сябе», — вытлумачыў па-свойму Баклан i рашыў паправіць памылку.

Ён наліў шклянку i ўстаў:

— Я хачу, Рыгор, сказаць яшчэ адно слова. Гэта слова, вядома, пра нашага Івана Савіча… Хоць перад намі зараз сядзіць цывільны чалавек, мы не забылі, якім быў Іван Савіч у лесе. Помніш, Рыгор? Вядома, помніш. I ўсе мы помнім, якім быў для ўсіх нас у тую пару Іван Савіч. Ен быў i бацькам, i камандзірам. Ён нас з табой зрабіў салдатамі… Адным словам, вып’ем за нашага камандзіра!

— Не хачу, — Кавалевіч адсунуў ад сябе шклянку. — Не хачу… Я не камандзір…

Можа, другім разам ён i не пярэчыў-бы супроць таго, каб памянуць добрым словам сваю камандзірскую славу, але цяпер гэты тост яму не спадабаўся. Кавалевічу здалося, нібы яго пакрыўдзілі.

Стала ціха. Баклан апусціў шклянку, недаўменна паглядзеў на Кавалевіча. Іван Савіч, каб выправіць няёмкае становішча, прапанаваў свой тост — за наша жыццё, кіпучае, імклівае, поўнае працы i змагання! Яны выпілі.

Аднак размова ўжо не ладзілася. Усе зрабіліся маўклівыя, кожны думаў пра штосьці сваё. Баклан, які раней быў такім гаваркім, самаўпэўненым, цяпер, адчуваючы Кавалевічаву непрыхільнасць, не знаходзіў слоў для размовы.

«Кепска неяк атрымалася», — думаў з тугою старшыня. Ён вельмі даражыў сяброўствам з камандзірам. У гэты час Іван Савіч быў яму асабліва дарагі, таму што Баклан адасобіўся ад іншых сяброў. Знешне, праўда, нічога нібы i не змянілася: гаварылі, віталіся, але блізкасці ранейшай не было. Баклан час-ад-часу адчуваў сябе адзінокім.

— Ведаю, Васіль, што табе няма чым цяпер пахваліцца, акрамя лінькоў, — прагаварыў Кавалевіч стрымана. — На спачын, казалі мне, падаўся…

Кавалевіч устаў, узрушана прайшоўся па пакойчыку, крыху сутулаваты, але ўсё-ж стройны, па-вайсковаму падцягнуты.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: