Вход/Регистрация
Райскія яблычкі
вернуться

Астравец Сяргей

Шрифт:

Я магу абыякава праходзіць паўз газетныя шапікі, прымушаць сябе не заходзіць у кнігарні, грэбаваць крамамі, куды імкнецца публіка. Магу не ўключаць тэлевізар, што звычайна і раблю. Але ўсё адно гэтае жыццё складаецца з тысячаў і мільёнаў дробязяў, нюансаў. І думка ўвесь час пульсуе, і немагчыма адмежавацца ад рэчаіснасці, ад навакольнага жыцця, якое енчыць, лямантуе, спявае, плача, нема крычыць, гаворыць рознымі галасамі, ператвараючыся ў галас. І мне непатрэбна і нецікавая тая штучная зорка Памэла з сіліконавымі цыцкамі. З вачыма прасцячкі, калі не сказаць дурнічкі. Якая робіць спачатку сенсацыю з павелічэння сваіх малочных залозаў, дзякуючы якім робіцца попытнай на кінарынку. А потым, адчуўшы змяншэнне попыту, заяўляе ў прэсе, што “здзьмуе” цыцкі. Кантрасты, рэзкія рухі, нечаканыя заявы і ўчынкі — для самарэкламы першая справа.

Адзін замежны беларус любіў мне расказваць дзве рэчы. Ведаеш, гаварыў ён, у спачывальні не павінна быць ні тэлевізара, ні камп’ютара, ні кніжак. Каб добра спаць. Я пакуль не магу сабе гэтага дазволіць, сціпла адказваў я. Бо мой пакой быў адначасова гасцёўняй, кабінетам і, само сабой, спачывальняй. Сёньня нарэшце інакш. Хіба што каля ложка некалькі кніжак, якія я чытаю ці намагаюся чытаць перад сном, пасля дзённай навалы інфармацыі, уражанняў, турботаў. А яшчэ ён любіў вяртацца ў размовах да факта, што большасць апытаных у розных краінах мужчын назвалі нечаканую жанчыну, з якой хацелі б кахацца. Яе імя — Патрыцыя Каас, — урачыста абвяшчаў ён.

Што ж, для мяне не было ў гэтым нічога нечаканага. Палякам часта падабаюцца не якія-небудзь порна-дзівы, а спявачка Кора з Maanam. Я сам чуў па радыё такія прызнанні. Па польскім радыё, само сабой. Кора. Вытанчанасць, інтэлігентнасць, але жарсць і моц. Зрэшты, у яе выпадку правакуюць яшчэ тэксты, якія яна піша і спявае. Пра каханне, прычым тэксты не самыя цнатлівыя. Але вельмі паэтычныя. Бюст зусім не такі вялікі, як у Памэлы, але затое сапраўдны. А вершы?

Przyjd'z do mnie w nocy Z za siedmiu g'or i m'orz Kocham gdy mnie dotykasz Cho'c nie dotyka sie r'oz

“Калі мяне кахаеш, як ты кажаш, пашукай яблык вечнага кахання з чарадзейскага саду”, — спявае Кора. Каб добра спяваць, зусім неабавязковая вялікая грудная клетка, аб’ём лёгкіх, не кажучы пра бюст. У Памэлы завялікі бюст, досыць пракураны голас і нуль акторскіх дадзеных. Але галівудцы кіруюцца ў такім разе не густам або крытэрыямі, што датычаць прафесыйнасці выканаўцаў. Адно законы шоў-бізнесу: чым большыя бюсты, чым даўжэйшыя лімузіны, чым болей віскі, боек, страляніны і спаленых “кадылакаў”. А таксама забітых і параненых.

Чаму мне падабаецца Брэйгель? Таму што мне даспадобы ўсё натуральнае, строгае. Позняя готыка, а не якое-небудзь ракако. Брыгіцкі касцёл, Францішканскі за Нёманам, але зусім не наш езуіцкі. Груба кажучы, мне падабаецца папросту кавалак шынкі, а не парсюк на талерцы, напоўнены моркаўкай і ўсякай гароднінай. Я болей люблю чорную каву, а не капучына з узбітым шумам, з насыпаным шакаладам зверху. Не анёлы, мадоны, завітушкі, кветачкі, а рэальныя сцэны жыцця даспадобы. Мужчыны, жанчыны, рыбіны, кумпякі. Яны бачылі жыццё гэткім прадметным, насычаным, поўным, што перапаўнялі свае карціны людзьмі, рэчмі, жывёламі. Ім хацелася зрабіць жыццёвыя сцэны максімальна змястоўнымі, адлюстраваць такімі на сваіх карцінах. Як мне часам хочацца напоўніць сцісла і канцэнтравана сённяшнім жыццём свае апавяданні, сваю прозу. Жыццём з коптурам. Крама, наладаваная таварам, ежай, рознымі бляшанкамі, бутэлькамі, пачкамі, скрынкамі. Процьма разнастайных машын на вуліцах. Нашпігаваная тэлескрынка. Безліч музыкі. Кнігарні, перапоўненыя каляровымі кніжкамі. Поўныя газет кіёскі для прэсы.

Брэйгель, Брэйгель. Калісьці ён намаляваў карціну пад назвай “Краіна дурняў”. Каб ён жыў сёння... У горадзе з гербам аленя Святога Губерта. Што б ён мог намаляваць сёння? Краіну маўчуноў? Людзі з закрытымі ратамі, якія быццам набралі вады. Людзі з вінаватымі ўсмешкамі на тварах, з баязлівымі вачыма. Людзі з безнадзейнасцю ў вачах. З фатальным выразам вачэй. Краіна баязліўцаў, краіна людзей, якія спыніліся перад затокай Чырвонага мора, не жадаючы, баючыся прайсці скрозь ваду, каб развітацца са сваім нявольніцтвам. Страх свабоды. Краіна людзей, якія баяліся выціснуць з сябе рабства. Людзі з рыбінай крывёю альбо нават з сапсаванай. Людзі, якія ненавідзяць усё сваё, а значыцца ненавідзяць сябе.

Брэйгель, карціны якога ажыўлялі ў экранізацыі Шарля дэ Кастэра. Кіно, якое перадавала эпоху, дзякуючы фарбам фламандскіх мастакоў. Незабыўнае ўражанне, што зрабіла кіно, якое я глядзеў, калі жыў у казарме. Ціль Уленшпігель, сярэдневечча. Казарма, боты, пад’ёмы, пайка, мацюкі. Уражанне ўзмацнялася гэтым кантрастам. Я быў вельмі маладым і мне бадай хацелася туды, апынуцца ў кіно, менавіта не сярод гледачоў, а сярод дзейных асобаў, трапіць у іншы свет з гэтага чужога і варожага для мяне. Разам з гёзамі заплысці ў затоплены горад і вызваліць яго ад ненавісных гішпанцаў.

Гэты паэт, які пісаў пра фламандскае мастацтва старавечных майстроў. Пра грудастых жанчын, пра славэтныя кумпякі, пра куфлі з півам і віном. Пра свавольныя п’яныя танцы, пра гэтую празмернасць ва ўсім. Пра пагулянкі, якія адначасова пераносіліся на палотны, маляваліся з натуры. Брэйгель. Было б занадта згодна канонам, каб мой аповед аб рэлігійнай працэсіі закончыўся калекамі, падобнымі ягоным. Якія б маляўніча працягвалі рукі да ўдзельнікаў крыжовага ходу ў спадзяванні на міласціну. Не, інваліды існуюць. Каля цэнтральнага гастранома, каля царквы. А болей там, дзе натоўпы — пры дарозе на рынак.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: