Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Так точна.

— Вось так. Дзейнічайце.

Івану Міхайлавічу хацелася завыць. Чаму «Дырэктар» наваліўся на яго? 3-за Мартынюка? Быццам Васіль Данілавіч вінаваты ў аварыі. Сабраць за гадзіну загадчыкаў аддзелаў, міністраў… Усіх? Ды гэта ж семдзесят чалавек! Дзе ix знайсці ў святочны дзень? У прыёмнай, на тэлефонах, — адзін дзяжурны. Хто? Можа быць такі, што не вельмі i паслухаецца загадчыка аддзела. Ёсць жа вялікая арганізацыйная служба. Чаму не кіраўнікам гэтай службы даў шэф такое даручэнне, а яму? Помсціць вучоным? Ён не любіць ix. Але разважаць няма калі. Круці, Ваня, дыскі. Круціся, Ваня, сам!

Сабраліся са спазненнем на сорак мінут у палавінным саставе. Лявонцій Мікалаевіч увайшоў у залу з бакавых дзвярэй, паглядзеў на свой ручны гадзіннік, пасля на насценны, як бы зверыў ix, i перавёў суровы позірк з-пад рудаватых, быццам падпаленых броў на Івана Міхайлавіча. Той, нябога, ажно ўціснуў галаву ў плечы. Але падняўся кіраўнік справамі i выручыў: смела растлумачыў, што астатніх людзей знайсці не ўдалося.

— Зашыліся ў падполле?

— Пад коўдры, — пажартаваў нехта пад лёгкі смяшок.

Лявонцій Мікалаевіч жарту не падтрымаў. Твар яго набыў звыклы выраз сур’ёзнай дзелавітасці. Цанілі яго за адно — доўгіх прамоў не любіў, асабліва ўстўпаў розных, браў быка за рогі адразу.

— Пытанне адно: што ў нас робіцца ў сувязі з аварыяй?

Прысутныя напружыліся i ажно пацягнуліся ў яго бок, наставілі вушы: кожнаму хацелася даведацца — а што ж робіцца? Нарэшце, можна даведацца не ад шафёраў i цешч, а з вуснаў кіраўніка, які мог размаўляць з генеральным. Але не пачулі яны гэтага. Лявонцій Мікалаевіч падняў міністра аховы здароўя.

— Што робіць медыцына?

Міністр быў смелым чалавекам, калегі, праўда, спрошчана тлумачылі яго смеласць: мае вучоныя ступені i валодае прафесіяй, якая нядрэнна можа карміць, — добры хірург; такі можа i жарты дазволіць у адрас начальства.

— Мы не маем інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы, акрамя той, якую перадаў мне ўкраінскі калега i якую я атрымаў, калі пазаўчора наведаў Чарнобыль. Я дакладваў вам. На станцыю мяне не пусцілі…

— На станцыю i мяне не пусцілі,— сказаў Mapтынюк.

— I вы былі ў Чарнобылі?

— Яшчэ дваццаць сёмага.

Лявонцій Мікалаевіч закрэсліў гераізм аднаго i другога ўедлівай заўвагай:

— Пабыць у Чарнобылі — усё роўна што пабыць у Брагіне.

Хтось з падхалімаў хіхікнуў.

Іншыя расчаравана панурыліся: выходзіць, i ён знае не больш таго, што вядома ім. У Лявонція на шыі, уніз ад вушэй, папаўзлі багровыя плямы.

— Грамадзянская абарона.

Генерал стукнуў абцасамі.

— Я не паспеў заехаць на работу. Дазвольце паехаць узяць даныя за ўчарашні дзень.

Прысутныя засмяяліся. Генерал спапяліў ix позіркам: о, каб гэтыя капітаны трапілі пад яго каманду! Ён быў у гэтай зале радзей, чым самыя «нековровые» — міністры фінансаў i сацыяльнага забеспячэння, i не ведаў прыкмет буры. Астатнія ведал i. Пабялелы лоб i цяжкая хада з сярэдзіны стала ў канец яго i назад да супрацьлеглага тарца, як бы развага перад доўгай прамовай, добра вядомыя сімптомы блізкага выбуху, калі «Дырэктар» «зрываўся з тармазоў», не падбіраў словы i наладжваў такі разнос вінаватаму, што таму месяц свярбела, калі ўвогуле тырада не канчалася аргвывадамі.

Але генерала ратаваў Мартынюк, які сціпла сядзеў у канцы залы за сталом для рэдактараў i карэспандэнтаў, яму патрэбны быў стол — на ім ляжаў расчынены дыпламат, поўны папер.

— Дазвольце мне.

Лявонцій Мікалаевіч ажно ўздрыгнуў — што хтось адважыўся перапыніць яго. Але, ацаніўшы сітуацыю, бадай узрадаваўся.

— Калі ласка, — аднак, цяжка сеўшы — не да л i выпусціць пары, папярэдзіў: — Але прашу ўлічыць: слухаць лекцыю ў нас няма часу.

— Пяць мінут.

— Прашу.

Акадэмік гаварыў мінут дваццаць, бо пасыпаліся пытанні. Перадаў усе даныя, якія яму ўдалося атрымаць ад маскоўскіх, кіеўскіх калег, навуковыя разлікі, уласныя замеры, якія зрабіў у выніку пазаўчарашняй паездкі ў паўднёвыя раёны Гомельшчыны, Tоe, што ён паспеў з’ездзіць i ў Чарнобыль i туды, зрабіла ўражанне i на кіраўніка i на ўсіх удзельнікаў нарады.

— Вашы рэкамендацыі?

— Першачарговыя — кароткія: эвакуіраваць насельніцтва па меншай меры з пяцідзесяцікіламетровай зоны.

Лявонцій Мікалаевіч адзначыў, што вучоны зменшыў радыус, у дакладной было сто, але не нагадаў пра гэта — не дыскусійная тэма. Не для таго сабраў кіраўнікоў ведамстваў, каб абмяркоўваць даклад акадэміка, для таго, каб выконваць указание Ягора Кузьміча.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: