Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Паглядзеў на гадзіннік, зноў гэтак жа — на свой, ручны i на электронны насценны. Вымусіў шмат каго таксама засекчы час на сваіх швейцарскіх i японскіх.

— Усім… — падкрэсліў: — Усім! — кіраўнікі насцярожыліся. — Праз гадзіну выехаць у раёны, — назваў пяць раёнаў.— Сёння да вечара з вёсак, якія будуць названы, вывезці малых дзяцей i цяжарных жанчын! Задача зразумелая?

Зразу мел ая. Але многім хацелася лезці пад стол: няма ix тут, не чулі яны.

— У дваццаць два нуль-нуль сустракаемся ў Гомельскім абкоме.

Хтосьці ціхенька ўхнуў: дабрацца за чатырыста вёрст, правесці такую работу i імчаць паўтары сотні кіламетраў з дакладам.

— Пытанні ёсць?

— A з транспартам як? — нясмела піскнуў міністр культуры.

— У вас што — няма транспарту?

— Вадзіцелі ўсе да цешч раз’ехаліся. Свята, — адказаў вядомы гумарыст — міністр лясной гаспадаркі.

— Памагчы вам сабраць вадзіцеляў? — саркастычна спытаў Лявонцій Мікалаевіч, але тут жа злітаваўся, загадаў свайму намесніку: — Арганізуйце авіярэйс на Мазыр. — Міністру аўтамабільнага: — Вышліце сорак аўтобусаў.

— Дзе ўзяць? — ахнуў міністр.

— Я падумаю за вас — дзе ўзяць.

Не, лепш думаць самому.

Спускаючыся па лесвіцы, кіраўнікі змрочна жартавалі:

— Вясёленькі Першамай.

— Першамай мінуў. Вялікдзень наступав.

— Яйкі сабраўся фарбаваць?

— Яны самі пасінелі.

Міністр культуры разгублена i спалохана звяртаўся да калег — як хлапчук:

— А мне навошта ехаць, таварышы? Не разумею. Мне — навошта?

— Глядзі! Не разумев чалавек. Дрэнна ты слухаў. А оперны тэатр хто павязе?

— Які тэатр? Навошта?

— Псалмы спяваць. За ўпакой раба божага Юрыя.

— Глядзіце, як бы не праспявалі за ўпакой рабоў божых.

— А дзе чортаў фізік? Навыдумлялі геніі! А як ахоўвацца ад радыяцыі? Слова не сказаў. Касцюмы хоць якія ў каго ёсць?

— Твае ж фабрыкі шыюць ix. I ты — кіраўнік грамадзянскай абароны ў сваёй парафіі. У каго пытаеш?

— У сябе пытаю! У сябе! Давайце спытаем у саміх сябе. Мякка ён з намі гаварыў…

— Чакай, ён табе падсцеле саломкі.

— Не мітынгуй. Вазьмі ў машыну. Я свайго Пецю не знайду.

— Думаеш, я знайду?

— Значыцца, самалётам?

— А там каму кланяцца?

— Аляксею, чалавеку божаму.

— Не, навошта мне ехаць? Таварышы!

— У каго ты пытаеш? У яго ідзі спытай.

Убаку:

— Мандражэ ўзяло скакунка нашага.

— Гэта яму не да актрыс лазіць.

— A праўда — што адзяваць?

— Саван. Менш клопату будзе.

— Гумар шыбеніка ў цябе, Сяргей Цімафеевіч.

— А табе што — Хазанава трэба?

— Хазанаў падыходзіў да ўчарашняга настрою. Хіба не праветрыўся яшчэ?

— Нічога, там праветрымся — на радыеактыўным скразняку.

— Жарты жартамі, а японцы ўцяклі яшчэ пазаўчора. Прафсаюзная дэлегацыя. Прыляцелі i — назад. «Карандашы» ix гвалт узнялі. Завылі, што пажарныя сірэны.

— Праўда? Ды выкінь ты свой д’ябальскі гумар! Знайшоў час для жартаў! Раскажы па-чалавечы.

— За што купіў — за тое прадаю. Ад прафсаюзнікаў пачуў. Пазвані ім — яны раскажуць. Толькі — спяць, заразы.

— Пазвані! Жонка на дачы. Ключы ад кватэры забыўся. Што адзяваць?

— Хадзем — дам рыбалоўную робу. Спяцоўка — што трэба.

— А гэта ідэя — парусіну нацягнуць.

— Прыляціць брыгада рыбаловаў.

— Лавіць рыбку ў мутнай вадзе.

У фае, дзе вартавалі міліцыянеры, міністры змоўклі, разбіралі з вешалкі капелюшы сур’ёзна i паважна.

Міністр культуры ўважліва паглядзеў у люстра, адзначыў, што змен у знешнім выглядзе не адбылося, мог бы парадавацца, але змрочна ўздыхнуў: пашкадаваў сябе, такога прыгожага.

II

Неяк само сабою, без каманды, атрымалася, што ў тую ж раніцу другога мая райвыканком, у прыватнасці кабінет старшыні, ператварыўся ў штаб. Туды прыйшлі сакратары райкома, сабраліся кіраўнікі раённых службаў, хоць ніхто ix не клікаў. Але напэўна наступіў той крытычны момант, кал i людзі не маглі знаходзіцца ў няведанні i бяздзейнасці, жыць чуткамі, зрэдку рэальнымі, a ў большасці — фантастычнымі, неверагоднымі.

«Што рабіць?» — ніхто не пытаўся, але пытанне вісела ў паветры. Запаўняла галовы. Да болю. Паводзілі сябе дэмакратычна — як на пахаванні: усе роўныя. Не пыталіся дазволу зайсці, сядзелі, слухалі размовы, каму колькі хацелася. I кожны выказваў любую думку, прапанову, часам слушную, у большасці выпадкаў нерэальную: цягнула на максімум.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: