Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Міністр спапяліў гаспадара позіркам, зразумеўшы, што той падстаўляе яго пад удар. Але ж не адступіш. Пачаў здалёк: што такое радыяцыя? За дні пасля аварыі грунтоўна паднавіў свае веды, ca страхам выявіўшы, што нават у яго, прафесара, яны слабыя.

Спачатку слухалі ўважліва, нават п’янаватыя мужчыны. Ен меў багаты вопыт публічных выступленняў — ажно з вайны, калі, будучы палітруком, выступаў перад самымі нечаканымі аўдыторыямі, чужымі — перад палякамі, немцамі, ведаў псіхалогію людзей i добра зразумеў, чаго ад яго чакаюць. Не тэорыі. Практыкі. «Што з намі будзе?» A інфармацыя ў яго пра радыяцыйную абстаноўку ў раёне была мізэрная, добра, што не патраціў дарэмна час i трохі напоўніў яе ад старшыні райвыканкома. Лічбы, названыя Пыльчанкам, не здаліся страшнымі. Міністр нават хітрымі акружнымі пытаннямі не мог сцяміць, што мясцоваму начальству выгадна — завысіць ix, гэтыя незвычайныя лічбы, ці занізіць. Ен добра ведаў тэхналогію маніпуляцый на ўсіх узроўнях з любымі паказчыкамі, сам грашыў гэтым, таму не верыў статыстыцы.

Дык што ж будзе з гэтымі людзьмі? Дала знаць дзесяцігоддзямі выпрацаваная тактыка падфарбаваць усё негатыўнае ў ружовы тон. А можа, уключыўся i механізм самааховы, бо была ж інструкцыя Дырэктара: папярэдзіць паніку! Паспрабуй не выканаць!

Прызнаўся, што ўсёй інфармацыяй аб радыяцыйным становішчы ў рэгіёне не валодае, але, калі меркаваць па тым, што далажыў яму Уладзімір Паўлавіч — зваліў на адказнасць гэтага мясцовага хітругана! — то асаблівай пагрозы няма, можна жыць i працаваць. Правільна, што адсяляем малых i будучых маці — перасцярога не пашкодзіць. Сітуацыя незвычайная, нікому невядомая. Нават у Хірасіме i Нагасакі яна была іншая.

Аднак супакоіўшы тэорыяй, устрывожыў людзей практыкай — прафілактычнымі мерамі, бо гаварыў пра ix, як належала спецыялісту. Не быць працяглы час на адкрытым паветры, пад чыстым небам. Не агаляць цела i галаву. Не ўзнімаць пыл. А сярод мужчын былi будаўнікі i шафёры, якім заутра трэба выходзіць на будоўлю хімічнага завода i ехаць па палявых дарогах.

Пыльчанка адразу ўбачыў скептычныя ўсмешкі гэтых мужчын i страх у вачах ix жонак.

— Не рабіць у гародах…

У сё правільна: ён таксама пагнаў Вольгу i Ірыну з гарода. Але ж…

— А дзе бульбу пасадзіць? Цыбулю?

— Чакаць, калі прывязуць з Польшчы? Абліжашся. Знаем, як возяць.

— Калі сваёй не будзе…

«Пачынаецца, — з неспакоем, аднак i з пэўнай злараднасцю падумаў Пыльчанка. — Пабачу, як ты выкруцішся».

Але міністр таксама цёрты i хітрасці ў яго не менш. Не стаў адказваць. Спіхнуў пытанне Пыльчанку:

— А што з бульбай будзе, Уладзімір Паўлавіч? Пасяўная!

Сапраўды, што з бульбай, з гароднінай? Ніякіх інструкцый. Дзе гэтыя чортавыя вучоныя? Чаму маўчаць?

— Будзем садзіць.

— Якім метадам?

— У калгасе пасаджана ўжо. А на сваіх гародах — пачакаем дожджыка.

I сам жахнуўся: «Што я гараджу? Якога дожджыка? Разумны ж народ!»

— Правільна! Няхай растворыць ёд!

I тут жа пытанне сталае, сур’ёзнае:

— Палявыя работы ідуць ці спынены?

«Хто ix мог спыніць — мы з Сіняковым? Ды нас заўтра тут не было б».

— Ідуць.

— Дык як жа не паднімаць пыл?

«Шчаслівы міністр культуры — яму не трэба адказваць».

Міністр кінуўся на выручку — прадоўжыў парады, як уратавацца ад радыяцыі.

— Безумоўна, з адкрытых крыніц не піць…

Выручыў.

— Калодзежы накрываем, — сказаў Пыльчанка. — У вёсках. І тут, у горадзе, дзе водаправод не дайшоў.

Спалоханы жаночы голас:

— Ваня! Скокні да мамы, каб накрыла!

Аднак з такога загаду ніхто не засмяяўся. Усталявалася ўвага i сур’ёзнасць. Разумелі: сваёй галавой i да простых мераў можна не дайсці.

— Рабочае адзенне скідаць i мыць. У канцы дня — абавязкова душ. Гарачы душ. З мылам…

Пыльчанка сцяўся. Няўжо пранясе? Сказана без пачуцця рэальнага. Які душ у гэтым бараку? Дзе ён тут? Ды i на фабрыцы яго няма. I на будоўлі…

Лазню на рамонт зачынілі — наступав лета, можна памыцца i ў рэчцы. «Лазню трэба заўтра ж пусціць!» — загадаў сабе Пыльчанка i запісаў у блакнот.

Не, з душам міністр прамахнуўся. Шуганула хваля гуллівасці, сарказму.

— Чулі, бабы? Часцей падмывайцеся!

— Во жытуха!

— Цьфу ў твае вочы! Палысеў, сын у арміі, а ты пра дурное.

— Пра якое дурное? Я — пра душ. Во дажылі! Падняўся — пад душ. У пасцельку сабраўся — пад душ. Давай, жонка, чыстыя прасцінкі. Курорт!

— А вы радыяцыі спалохаліся! Скажьще — дзякуй!

Уедлівы сарказм, бязлітасны.

Міністр адчуў, што плюхнуўся ў лужыну, i ста раўся выбрацца адтуль сухім. Памагло рознагалоссе, рознасць інтарэсаў — кожнаму рупіла сваё. З кутка прахрыпеў прапіты голас:

— А гарэлку піць можна?

I хітры прафесар тут жа сцяміў, што гэта тое, што дасць яму закончыць гутарку-інструктаж на высокай аптымістычнай ноце:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: