Вход/Регистрация
Ціша
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— …І не сорамна вам, старым? Чаму вы малых навучыце? Дзеці са школы ідуць, чуюць… Які вы прыклад падаеце падрастаючаму пакаленню?

Гэта быў любімы аргумент — «падрастаючае пакаленне».

— Я вашае пакаленне паганаму не вучу, — звыкла абаранялася Домна.

— «Вашае»… Яно такое ж нашае, як і тваё. У цябе ў самой вунь унук — чаму ён навучыцца? Піць, гуляць сярод белага дня?

— Хіба па вашых законах песні няможна спяваць?

— Зноў — «вашых»… Антысаветчынку разводзіш? Супрацьстаўляеш сябе і дзяржаву? Законы такія ж нашыя, як і вашыя, яны для ўсіх пісаны.

— Адступіцеся! Я ведаю, што вам трэба — Андрэя выкапаць.

— Не выкапаць! Не выкапаць. А культурна, па ўсіх нормах і правілах беражліва перазахаваць. Вось тады будзе іншая справа. Тады ты зноў аўтаматычна станеш заслужанай удавой, і калі ласка — можаш з чыстай душою піць, гуляць, спяваць, — знарок заводзілі Домну. А так чым ты славутая? — нічым. Якія ў цябе заслугі перад грамадствам? — ніякіх.

— Я і так удава франтавіка!

— Франтавікі ўсе ў брацкіх магілах, ці пад помнікамі з зоркамі, а твой Андрэй пад крыжам. Так што афіцыйна ніякая ты не ўдава, няма ніякіх ільгот і правоў — ануліраваны!

Тут не вытрымлівала Петрыкава маці і ўступалася за свякруху.

— Ах, бессаромнікі! Чаго вы яе дзяўбеце, як коршакі?! Нявіннага чалавека! Вы ж калі пастаўлены над людзьмі, дык павінны шкадаваць іх! Як гэта так — каб ні каліва шкадавання! Хоць бы падумалі, як ёй адной было траіх дзяцей падымаць; яна ж і праўда — мнагадзетная маці…

Само сабой, даставалася і нявестцы.

— Не выдумляй! Мнагадзетная маці — гэта калі дзеці малыя, а ў вас вунь якія бугаі! — ды яшчэ такія нядружныя… Браты Карамазавы!

Калі канчалася ўсё, уціхамірвалася і адбывала начальства, маці пачынала ўжо ўсур’ёз злавацца — на Домніных сыноў.

— І чаму яны не памірацца ніяк? Што яны ўсё дзеляць? Сорамна на ўвесь горад… Абы-што!

Петрыку вельмі шкада было ў такія хвіліны добрую бабулю, такой няшчаснай яна выглядала.

— Ох, донечка, не кажы… Гора проста. Так мучалася з імі, адна гадавала, а яны вунь… Малыя былі, дык золата, а не дзеці, такія дружныя, лагодныя, сам галодны, а брату аддасць… А падраслі — як сурочыў хто, бы які чорны кот паміж імі пабегаў!

— І чаго ім не хапае? — хутчэй сама ў сябе, чым у свякрухі, пытала маці. — Асобна жывуць… Я далібог не ведаю, радавацца мне, калі ён прыязджае, ці плакаць, — казала яна, пераскочыўшы ў думках на прыезды свайго мужа Марка.

4

Прыезды Марка былі хоць і рэдкія, затое ўсе незабыўныя. Каму-каму, а Петрыку ўражанняў хапала. Пачаць хоць бы з таго, што бацька блытаўся ў сынавым узросце. Заўсёды ў яго з падарункамі атрымліваліся казусы. Калі Петрыку было два гады, бацька прывёз яму новенькі школьны ранец, набіты кедравымі шышкамі з карычневымі арэхамі, такімі цвёрдымі, што нават дарослыя з цяжкасцю раскусвалі іх. Зярняты не хацелі вылузвацца, ліплі да зубоў разам з шкарлупкаю, а збянтэжаны бацька пераконваў усіх, што яны проста «недасушаныя», а так — вельмі ж карысныя па колькасці вітамінаў. Маці толькі ўздыхнула:

— Вітамінаў, — і схавала ранец у шафу.

У чатыры гады — сын ужо ганяў па двары мячык і ўмеў чытаць і пісаць друкаванымі літарамі — бацька аб’явіўся з прыгожым пакункам. Там ляжалі былі ніколі тутэйшым людам не бачаныя памперсы, паўзункі, пінеткі… «Соску не забыў?» — спытала маці, а ён, збянтэжаны, кашляючы, апраўдваўся:

— Фінскі камплект! Вельмі дорага каштуе…

Ён кожны раз бянтэжыўся.

Затое ў пяць гадоў атрымаўся перабор: бацька прыехаў сапраўды з мехам за плячыма, толькі замест грошай там было адзенне: унты, кажух і вялізная пухнатая вушатая шапка са скуры невядомага звера; калі бацька пачаў яе на Петрыку мерыць, той схаваўся ледзь не да пояса.

У свой апошні прыезд, гэтым летам, Марк падараваў сыну пісталет, які страляў струменямі вады, акрамя таго аб’явіў, што больш нікуды не паедзе, ні ў якую Сібір, а застанецца назаўсёды дома.

— Усё! Хопіць! — казаў цвёрда, рашуча. — Падурэў, Марка, і годзе! Колькі можна людзей смяшыць… Пара, пара за розум брацца. На роднай зямліцы… Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Вось так яно, брат Пятрок! Цяпер мы з табою зажывем! — казаў абміраючыму ад шчасця сынку, які круціў у руках свой пісталет, прыціскаў яго да грудзей.

Пакуль бацька раскладваўся, сын не адліпаў ад яго. У пакоі пахла мужчынскім духам, віном, тытунём, ветрам… Бацька быў рослы, дужы, складны. Загарэлы абветраны твар. Барада кольцамі з адлівам сівізны. Куртка-штармоўка. Моцныя рукі. У Петруся засталося ў памяці, як зусім маленькага бацька саджаў яго да сябе на калені, напінаў мускул рукі, даваў сыну памацаць і, задаволены, казаў: «Бачыш, які я дужы? Я магу на нашым аэрадроме самалёты з далоні запускаць», — і Петрык верыў.

У доме панаваў непрывычны гармідар. Бацька быў вясёлы, узбуджаны, на сябе не падобны. І ўсім перадавалася яго радасць. Маці ззяла, Домна мітусілася.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: