Шрифт:
Броский современный декор, цветовое разнообразие, смысловая усложненность — сильные стороны изобразительного таланта Л. Наливайко. Что же касается ее некоторой жанровой неопределенности, то вполне возможно, что в этом заключено ее преимущество. Трудно да и вряд ли есть надобность в настоящее время ориентировать художницу на что-либо узко определенное. Со временем сами собою определятся ее пристрастия и она сделает выбор. А быть может, и не надобно никакого выбора. Ведь всякая конкретизация, художническая специализация связаны с известным отказом от чего-то, а было бы жаль, если бы что-то из яркого и самобытного дарования молодой художницы было утрачено.
О художниках Гродно можно написать много, они достойны того. И если мы здесь взяли для обозрения лишь четверых из почти двух десятков гродненских служителей кисти и резца, то отнюдь не потому, что остальные того не заслуживают. Просто упомянутые нами в наибольшей степени несхожи между собой: разные поколения и различный масштаб дарований — и уже в этом заложена определенная их интересность.
[Январь 1971]
Жывапісец
Проза Івана Мележа — сведчанне майстэрскага спалучэння лепшых традыцый нацыянальнай літаратуры і яе наватарскіх пошукаў, уласцівых новаму часу.
Ягоны зварот да грунтоўнага даследавання народнага жыцця 20–30-х гадоў пазначыў сабой як бы паўторны заход нашай літаратуры ў даволі ўжо распрацаваныя пласты беларускай гісторыі, які пад пяром сапраўднага мастака даў нечакана багаты плён. Мусіць, гэта ўжо аксіёма, што не бывае няўдзячных тэм або тэм другарадных, малаістотных — чалавечае жыццё, апрамененае святлом гуманізму, якраз і ёсць тое самае значнае ў мастацтве, што не траціць свайго кошту ніколі. Іван Мележ сваімі раманамі даказаў таксама, што самыя сціплыя вобразы самых звычайных, здавалася б, далёкіх ад колькі-небудзь вытанчанага інтэлекту, людзей, вясковых сялян, калі яны сагрэты цяплом сапраўднага чалавекалюбства, зацікаўленасцю і пашанай, здольны скінуць з сябе транты правінцыяльнай абмежаванасці і набыць агульначалавечую значнасць.
Мележаўскія Ганна, Васіль, Міканор, Апейка блізкія і зразумелыя чытачам розных краін, розных адукацыйных узроўняў і розных ступеняў духоўнасці. Сакрэт гэтай даходлівасці — у глыбіні псіхалагічнага пранікнення, меры сацыяльнай напоўненасці, мастацкай праўдзівасці.
Пры ўсім тым нельга забываць, што Іван Мележ не адразу і нялёгка адкрыў у сабе таго, кім ён сёння з’яўляецца, — адкрыццю гэтаму папярэднічала шмат гадоў пошукаў і працы. I тым важней для ўсіх нас здаецца гэты ягоны ўрок. Кожнаму бязмерна важна ў свой час знайсці сябе і ў сабе — тое самае значнае, на што вымагае талент. Мележ — прызнаны майстра эпічнага жанру прозы, вартасць якога ён пераканана засведчыў сваёй літаратурнай практыкай. Але мастацтва рэдка задавальняецца аднойчы атрыманым доказам і патрабуе нястомна практычнага пацвярджэння ягоных спрадвечных ісцін. Таму будзем спадзявацца, што талент і сілы Івана Мележа і надалей не здрадзяць яго зайздроснай прыхільнасці да шырокай эпічнасці ў даследаванні самых складаных часоў народнай гісторыі. I пажадаем яму ў гэтым пісьменніцкай мужнасці, гатоўнасці да непазбежнай салдацкай рызыкі і ў выніку — безумоўнай творчай удачы.
[1971]
Людская памяць
Вядома, што кожны водгук чытачоў на апублікаваны твор, водгук апалагетычны ці цалкам крытычны, цікавы і значны для аўтара. Адзін прыносіць чыста чалавечую радасць і задавальненне, другі памагае ўсвядоміць усе пралікі і промахі. Бывае, што ты хвалюешся, атрымаўшы вестку ад старога аднапалчаніна, чый след згубіўся чвэрць стагоддзя назад, адчуваеш шчырую ўдзячнасць да калегі-літаратара, які падтрымаў цябе ў нялёгкі час няўдачы, суперажываеш далёкаму ветэрану-франтавіку, які падзяліўся з табой сваім клопатам.
Але ёсць пісьмы зусім іншага зместу. Светлыя ў сваёй наіўнасці, яны не хваляць цябе і не дакараюць. Для тых, хто напісаў іх, нібыта не існуе мастацкага вымыслу, а ёсць толькі праўда жыцця, суровая рэчаіснасць вайны.
«Добры дзень, Васіль Уладзіміравіч Быкаў. З вялікаю да вас просьбай Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч… Я хачу апісаць вам, што змусіла мяне да вас звярнуцца. Мною прачытана аповесць „Здрада“. I вельмі-вельмі яна ўстрывожыла мяне. А супакоіць мяне можаце толькі вы. Для таго я хачу пра што-колечы даведацца. Па-першае, скажыце мне — як апісана ў часопісе, ці так было, ці гэта сачыненне ваша? У мяне, напрыклад, сумненняў такіх не можа быць, — так усё падобна на праўду. Калі напісанае ў „Здрадзе“ праўда, дык я не сумняваюся, што Іван Шчарбак — мой родны брат. Усё, што засталося ў мяне ў памяці, і ўсё, што напісана ў часопісе, супала… Можа, я найду праз вас прапаўшага без весткі ў баях свайго брата? (Омская вобласць, Усць-Ілімскі раён, М-Біча, Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч)».
Хіба проста растлумачыць Уладзіміру Шчарбаку з Сібіры, што Іван Шчарбак не можа быць яму братам, бо персанаж гэты — пераствораны пісьменніцкім уяўленнем вобраз многіх такіх Іванаў?
«Дарагі Васіль Уладзіміравіч. Я прачытаў вашу аповесць „Здрада“. Гэтая аповесць мяне вельмі зацікавіла. Затым я яе прачытаў сваім родным — маці, братам, сёстрам. Апісаныя ў аповесці падзеі выклікалі ў нас вялікія перажыванні, успаміны аб мінулым нашай сям’і. Маці нават заплакала. А справа ў тым, што ў нас быў брат Шчарбак Іван. У часе Вялікай Айчыннай вайны ён быў на фронце. Мы ад яго не атрымалі ніводнага пісьма, адраса не мелі, а таму і яму пісем не пісалі.
Ёсць у нас толькі паведамленне, што ён прапаў без вестак. У аповесці „Здрада“ гаворыцца пра байца Івана Шчарбака. Прытым апісаныя вамі рысы характару і знешнасць гэтага чалавека вельмі і вельмі падобны на рысы нашага Івана. Вось у нас (асабліва ў маці) з болем у сэрцы і адгукнулася радасць: а ці не наш гэта Іван? (Харкаўская вобласць, Ізюмскі раён, с. Чырвоны Шахцёр, Шчарбак Дзмітры Іванавіч)».
Незлічоныя раны вайны. У іх боль народа і ягоная жалоба па мільёнах забітых і тых, што прапалі без весткі, кожны з якіх, нават пасля смерці, назаўжды заставаўся жыць у сэрцах жывых. Я чытаю гэтыя лісты і па іх, як бы па компасе, вывяраю правільнасць свайго творчага шляху.